У Дыяцэзіі

«Андрэйкі» ў стылі рэтра прайшлі ў Браславе

29 лістапада ў браслаўскай парафіі адбылася доўгачаканая сустрэча моладзі ў рэтра-стыле. На так званыя “Андрэйкі” (апошні дзень перад Адвэнтам, літургічны ўспамін св. Апостала Андрэя) прыехала моладзь з Полацкай і Мёрскай парафій. Праграма была вельмі насычанная і цікавая. Усе удзельнікі вылучаліся сваімі незвычайнымі ўбраннямі. Хочацца зазначыць цудоўную працу моладзі полацкай парафіі, якая падрыхтавала для нас шыкоўны танец. Вельмі падабаліся хлопцам і ...

Читать далее »

Моладзевая сустрэча “Андрэйкі” ў Лучайскай парафіі

“Андрэйкі” — вясёлае і забаўляльнае свята адзначылі католікі Лучайскай парафіі ў Навасёлках, што на Пастаўшчыне. Яно адбываецца перад пачаткам Адвэнту, у гэты дзень узгадваюць Святога апостала Андрэя. Раней ноччу напярэдадні посту моладзь забаўлялася, а старыя слухалі ваду і рабілі выснову пра надвор’е на ўсю зіму. Вось і зараз «Андрэйкі» лічыцца моладзевым святам. У невялікай капліцы ў Навасёлках сабралася шмат не ...

Читать далее »

У Глыбокім біскуп Алег Буткевіч сустрэўся са святарамі дыяцэзіі

25 лістапада ў Глыбокім, у касцёле Святой Тройцы, адбылося душпастырскае спатканне біскупа Алега Буткевіча з ксяндзамі і законнымі сёстрамі Віцебскай дыяцэзіі. Сустрэча пачалася а 11 гадзіне адарацыяй Найсвяцейшага Сакраманту, падчас  якой удзельнікі спаткання ў цішыні маліліся перад Езусам. Сустрэчу прадоўжыла святая Імша, галоўным цэлебрантам якой быў біскуп Алег. Айцец Станіслаў Памыкала, духоўны айцец дыяцэзіі, падчас казання, звярнуў увагу на галоўныя ...

Читать далее »

Памяць Язафата Кунцэвіча ўшанавалі грэка-католікі ў Полацку

Памяць царкоўнага і грамадскага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага Язафата Кунцэвіча ўшанавалі грэка-католікі ў Полацку. Ён быў Полацкім арцыбіскупам, умацоўваў грэка-каталіцтва ў гэтым краі і лічыўся прыхільнікам еднасці Заходняй і Усходняй Цэркваў. На свята ў храм вялебнай Параскевы Полацкай з’ехаліся госці з Мінска, Віцебска, Глыбокага і іншых гарадоў Беларусі, а таксама з Расіі. Мерапрыемства пачалося з агульнага малебна, у час якога ...

Читать далее »