У Дыяцэзіі

У Віцебску ідзе аднаўленне касцёла святога Антонія

Аднаго з найбольш папулярных каталіцкіх святых Антонія Падуанскага ў мінулую нядзелю ўшаноўвалі ў касцёле святога Антонія па вуліцы Гагарына. Адметнай асаблівасцю свята была магчымасць набыць хлеб Святога Антонія, выпечаны спецыяльна да ўрачыстасці — праз яго збіраліся ахвяраванні на аднаўленне разбуранага касцёла святога Антонія, які знаходзіўся на вуліцы Леніна насупраць гарадской ратушы. Калісці гэты касцёл адыграў вельмі значную ролю ў станаўленні ...

Читать далее »

Фэст у парафіі Св. Антонія Падуанскага ў Віцебску

14 чэрвеня ў парафіі Святога Антонія Падуанскага ў Віцебску вернікі, нягледзячы на нязручнасці, звязаныя з перабудовай касцёла, у часовай капліцы ўрачыста адсвяткавалі ўспамін свайго святога. Святую Імшу цэлебравалі айцец Сяргей Мацюшонак OFM Cap, запрошаны госць парафіі разам з пробашчам кс. Вячаславам Барком і вікарыем а. Станіславам Памыкалам SJ. У сваёй гаміліі а. Сяргей нагадаў пра жыццёвы шлях святога Антонія Падуанскага, ...

Читать далее »

«Станьце апосталамі дабрыні!»: Імша для выпускнікоў глыбоцкай парафіі

11 чэрвеня ў беларускіх школах ладзяцца выпускныя вечары. Па даўняй добрай традыцыі выпускнікі з усіх гарадскіх школ гораду Глыбокае наведваюць каталіцкую і праваслаўную святыні. І 2015 год не стаў выключэннем. На пачатак св. Імшы ўдзельніца парафіяльнага хору Ганна Шакола выканала спеў «Ave Maria» Баха-Гуно, як сімвал прысвячэння і даверу выпускнікоў Маці Божай. Маладыя католікі дзякавалі Богу за 11 год вучобы ў ...

Читать далее »

Працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Глыбокага (+відэа)

У нядзелю, 7 чэрвеня жыхары Глыбокага прайшлі па вуліцах роднага горада эўхарыстычнай парцэсіяй. Удзел у працэсіі Божага Цела прыняў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Зміцер Лупач, фота Леанід Юрык, відэа

Читать далее »

Апостальскі Нунцый узначаліў эўхарыстычную працэсію ў Віцебску

6 чэрвеня 2015 года ў Віцебску католікі ўрачыста адсвяткавалі Божае Цела. Па традыцыі ў парафіях свята адзначаюць у чацвер пасля ўрачыстасці Найсвяцейшай Тройцы, а ў суботу вернікі з розных куткоў дыяцэзіі з’язджаюцца ў Віцебск, каб прайсці ў эўхарыстычнай працэсіі. Набажэнства пачалося св. Імшой у касцёле Езуса Міласэрнага. Усе душпастыры разам з Апостальскім Нунцыем у Беларусі арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроці і са ...

Читать далее »

Працэсія Божага Цела прайшла ў Браславе

Вернікі браслаўскай парафіі 4 чэрвеня сабраліся разам, каб святкаваць Урачыстасць Божага Цела. Дзеці, моладзь і старэйшыя людзі прыйшлі на Святую Імшу, каб узмацніць сваю веру Божым Словам, накарміць сваю душу Божым Целам, а пасля засведчыць аб сваёй веры працэсіяй вакол касцёла, паведамляе waladarka.by. У сваёй гаміліі ксёндз пробашч Станіслаў Мжыглуд звярнуў увагу на голад чалавечай душы. Святар адзначыў, што толькі ...

Читать далее »

Пікнік для дзяцей зладзілі каля катэдры ў Віцебску

У віцебскай парафіі Езуса Міласэрнага 31 мая, пасля вячэрняй Імшы, адбыўся парафіяльны пікнік з нагоды заканчэння навучальных школьнага і катэхетычнага гадоў. Завіталі госці і з іншых парафій Віцебска – Святога Духа і Святога Антонія. Усім было вельмі весела і цікава, асабліва дзецям. Яны размалявалі свае тварыкі, дарэчы ад іх не адставалі і дарослыя. Дзеці бавіліся на батуце, гулялі з мячыкамі, ...

Читать далее »

Дзень дзіцяці адзначылі ў Лынтупах

У нядзелю, 31 мая перад араторыем парафіі св. Андрэя Апостала ў Лынтупах адбыўся канцэрт, прысвечаны Міжнароднаму дню аховы дзяцей. Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел каля 90 дзяцей, а таксама іх бацькі. Як інфармуе lyntupy.by, свята пачалося святой Імшой у касцёле, падчас якой маліліся за ўсіх дзяцей. Пасля Эўхарыстыі ўсе пайшлі да араторыя і там на прыгатаванай сцэне пачаўся канцэрт. Бацькі паказалі ...

Читать далее »

Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы адзначылі ў Віцебску

У віцебскім катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага 31 мая адзначалі урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы. Сабралася шмат вернікаў. Святочную Літургію узначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Яшчэ ў гэты дзень, 31 мая, пробашч касцёла ксёндз Адам Дынак адзначаў свой дзень нараджэння. З гэтай нагоды ўсе прысутныя ў святыні павіншавалі яго. Анатоль Бандарчук

Читать далее »

Падарунак на парафіяльны фэст для глыбачан — прывітанне ад Папы Францішка

31 мая ў касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім адбылася вялікая ўрачыстасць — парафіяльны фэст, якога з нецярпеннем кожны год чакаюць вернікі. На пачатку пробашч Мечыслаў Янчышын падкрэсліў значнасць урачыстасці Найсвяцейшай Тройцы для парафіі.  На ўрачыстую Імшу завітаў паважаны госць глыбоцкай святыні, у мінулым вікарый парафіі, а цяпер сакратар Апостальскай нунцыятуры ў Казахстане кс. Аляксандр Рагіня, таксама разам канцэлебравалі Эўхарыстыю святары з Браслава, Мёраў, Шаркаўшчыны, Параф’янава і Глыбоцкага дэканату. Падчас Імшы, ...

Читать далее »