У Дыяцэзіі

Жывёл асвячалі не толькі ў Гродне, але і ў Удзеле (+відэа)

Манахі-францішкане вырашылі распаўсюдзіць гэты абрад і ў Віцебскай дыяцэзіі. У дзень успаміну святога Францішка, які адзначаецца 4 кастрычніка, у Удзеле прайшоў фэст. Па словах пробашча парафіі айца Яраслава, абрад асвячэння жывёл праводзіўся ўпершыню ў Віцебскай дыяцэзіі. Вернікі пра яго амаль не ведаюць, таму на першы раз жывёл было мала. Але нам удалося паназіраць, як святар правёў асвячэнне каня. Успамін святога ...

Читать далее »

Пралайф-выстава наведала школы Глыбоччыны

У Беларусі дзейнічае перасоўная выстава ў абарону жыцця і сям’і: «Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці». Выстава складаецца з 20 рол-стэндаў. Цэнтральны стэнд выставы, як камень на скрыжаванні, заклікае задумацца аб выбары свайго шляху, аб наступствах рашэнняў, што прымаюцца ў самых галоўных пытаннях быцця: жыцця і смерці. На астатніх стэндах прадстаўлены дэмаграфічныя праблемы сучаснага свету, трагедыя адмовы ад ...

Читать далее »

Перасоўная выстава «Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці» наведала Глыбокае

4 кастрычніка ў касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім прайшла выстава «Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці». Выставу падрыхтаваў Дабрачынны фонд «Адкрытыя сэрцы» заснаваны ў Віцебску, які займаецца абаронай жыцця і сям’і. Выстава складаецца са стэндаў, на якіх прадстаўлены праблемы і пагрозы для сучасных сем’яў: адмова ад нараджэння дзяцей, шкода абортаў і кантрацэпцыі для фізічнага і духоўнага здароўя жанчын ...

Читать далее »

У Віцебску знясуць былы будынак каталіцкай капліцы XIX стагоддзя

Віцебскі гарвыканкам прыняў рашэнне аб зносе двухпавярховага цаглянага будынка №25/4 па вуліцы Урыцкага (знаходзіцца ў батанічным садзе), які, хутчэй за ўсё, з’яўляецца капліцай 1859 года, што належала віцебскаму памешчыку Сцяпану Восіпавічу Дуніну-Слепсцю, з надбудаваным другім паверхам. Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт ужо абвясціў тэндар на распрацоўку праектна-каштарыснай дакументацыі на знос коштам 22 мільёны рублёў. У дакументах закупкі ўказаны 1939 год пабудовы будынка, ...

Читать далее »

Начное чуванне моладзі пройдзе ў Полацку

17-18 кастрычніка Полацк чакае моладзь Віцебскай дыяцэзіі на начное чуванне «Campus Misericordiae». Праграма: 19.00 — рэгістрацыя; 20.00 — прадстаўленне парафій; 20.30 — канферэнцыя «Божая Міласэрнасць»; 21.00 — вячэра; 22.00 — пакутнае набажэнства; 22.30 — адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту; 0.00 — святая Імша; 1.00 — перапынак на каву; 2.00 — тэатральныя пастаноўкі; 3.00 — Гадзіна Міласэрнасці (Вяночак да Божай Міласэрнасці); 4.00 — ...

Читать далее »

У Дунілавічах адзначылі юбілей святыні (+відэа)

У былым мястэчку Дунілавічы, што ў Пастаўскім раёне, 29 верасня католікі адзначылі двайны юбілей: 515 гадоў утварэння каталіцкай парафіі ў Дунілавічах і 245 гадоў будаўніцтва касцёла. Крыху гісторыі Сучасны цагляны храм быў пабудаваны ў другой палове XVIII стагоддзя манахамі-дамініканцамі, сваю гісторыю ён адлічвае ад 1770 года. Апошнія мелі тут двухпавярховы мураваны кляштар, які да нашых дзён не захаваўся. Да пабудовы ...

Читать далее »

Святога Язафата Кунцэвіча ўшанавалі ў Канстанцінаве

26 верасня 2015 года ў парафіі Святога Язафата Кунцэвіча ў Канстанцінаве адбылася штогадовая адпустовая ўрачыстасць. Святы Язафат, апякун парафіі, сабраў на малітве шматлікіх вернікаў, у тым ліку з навакольных касцёлаў. Урачыстую святую Імшу цэлебраваў кс. Віктар Місевіч разам са святарамі, прыбыўшымі на свята. Гамілію прамовіў кс. Павел Самсонаў з Дунілавіч. Святар зазначыў, што стабільнасць — гэта добрая справа. “Кожны раз ...

Читать далее »

«Быць кансэкраваным — значыць згадзіцца на самога сябе»: у Глыбокім адбылася сустрэча святароў і законных сясцёр

21 верасня, у Глыбокім, у свята святога Апостала Мацвея, адбылося дыяцэзіяльнае спатканне святароў і законных сясцёр з біскупам Віцебскай дыяцэзіі Алегам Буткевічам. Сустрэча распачалася выстаўленнем Найсвяцейшага Сакраманту і асабістай адарацыяй у цішыні. Урачыстую св.Імшу цэлебраваў біскуп Алег у інтэнцыі за ўсіх прысутных аб патрэбных ласках і святле Духа Святога ў іх святарскай і манаскай дзейнасці. З гаміліяй да ўдзельнікаў сустрэчы звярнуўся а. ...

Читать далее »

Выстава мастака Ткачова адкрылася ў віцебскім касцёле

19 верасня ў касцёле Святога Духа ў Віцебску адкрылася выстава знакамітага мастака Мікалая Іванавіча Ткачова. Ткачоў нарадзіўся 21 снежня 1941 года ў вёсцы Удога Магілёўскай вобласці. У 1968 годзе скончыў Адэскае вучылішча імя М.Грэкава. З 1969 года ўдзельнічаў у мастацкіх выстаўках. Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу. Мікалай Іванавіч атрымаў талент ад Бога, ён праслаўляў Госпада праз стварэнне абразоў. На ...

Читать далее »

У Шаркаўшчыне вернікі адзначылі парафіяльнае свята

14 верасня католікі ўсяго свету адзначылі вялікае свята — Узвышэнне Святога Крыжа. Менавіта крыж з’яўляецца адным з галоўных сімвалаў хрысціянства. Ён спадарожнічае чалавеку на працягу ўсяго жыцця: вернікі носяць яго на сабе, робяць знак крыжа, узгадваючы пры гэтым імёны трох божых асоб, ставяць крыж на магіле памерлага. Паводле святога Яна Дамаскіна, крыжом Хрыста, і нічым іншым, пераможана смерць і падорана ...

Читать далее »