У Дыяцэзіі

Аліна Латыш: “Калі мы пра гэта не будзем памятаць, то мы будзем манкуртамі” У Паставах выйшла кніга пра гісторыю касцёла і парафіі ў Варапаеве

Яна называецца “Свяціся імя Тваё…”, аўтар – Аліна Латыш. У кнізе распавядаецца пра драматычны лёс Касцёла ў Варапаеве – не толькі самога будынка, але і каталіцкай супольнасці. Асобныя раздзелы кнігі прысвечаныя святарам, што тут працавалі, сёстрам законным, будаўнікам, дзякуючы якім паўстаў сучасны будынак храма, спонсарам і шэфам, што дапамагалі ў будаўніцтве, моладзі парафіі. Расказваецца таксама пра святароў, што выйшлі з ...

Читать далее »

Фотафакт. Канцэрт «Tekla Klebetnica» ў Глыбокім

19 кастрычніка ў касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім адбыўся канцэрт з нагоды 40-й гадавіны абрання Яна Паўла II на пасад св. Пятра. Рэлігійныя і народныя песні выканаў польскі гурт «Tekla Klebetnica» («Вясковая пляткарка»), запрошаны Пасольствам Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь і Польскім інстытутам у Мінску. Гучалі ўлюбёныя песні святога Яна Паўла ІІ, гуральскія народныя мелодыі і ўласныя кампазіцыі гурта. Марына ...

Читать далее »

«Любіце святарства ў сабе»: пастырская сустрэча ў Шаркаўшчыне

16 кастрычніка ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Шаркаўшчыне прайшла пастырская сустрэча біскупа Алега Буткевіча са святарамі і кансэкраванымі асобамі Віцебскай дыяцэзіі. Гэта заўсёды магчымасць сустрэцца разам, перажыць Эўхарыстыю і спаткаць Хрыста, якому ўдзячны за дар паклікання. А 11 гадзіне распачалася сустрэча з Езусам Эўхарыстычным у выстаўленым Найсвяцейшым Сакраманце. Перажываючы месяц кастрычнік, прысвечаны ружанцовай малітве, манахіні адправілі гэта набажэнства. “Сёння ...

Читать далее »

Дзень маці разам з «Карытас» адзначылі ў Браславе

Напярэдадні Дня маці дабрачынная арганізацыя «Карытас» Браслаўскай парафіі Нараджэння Маці Божай сумесна з Цэнтрам карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі правялі свята для маці. Пакуль мамы абмяркоўвалі паміж сабой праблемы выхавання і развіцця дзяцей, хлопчыкі і дзяўчынкі дэманстравалі свае веды ў гульні «Бітва розумаў». Падзяліўшыся на каманды, яны адказвалі на пытанні вядучай, якія тычыліся розных бакоў жыцця грамадства. Потым усе разам яны ...

Читать далее »

Шуміліна: Ружанцовае набажэнства ў 101 угодкі апошняга фацімскага аб’яўлення

13 кастрычніка, у дзень, калі 101 год таму адбылося апошняе аб’яўленне Панны Марыі тром пастушкам з партугальскай вёсачкі Фаціма, у шумілінскі Санктуарый Маці Божай з Фацімы прыехалі пілігрымы з розных гарадоў Беларусі. З Брэста і Віцебска, з Новалукомля і Наваполацка, са Смаргоні. Ва ўрачыстасці таксама прынялі ўдзел грэка-католікі Віцебскай царквы Уваскрасення Хрыстовага і хор “Гасанна” з касцёла Святой Барбары ў ...

Читать далее »

Верхнядзвінская парафія далучылася да руху “Маці ў малітве”

У Дзень Маці, 14 кастрычніка, у парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў горадзе Верхнядзвінску вернікі сабраліся на нядзельную святую Імшу, каб памаціцца за сваіх матуль і падзякаваць Богу за дар мацярынства. Адметнасцю гэтай Эўхарыстыі стала тое, што на святой Імшы разам з парафіянамі малілася спадарыня Людміла Губіна, каардынатар руху “Маці ў малітве” у Беларусі. Рух “Маці ў малітве” узнік у ...

Читать далее »

У Ваўкалацкай парафіі адбыліся Святыя Місіі

Праходзілі яны з 30 верасня па 7 кастрычніка, праводзілі іх айцы-рэдэмптарысты Анджэй Ядкоўскі і Валерый Мазюк. У апошні дзень місій, які праходзіў у нядзелю 7 кастрычніка, каля касцёла быў усталяваны місійны крыж. Перад пачаткам святой Імшы вернікамі разам са святарамі сабраліся перад уваходам у храм, дзе ляжаў крыж. Ён быў зроблены вернікамі парафіі ў знак таго, што ў іх парафіі ...

Читать далее »

Свецкія францішкане аднавілі свае абяцанні ў Удзеле

Урачыстасць адбылася ў чацвер 4 кастрычніка, калі Каталіцкі Касцёл адзначае ўспамін святога Францішка Асізскага.  На ўрачыстасць у Удзела прыбылі ксёндз Мікалай Ціхановіч, дэкан Глыбоцкі, святары з Глыбокага Іван Кароткін і Віталь Бяленік, дыякан Уладзіслаў Шарковіч, ксёндз Пётр Пятрага з Касцяневічаў,  сёстры законныя з Глыбокага і Варапаева, а таксама айцы-аблаты Анджэй Юхневіч і Дзмітрый Занямонскі. Год таму айцы праводзілі тут святыя ...

Читать далее »

У Варапаеве адбыўся адпустовы фэст

Свята прайшло ў суботу 29 верасня, калі Касцёл адзначае ўрачыстасць Усіх Арханёлаў. Парафія ў Варапаеве носіць імя святога Арханёла Міхала і благаслаўлёнага біскупа Міхала Козаля, таму гэты дзень тут асаблівым чынам шануецца. Ужо на падыходзе да святыні адчувалася незвычайнасць гэтага дня для каталіцкай супольнасці ў Варапаеве. У храме гучала малітва, каля яго можна было набыць рэлігійныя рэчы, прысмакі, сувеніры, а ...

Читать далее »

У Абольцах адкрылі памятны знак на месцы зруйнаванага касцёла

У Абольцах адбылося адкрыццё памятнага знака на месцы колішняга касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі. На таблічцы, прымацаванай да каменя, на лацінцы выпісаныя словы: “У 1387 годзе вялікім князем літоўскім і каралём польскім Ягайлам тут пабудаваны адзін з першых касцёлаў на тэрыторыі Беларусі”. Ідэя ўстаноўкі памятнага знака ў гэтай маляўнічай мясціне на клябанскай зямлі прыйшла да маладога спецыяліста, учарашняга выпускніка Віцебскага медыцынскага ...

Читать далее »