У Дыяцэзіі

Легіянеры Глыбоцкай курыі аднавілі свае абяцанні

7 красавіка 2018 года ў касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім адбыўся ўрачысты штогадовы сход легіянераў Марыі «Acies». Амаль 50 членаў Легіёна, актыўных і дапаможных, узносілі свае малітвы ў святыні. Глыбоцкая курыя “Маці Божай Балеснай” была заснавана 15 верасня 2007 года і ў яе склад уваходзяць 7 прэзідыумаў. Гэта легіянеры з Глыбокага і Докшыц, Верхнядзвінска і Ахрэмаўцаў, Дунілавічаў, Дзеркаўшчыны і Сітцаў. ...

Читать далее »

Крыж вярнуўся ў Варапаеўскі касцёл

30 сакавіка 2018 года запомніцца вернікам Варапаеўскай парафіі не толькі як Вялікая Пятніца Мукі Пана, але і як дзень, калі быў асвечаны і ўсталяваны на касцёле крыж – крыж з вежы старога касцёла, які раней, да 1959 года, размяшчаўся ў цэнтры гарадскога пасёлка, на месцы цяперашняга кінатэатра.  Летам 1959 года касцёл разабралі, бярвенне перавезлі ў Дунілавічы і зрабілі клуб. На ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч і дырэктар «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі наведалі цэнтр часовага прабывання беспрытульных

У Велікодны аўторак біскуп Віцебскі Алег Буткевіч разам з канцлерам Віцебскай дыяцэзіі кс. Віктарам Місевічам і дырэктарам «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі кс. Андрэем Аніскевічам сустрэліся з супрацоўнікамі ДУ «Віцебскі гарадскі цэнтр часовага (начнога) знаходжання асобаў без вызначанага месца жыхарства». Госці прывезлі з сабой велікодныя падарункі для тых, хто па розных прычынах апынуўся ў складаным жыццёвым становішчы, страціўшы дом і блізкіх людзей, ...

Читать далее »

Літургія Вялікай Суботы. Тэлетрансляцыя з касцёла ў Наваполацку

31 сакавіка ўвечары вернікі-тэлегледачы, якія не змаглі прыняць удзел у святочнай Імшы ў сваім касцёле, мелі магчымасць паглядзець прамую трансляцыю Літургіі Вялікай Суботы з касцёла Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста ў Наваполацку. Прапануем да прагляду запіс трансляцыі, якую паказваў тэлеканал «Віцебск».

Читать далее »

Экзарцызмаванне вады, солі і алею: што гэта і навошта?

Ужо пэўны час у Браслаўскай парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі раз на месяц адбываецца малітва аб захаванні ад злога духа і экзарцызмаванне вады, солі і алею. Дастаткова шмат парафіянаў карыстаюцца з такога абраду, але, часам, узнікаюць сумненні, ці ўсе ведаюць яго сутнасць. З усімі пытаннямі і сумненнямі звяртаемся да пробашча парафіі кс. Станіслава Мжыглуда SDS. ‒ Ксёндз Станіслаў, чаму ў ...

Читать далее »

Імша Вячэры Панскай у віцебскай катэдры

29 сакавіка біскуп Алег Буткевіч цэлебраваў Імшу Вячэры Пана ў віцебскай катэдры Езуса Міласэрнага. У прысутнасці вернікаў і духавенства пастыр дыяцэзіі абмыў ногі дванаццаці мужчынам. Гэты абрад мае свае вытокі ў Евангеллі, якое распавядае пра абмыццё ног вучняў Езусам Хрыстом. Пасля Святой Камуніі Цела Хрыста ў Эўхарыстыі перанесена з табэрнакулюма ў сімвалічную цямніцу, дзе адбывалася адарацыя. Прадстаўляем фотарэпартаж Аляксандра Ужгарадскага

Читать далее »

Велікоднае віншаванне біскупа Алега Буткевіча

Паважаныя браты і сёстры ў Хрысце, дарагія дыяцэзіяне! “Тады ўвайшоў і другі вучань, што прыбег першы да магілы, убачыў і паверыў” (Ян 20,8). Пустая магіла, скручаныя палотны і яшчэ жывая ў памяці падзея Вялікай Пятніцы прывялі апосталаў да веры ва Уваскрасенне. Іх сведчанне стварае сёння падмурак нашай веры ў перамогу Хрыста над грахом і смерцю! Радасным “Аллелюя” мы зноў вызнаем ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч цэлебраваў Імшу Хрызма ў Віцебску (+відэа)

Святая Імша адбылася ў віцебскай катэдры ў Вялікую Сераду, 28 сакавіка. На ёй прысутнічалі святары і кансэкраваныя асобы з усёй дыяцэзіі, таму яе можна назваць Імшой еднасці духоўных асобаў. Менавіта да гэтай Літургіі і была прымеркаваная агульнадыяцэзіяльная сустрэча святароў Віцебскай дыяцэзіі. Узначаліў богаслужэнне біскуп Алег Буткевіч. На пачатку Імшы іерарх адзначыў, што ўжо ўсяго некалькі дзён аддзяляюць нас ад самага ...

Читать далее »

Расклад набажэнстваў на Пасхальны Трыдуум і Вялікдзень у парафіях Віцебска

Прапануем Вашай увазе расклад набажэнстваў на Пасхальны Трыдуум і Вялікдзень у парафіях горада Віцебска. Катэдральная парафія Езуса Міласэрнага (г. Віцебск вул. Воінаў Інтэрнацыяналістаў, 28, тэл. +375(212) 61 68 60) Вялікі Чацвер, 29 сакавіка: 18.00 — святая Імша Вячэры Панскай; Вялікая Пятніца Мукі Панскай, 30 сакавіка: 18.00 — Літургія Вялікай Пятніцы; Вялікая Субота, 31 сакавіка: 21.00 — святая Імша Вігіліі Пасхальнай; ...

Читать далее »