У Дыяцэзіі

У Браславе прайшлі ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Валадаркі азёраў

Кульмінацыяй урачыстасці 17 жніўня стала галоўная Імша, якая прайшла на палявым алтары перад касцёлам. Гэта алтар быў пабудаваны дзесяць гадоў таму, калі адбылася каранацыя абраза Маці Божай Валадаркі азёраў. Таму сёлета ў Віцебскай дыяцэзіі адзначаецца двайны юбілей: дваццацігоддзе ўтварэння дыяцэзіі і дзесяцігоддзе каранацыі абраза  Маці Божай. Галоўная Імша распачалася аб адзінаццатай гадзіне ўрачыстай працэсіяй з касцёла да палявога алтара. У ...

Читать далее »

20 год Віцебскай дыяцэзіі. Фільм

13 кастрычніка 2019 года спаўняецца дваццаць гадоў, як згодна з булай св. Папы Яна Паўла ІІ была ўстаноўленая Віцебская дыяцэзія. З гэтай нагоды быў створаны фільм, які ўпершыню быў паказаны падчас урачыстасці ў Браславе 17 жніўня 2019 года. Запрашаем да прагляду!

Читать далее »

У Нарачы ўшануюць памяць жонкі польскага прэзідэнта Леха Качынскага Марыі, якая была ахрышчана ў мясцовым касцёле

22 жніўня ў касцёле святога Андрэя, апостала, у Нарачы з удзелам арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча адбудзецца адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў памяць жонкі прэзідэнта Польшчы Леха Качынскага Марыі, якая была тут ахрышчана і загінула разам са сваім мужам у авіякатастрофе пад Смаленскам, паведамляе Catholic.by. 10 красавіка 2010 года ў жудаснай авіякатастрофе загінула польская дэлегацыя ў складзе 88-і чалавек. Афіцыйныя асобы, грамадскія дзеячы ...

Читать далее »

Любі і танцуй. Парафія ў Мёрах запрашае на танцавальную сустрэчу (+праграма)

Танцавальна-музычны гурт Quo Vadis сардэчна запрашае моладзь, на танцавальную сустрэчу «#Танцуй для Яго», якая адбудзецца 24 жніўня ў Мёрах. Арганізуе мерапрыемства гурт Quo Vadis з дапамогай душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі. Тэма танцавальнай сустрэчы — “Калі Бог займае першае месца ў тваім жыцці, усё астатняе будзе на сваім”. Дэвіз сустрэчы — «Любі і танцуй». Падчас сустрэчы будзем вучыцца выражаць праз танцы свае ...

Читать далее »

Байкеры з Польшчы наведалі парафію ў Віцебску

13 жніўня ўпершыню польскія байкеры з таварыства Рэйду Усход-Захад наведалі парафію Езуса Міласэрнага ў Віцебску. На пачатку сустрэчы з байкерамі адбылася малітва ў касцёле, а пасля пробашч парафіі ксёндз канонік Валеры Орсік рассказаў гісторыю пра Віцебскую дыяцэзію, касцёл і парафію. Напрыканцы ўсе разам памаліліся аб вечнай радасці для мамы аднаго з ўдзельнікаў, якая памерла ў гэты дзень. Пасля малітвы гасцей ...

Читать далее »

Дзень малітоўнага засяроджання для легіянераў віцебскай парафіі Езуса Міласэрнага прайшоў у Лепелі

12 жніўня ў парафіі святога Казіміра ў Лепелі адбыўся дзень засяроджання для ўдзельнікаў апостальскага руху “Легіён Марыі” з віцебскай парафіі Езуса Міласэрнага. Спатканне было прысвечана тэме: “Разважлівасць і пакора Марыі”. Удзел у сустрэчы прынялі восем легіянераў разам з духоўным кіраўніком пробашчам парафіі Езуса Міласэрнага – кс. канонікам Валерыем Орсікам. Спатканне распачалося малітвай да св. Казіміра. Пасля адбылася святая Імша з ...

Читать далее »

Сёстры Змёртвыхпаўстанкі запрашаюць моладзь на рэкалекцыі ў Наваполацк

Кожны з нас мае свае мары і імкненні. Часам нам атрымоўваецца іх рэалізацаць, а часам яны пераходзяць на іншы ўзровень. Калі маеш жаданне перад пачаткам новага навучальнага года пазнаць свае мары і імкненні і распачаць шлях іх рэалізацыі, то запрашаем менавіта цябе ў супольнае падарожжа. Рэкалекцыі для моладзі 14+ пройдуць з 23 па 25 жніўня ў кляштары Сясцёр Змёртвыхпаўстанак. Запіс да 21 ...

Читать далее »

Пераможцам V Парафіяды дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі стала Варапаеўская парафія

З 7 па 9 жніўня ў Віцебску праходзіла V Парафіяда дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі. Сёлетняя яе тэма “Разам да святасці!” Спаборніцтвы былі прысвечаны 20-годдзю заснавання Віцебскай дыяцэзіі, 10-годдзю каранацыі абраза Маці Божай Браслаўскай і 5-годдзю дыяцэзіяльнай Парафіяды. Адным з арганізатараў юбілейнай Парафіяды сёлета быў “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі. У другі дзень спаборніцтваў разам з выступамі каманд адбыўся міні-фестываль інклюзіўнага танца. ...

Читать далее »

Парафіяльнае свята адзначылі ў Чашніках

Касцёл у Чашніках носіць тытул Перамянення Пана. Хоць свята выпадае на 6 жніўня, але адпуст тут адзначылі 3 жніўня.  Святкаванне пачалося са святой Імшы, якую канцэлебраваў кс. Аляксей Раманчук з Барысава разам з кс. Віталем Стрыгам з Крупак і кс. Мікалаем Ліпскім. Напачатку Імшы мясцовы пробашч прывітаў святароў, вернікаў сваёй парафіі, а таксама тых, хто прыбыў на свята з іншых ...

Читать далее »

Юбілейная Парафіяда дзяцей і моладзі праходзіць у цэнтры дыяцэзіі

7 жніўня ў Віцебску распачалася V Парафіяда дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі. Сёлетняя яе тэма “Разам да святасці!” Прымаюць удзел каля 100 прадстаўнікоў з дзевяці парафій: Віцебск (катэдра і св. Антонія), Варапаева, Ваўкалата, Пагошча, Лынтупы, Мёры, Глыбокае і моладзь БГКЦ. Сама Парафіяда будзе доўжыцца тры дні і складаецца з трох частак: святыня, тэатр і спорт. Спаборніцтвы прысвечаныя 20-годдзю заснавання Віцебскай ...

Читать далее »