У Дыяцэзіі

Пачалася ХХІV грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк 2018

У аўторак, 10 ліпеня 2018 года раніцай пачалася ХХІV грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк. Пасля Боскай Літургіі — у грэка-каталіцкім храме Уваскрасення Хрыстовага ў Віцебску — на шлях пілігрымкі выйшла з Віцебска больш за 40 асобаў. Наступныя пілігрымы далучацца ўжо па дарозе. Сёлета пілігрымка праходзіць з 10 па 15 ліпеня. Яе дэвізам ёсць словы Папы Францішка “gaudete et exsultate – ...

Читать далее »

Салезіяне запрашаюць хлопцаў на супольны лагер

З 26-га ліпеня па 7-га жніўня салезіяне ксяндза Боска запрашаюць хлапцоў ва ўзросце ад 14 гадоў на супольны лагер. Мэтай лагера стане распазнанне асабістага паклікання, а таксама радаснае і духоўна плённае правядзенне часу. Падчас гэтага летніка салезіяне прапануюць братэрскую атмасферу жыцця ў супольнасці; канферэнцыі, якія паглыбяць тэматыку распазнання паклікання і жыцця ў ім; супольную малітву і духоўныя практыкаванні; гульні і ...

Читать далее »

#Танцуй для Яго: Мёры запрашаюць на танцавальную сустрэчу (абноўлена)

Танцавальна-музычны гурт Fire of Love сардэчна запрашае дзяцей і моладзь, на танцавальную сустрэчу «#Танцуй для Яго», якая адбудзецца 27-28 ліпеня 2018 года ў Мёрах. Арганізуе мерапрыемства мясцовая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і Язафата Кунцэвіча. Дэвіз танцавальнай сустрэчы — “Танцуй, каб выразіць, а не паразіць”. Падчас сустрэчы будзем вучыцца выражаць праз танцы свае пачуцці да Бога, перажыванні, любоў. Удзельнікам пажадана ...

Читать далее »

У Браславе пройдуць рэкалекцыі цвярозасці

Усебеларускія духоўныя практыкаванні адбудуцца 19-22 ліпеня ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе. Да ўдзелу ў рэкалекцыях запрашаюцца ўсе неабыякавыя да праблемы алкагалізму і наркаманіі ў нашай краіне. Арганізуе рэкалекцыі душпастырства цвярозасці Гродзенскай дыяцэзіі. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: +375 33 325 57 64 – Юрый Гапонік. grodnensis.by

Читать далее »

З Браслава і Варапаева ў Будслаў прыйшло 160 пілігрымаў

Шлях з Браслава да Будслава заняў шэсць дзён. Па дарозе да сальватарыянскай пілігрымкі далучыліся вернікі з Варапаева, а таксама з іншых мясцовасцяў. “І хоць пілігрымы крочуць разам, – паведамляе сайт браслаўскай парафіі waladarka.by, – аднак, іх шлях вельмі асабісты: кожны перажывае яго па-свойму, у залежнасці ад мэты пілігрымавання, духоўнага і жыццёвага вопыту і адносінаў з Богам. Напэўна, гэты шлях быў чымсьці ...

Читать далее »

З Глыбокага ў Будслаў прыйшло 220 пілігрымаў (відэа)

Дарога да будслаўскай святыні заняла 3 дні. За такі кароткі прамежак часу вельмі істотна мянялася надвор’е. Калі ў пятніцу 29 чэрвеня была моцная спёка, то ў суботу ўжо значна пахаладала, а ў нядзелю амаль цэлы дзень ішоў дождж і быў даволі моцны вецер. Але нягледзячы на гэта, больш за дзве сотні глыбоцкіх вернікаў прыйшло да будслаўскай святыні, каб пакланіцца абразу ...

Читать далее »

Дапамога ад Caritas шматдзетным сем’ям парафіі ў Мікалаеве (відэа)

Ксёндз Аляксандр Півавар, які з’яўляецца пробашчам парафій у Бешанковічах, Уле і Мікалаеве, развёз прадуктовую гуманітарную дапамогу шматдзетным сем’ям у вёсках Кардон і Андрэева. Сродкі на гэту дапамогу выдзеліла Дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі. Ксёндз Аляксандр абслугоўвае самую вялікую тэрыторыю ў Віцебскай дыяцэзіі, ён стараецца падтрымаць шматдзетныя сем’і, а таксама інвалідаў у сваіх парафіях. Вернікі былі вельмі ўдзячныя свайму пробашчу ...

Читать далее »

Прыміцыйная Імша айца сальватарыяніна Яўгена Жукоўскага ў роднай Браслаўскай парафіі

У нядзелю 24 чэрвеня парафія ў Браславе перажывала вялікае супольнае свята: прыміцыйную святую Імшу ксяндза Яўгена Жукоўскага SDS. Амаль месяц таму ён прыняў святарскае пасвячэнне, а цяпер прыехаў у родную парафію на супольную малітву. Перад Імшой бацькі новаасвечанага ксяндза ўдзялілі яму благаслаўленне, а затым святар у працэсіі накіраваўся ад плябаніі да касцёла. І гэта была яго першая Імша на роднай ...

Читать далее »

Віцебскія пілігрымы крочаць у Будслаў

25 чэрвеня ў касцёле Святой Барбары ў Віцебску распачалася пешая пілігрымка да Маці Божай у Будслаў. Святую Імшу на пачатак шляху ўзначаліў біскуп Алег Буткевіч. Фотарэпартаж з першага дня пілігрымкі прадставіў кс. Алег Хмылко, адказны за душпастырства моладзі, які крочыць у Будслаў са сталіцы дыяцэзіі.

Читать далее »

Моладзь з Валкалацкай парафіі годна выступіла на Парафіядзе ў Гродне

З 18 па 21 чэрвеня праходзіла Х юбілейная Парафіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі. Удзел у ёй прынялі каля 500 чалавек з 30 парафій. Дзеці і моладзь парафіі Святога Яна Хрысціцеля з Валкалат (Віцебская дыяцэзія) першы раз прымалі ў ёй ўдзел. Праграма Парафіяды была вельмі насычанай і цікавай. Яна праходзіла ў форме трыяды: “Стадыён – Тэатр – Святыня”. Дэвіз парафіяды ...

Читать далее »