У Дыяцэзіі

#Танцуй для Яго: моладзь славіла Бога танцам у Мёрах

27 і 28 ліпеня ў Мёрскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Язафата Кунцэвіча адбылася незвычайная танцавальная сустрэча. Напрацягу двух дзён маладыя вернікі даведваліся пра сутнасць танца ў Бібліі, пазнавалі інтэграцыйныя танцы і вучыліся прысвячаць Богу ўсе свае заняткі, у тым ліку і захапленне танцам. У Браславе ўжо двойчы праходзілі «Dance party» для моладзі з розных парафій, якая жадае ...

Читать далее »

Побач з ёй мы станавіліся лепшымі… – пра Бярнарду Ракіту з Варапаева піша Аліна Латыш

15 чэрвеня жыхары вуліцы Савецкай у Варапаеве рыхтаваліся да вялікай ўрачыстасці: спаўнялася 90 гадоў адной са старэйшых жыхарак – Бярнардзе Аўгусцінаўне Ракіце. Тут яе ведалі ўжо амаль чатыры дзесяцігоддзі, з таго часу, калі гэта вуліца забудоўвалася. Тады і цёця Бярнарда пераехала з мужам сюды ў новую хату. Суседзі і пляменнікі рыхтаваліся віншаваць яе, але за тыдзень да дня нараджэння ціха, ...

Читать далее »

Каталіцкі гурт “The Crossway” з Баранавіч выступіў у Браславе

Выступ адбыўся ў аўторак 24 ліпеня і быў прымеркаваны да Дзён моладзі Віцебскай дыяцэзіі, якія праходзілі ў Браславе з 23 па 25 ліпеня. Падобнае мерапрыемства ўпершыню праводзілася па-за тэрыторыяй парафіі – на сцэне кавярні “Пляж”. Сама кавярня размешчана на беразе самага вялікага браслаўскага возера Дрывяты. Па рэакцыі маладых людзей было відаць, што выступ гасцей з Пінскай дыяцэзіі ім вельмі спадабаўся. ...

Читать далее »

«Моладзь ‒ надзея Касцёла і грамадства»: у Браславе прайшлі дыяцэзіяльныя дні моладзі

З 23 па 25 ліпеня ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў праходзілі Дні моладзі Віцебскай дыяцэзіі. Удзельнічалі ў іх каля 150 маладых чалавек з розных парафій Віцебшчыны, а таксама вернікі з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Арганізатрам сустрэчы з’яўляецца Душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі, і сёлета яна прайшла на тэму «Моладзь ‒ надзея Касцёла і грамадства». Напрацягу трох дзён з моладдзю прабываў і маліўся ...

Читать далее »

У Браславе прайшлі рэкалекцыі цвярозасці

З 19 па 22 ліпеня ў браслаўскім санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў прайшлі XIV рэкалекцыі цвярозасці. Арганізатарам выступіла душпастырства цвярозасці Гродзенскай дыяцэзіі ў супрацоўніцтве з кс. Анджэем Бочарам MS. Рэкалекцыі прызначаны для ўсіх жадаючых з усёй Беларусі, а нават і для замежжа. Рэкалекцыі ў Браславе — адна са штогадовых ініцыятыў. “14 гадоў таму кс. Анджэй запрасіў нас у Відзы, дзе ...

Читать далее »

У Браславе праходзяць дыяцэзіяльныя дні моладзі

23 ліпеня ў браслаўскім санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў распачаліся Дні моладзі Віцебскай дыяцэзіі. Дэвіз сёлетняга дыяцэзіяльнага форуму маладых — «Моладзь — надзея Касцёла і грамадства». Больш за 100 юнакоў і дзяўчат прыехалі у Браслаў, каб правесці час у супольнай малітве, у дзяленні сваім духоўным вопытам, і каб проста пабыць разам. Да моладзі з Віцебскай дыяцэзіі далучыліся таксама юнакі і ...

Читать далее »

Знойдзеныя невядомыя здымкі храма ў Беразвеччы

Іх адшукаў краязнаўца Кастусь Шыталь. Здымкі зробленыя да 1901 года, калі пачаліся працы па аднаўленню храма. Да гэтага ён больш за дваццаць гадоў пуставаў. На іх відаць, што стан храма даволі занядбаны, але, тым не менш, выглядае ён велічна. Таксама на адным са здымкаў відаць руіны базыльянскай школы, якая дзейнічала ў Беразвеччы. У пачатку ХХ стагоддзя храм быў адрамантаваны і ...

Читать далее »

Праграма ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Валадаркі азёраў

Браслаў, 17 – 18 жніўня 2018 г. “Марыя — Валадарка маладых сэрцаў” 17 жніўня, пятніца: 15.00 – 17.00 – сустрэча і прывітанне пілігрымаў; 18.00 – святая Імша для пілігрымаў з удзяленнем  Сакраманту Бежмавання (цэлебруе дапаможны біскуп  Мінска-Магілёўскай архідыяцэзій Юрый Касабуцкі); 19.30 – канцэрт арганнай музыкі; 20.30 – адарацыйнае набажэнства з канферэнцыяй (вядзе кс. Аляксандр Жарнасек MIC); 22.30 – набажэнства (вернікі ...

Читать далее »

У Пагошчы асвечаны касцёл

Урачыстасць адбылася ў нядзелю 15 ліпеня падчас візітацыі біскупа Алега Буткевіча ў парафію Божай Міласэрнасці ў Пагошчы. Спачатку іерарх асвяціў новы крыж у цэнтры вёскі, а потым урачыстая працэсія скіравалася да касцёла. Хаця ў храме ўжо сямнаццаць год гучаць малітвы, да гэтага часу не адбылося яго дэдыкацыі. Вернікі разам з пробашчам вельмі старанна рыхтаваліся да гэтай падзеі. Храм быў упрыгожаны ...

Читать далее »

У Пагошчы Відзаўскага дэканату асвечаны новы крыж

Ён усталяваны на цэнтральнай плошчы вёскі. Адбылося гэта ў нядзелю 15 ліпеня падчас візітацыі біскупа Алега Буткевіча ў парафію Божай Міласэрнасці ў Пагошчы. Менавіта каля крыжа вернікі разам з пробашчам ксяндзом Славамірам Самковічам чакалі свайго пастыра. Пасля традыцыйнай сустрэчы з хлебным караваем іерарх звярнуўся да прысутных са словамі прывітання. Ён адзначыў, што цяпер крыжы варочаюцца на свае месцы, туды, дзе ...

Читать далее »