У Дыяцэзіі

Біскуп Алег Буткевіч падтрымлівае ініцыятыву ўшацкіх парафіянак

Яны робяць ружанцы, каб зарабіць грошы на рамонт свайго храма. На перадкаляднай прэс-канферэнцыі, што прайшла 18 снежня ў Віцебску, іерарх высока ацаніў гэту акцыю. Вядома, гэта толькі адзін са спосабаў, бо рамонт святыні – гэта вельмі каштоўная справа. Але такая ініцыятыва можа паспрыяць прыцягненню сродкаў па-за межамі Беларусі. – Плюс Каталіцкага Касцёла ў тым, што ён з’яўляецца паўсюдным. Таму нам ...

Читать далее »

Са святам Божага Нараджэння! Віншаванне ад біскупа Алега Буткевіча

Дарагія браты і сёстры ў Хрысце, шаноўныя суайчыннікі! “Не бойцеся, я абвяшчаю вам вялікую радасць, якая будзе для ўсяго народу, бо нарадзіўся вам сёння ў горадзе Давіда Збаўца, Якім ёсць Хрыстос Госпад” (Лк 2,10-11). Нарадзіўся вам сёння Збаўца! У той далёкі ад нас час пасланец з неба абвесціў праўду, якая кранае кожнага чалавека: з намі ёсць Бог! “…Які быў і які ...

Читать далее »

Віцебская дыяцэзія гатовая распачаць праектныя працы па аднаўленню касцёла Святога Антонія ў Віцебску

Пра гэта заявіў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч падчас прэс-канферэнцыі, якая прайшла 18 снежня. Па словах іерарха, дыяцэзія ўжо мае неабходную суму для гэтых працаў, але для гэтага неабходны афіцыйны дазвол уладаў. – У гэтым годзе былі праведзеныя археалагічныя даследаванні на месцы старога касцёла святога Антонія, быў часткова адкрыты падмурак. Далей стаіць пытанне выдзялення зямлі для правядзення праектных працаў. З гэтым ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч правёў перадкалядную сустрэчу з журналістамі

Прэс-канферэнцыя адбылася 18 снежня ў курыі Віцебскай дыяцэзіі. На ёй прысутнічалі журналісты каталіцкіх і свецкіх СМІ, а таксама канцлер Віцебскай дыяцэзіі кс. Віктар Місевіч. У сваім уступным слове біскуп коратка падвёў вынікі мінулага года, а таксама распавёў пра планы на 2019  год. Гэты год для Віцебскай дыяцэзіі асаблівы, бо ў кастрычніку будзе адзначацца 20-ці гадовы юбілей утварэння дыяцэзіі. Сярод іншага ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч удзяліў сакрамант канфірмацыі вернікам Наваполацкай парафіі

Падзея адбылася ў сераду 19 снежня, паведамляецца на парафіяльнай суполцы УКантакце. Усяго да сакраманту хрысціянскай сталасці ў парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста прыступіў 21 вернік. Сярод іх былі як прадстаўнікі моладзі, так і асобы старэйшага веку. Вернікі ўдзячныя біскупу Алегу і ксяндзу Аляксандру за магчымасць напоўніцца Святым Духам і яшчэ больш паяднацца з Богам. Парафія ў Наваполацку мае асаблівае значэнне ...

Читать далее »

Каталіцкая алімпіяда пройдзе ў Віцебскай вобласці у 2019 годзе (відэа)

Конкурс у форме тэстаў на веданне Святога Пісання ўпершыню пройдзе ў Віцебскай дыяцэзіі ў 2019 годзе. Пра гэта паведаміў  біскуп Віцебскі Алег Буткевіч на каляднай прэс-канферэнцыі. Усе падрабязнасці ў сюжэце ТРК “Віцебск”. Алёна Ціханава, vtv.by

Читать далее »

Калядная сустрэча духавенства Віцебскай дыяцэзіі прайшла ў Наваполацку

20 снежня святары і сёстры прыбылі ў Наваполацк, каб памаліцца з біскупам Алегам Буткевічам і скласці пажаданні з надыходзячымі Калядамі. Парафія Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса гасцінна расчыніла дзверы свайго храма для гасцей. Такія духоўныя сустрэчы адбываюцца штомесяц, але гэта была своеасаблівая – святочная. Падчас адарацыі духавенства і кансэкраваныя асобы маглі ў цішыні прадставіць Езусу свае клопаты і парафіяльныя справы. У ...

Читать далее »

У Віцебску працягваецца рамонт касцёла Святой Барбары

У 2018 годзе таксама як і ў мінулым, касцёл Святой Барбары ў Віцебску перажыў наступную частку рамонту. Адбывалася рэнавацыя цэглы паўднёвай сцяны галоўнай нефы. Гэтая праца стала магчымай дзякуючы фінансавай дапамозе польскага Міністэрства культуры, якое выдзеліла на рамонт 30 тысяч злотых і фінансавай падтрымцы польскай правінцыі дамініканаў, якая на гэты цэль склала 11 тысяч злотых. А. Крыштаф Коц’ян OP

Читать далее »

Дзве калядныя сустрэчы прайшлі ў інтэграцыйнай святліцы ў Лепелі

12 снежня ў Лепельскай інтэграцыйнай святліцы адбыліся дзве святочныя сустрэчы для дзетак з карэкцыйнага цэнтра і маладых людзей, што наведваюць аддзяленне дзённага прабывання для інвалідаў Лепельскага ТЦСАН. Сустрэчы былі арганізаваныя па ініцыятыве супрацоўнікаў Caritas Віцебскай дыяцэзіі і выхавацеляў святліцы. Праводзіла сустрэчы каардынатар праекта па стварэнні і функцыянаванні інтэграцыйных святліц с. Дар’я Галубкова OV. Сустрэча са старымі сябрамі — заўсёды свята. ...

Читать далее »

Рух «Маці ў малітве» ў Глыбокім адзначыў свой першы дзень нараджэння

10 снежня 2018 года апостальскі рух “Маці ў малітве” пры парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім адзначыў свой першы дзень нараджэння. З гэтай нагоды ў касцёле адбылася паўгадзінная адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта і св. Імша. На пачатку Эўхарыстыі, пробашч кс. Мікалай Ціхановіч павіншаваў жанчын-удзельніц і маліўся ў інтэнцыі маці і іх дзяцей, а таксама дзякаваў Богу за гэту прыгожую і вельмі патрэбную ...

Читать далее »