У Дыяцэзіі

Адышоў у вечнасць кс. Чэслаў Халгас MS, які раней нёс служэнне ў Віцебскай дыяцэзіі

2 лістапада ў шпіталі ў Новым Таргу (Польшча) адышоў у вечнасць салетын кс. Чэслаў Халгас MS. Пахаванне пройдзе 5 лістапада ў Дэнбоўцу (Польшча) у касцёле Маці Божай Салетынскай у 13.00. У 12.30 у святыні будуць маліцца Ружанец у інтэнцыі спачылага. Ксёндз Чэслаў Халгас нарадзіўся 24 сакавіка 1935 года ў Дамінікавіцах (Польшча). Манаскія абяцанні склаў у 1952. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у ...

Читать далее »

Курс «Закхей» прайшоў у Оршы для школьнай моладзі

З 30 кастрычніка па 1 лістапада ў рэкалекцыйным доме ў Оршы падчас школьных канікулаў адбыўся курс «Закхей» для моладзі. Маладыя людзі разам перажывалі Святую Імшу і малітвы, слухалі канферэнцыі, выконвалі розныя заданні ў групах, а таксама весела адпачывалі. Напярэдадні ўрачыстасці Ўсіх Святых тэмай спаткання была асабістая святасць. Разам стараліся знайсці адказ на пытанне – «што значыць быць святым сёння?». Натхняліся ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч наведаў з афіцыйным візітам парафію ў Глыбокім (+відэа)

Пастырская візітацыя біскупа Віцебскай дыяцэзіі Алега Буткевіча ў парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім праходзіла 29 і 30 кастрычніка. Гэта першы афіцыйны візіт кіраўніка дыяцэзіі ў Глыбоцкую парафію за 11 год. Апошні раз, а гэта было 10 верасня 2006 года, візітаваў біскуп Уладзіслаў Блін. Візітацыя з’яўляецца адной з найбольш важных падзей для кожнай парафіяльнай супольнасці, прадугледжанай у праве Касцёла. У нядзелю ...

Читать далее »

У катэдры ў Віцебску адбыўся «Баль Святых» для дзяцей

У Віцебскай парафіі Езуса Міласэрнага, 28 кастрычніка, напярэдадні ўрачыстасці Усіх Святых быў арганізаваны «Баль Святых», у якім прынялі ўдзел дзеці і іх бацькі. Ідэя і арганізацыя гэтай падзеі належыць сёстрам Служабнічкам НПМ Беззаганна Зачатай. Усе прысутныя весела і прыемна правялі час.     Анатоль Бандарчук-Вошлаў, тэкст і фота

Читать далее »

У Лучаі адзначылі ўрачыстасць святога Апостала Юды Тадэвуша (+відэа)

Урачыстая Імша з гэтай нагоды адбылася ў суботу, 28 кастрычніка. Яе адметнасцю стала тое, што ўзначаліў святочную Літургію новапрэзбітар ксёндз Алег Хмылко, які прыняў святарскае пасвячэнне тры тыдні таму, 7 кастрычніка. Богаслужэнне распачалося а 12 гадзіне з урачыстага ўваходу святароў і міністрантаў у храм. Напачатку Імшы пробашч парафіі ксёндз Яўген Міхайлаў прывітаў усіх святароў і вернікаў, якія сабраліся на гэту ...

Читать далее »

У парафіі ў Крулеўшчыне з’явіліся рэліквіі св. Яна Паўла ІІ (+відэа)

Яны былі перададзеныя ў касцёл у в. Крулеўшчына (Докшыцкі дэканат) у нядзелю, 22 кастрычніка. Менавіта ў гэты дзень, 39 гадоў таму, кардынал Караль Вайтыла заступіў на Святы Пасад. Іерарх ўзяў сабе імя Ян Павал ІІ. Яго пантыфікат працягваўся больш за чвэрць стагоддзя. У 2014 годзе Касцёл абвясціў яго святым. Таксама ў гэты дзень была асвечаная скульптура святога Яна Паўла ІІ, ...

Читать далее »

У Браславе прайшла сустрэча сем’яў Віцебскай дыяцэзіі

З 21 па 22 кастрычніка ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў прайшла сустрэча сем’яў Віцебскай дыяцэзіі. Яе арганізатарам выступіла душпастырства сем’яў дыяцэзіі, а таксама фонд абароны жыцця і сям’і «Адкрытыя сэрцы». Сустрэча прайшла на тэму малітвы ў сям’і, таму ёй была адведзена не толькі канферэнцыя, але і палова часу была прысвечана непасрэдна малітве. Праўда, скарыстацца магчымасцю пажадалі толькі некалькі сем’яў ...

Читать далее »

У Глыбокім прайшла дабрачынная акцыя “Мы разам”

Яе арганізавалі каталіцкае дабрачыннае таварыства “Карытас” і парафія Святой Тройцы ў Глыбокім дзякуючы падтрымцы спонсараў і працы валанцёраў. У мерапрыемстве прынялі ўдзел людзі з абмежаванымі магчымасцямі, іх апекуны і прадстаўнікі сацыяльных цэнтраў, якія прыехалі з Віцебска, Лепеля, Шаркаўшчыны, Мёраў, Ушачаў і іншых месцаў Віцебшчыны. Усяго ў Глыбокім сабралася каля двух соцень чалавек. Гэта акцыя праводзілася ў Глыбокім ужо ў шосты ...

Читать далее »

110-годдзе касцёла адзначылі ў Празароках (+відэа)

21 кастрычніка свой пастырскі візіт біскуп Алег Буткевіч распачаў у в. Ветрына (Полацкі дэканат). Нядзеля, 22 кастрычніка, стала вельмі насычаным днём для розных сустрэч з вернікамі: святая Імша ў капліцы ў Фарынаве, спатканне з вернікамі ў Ломашах і Псуі. Варта адзначыць, што ў Псуі католікі і праваслаўныя вельмі сябруюць і ў вёсцы паставілі разам два крыжы, а паміж імі фігуру ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч асвяціў капліцу ў Доме састарэлых у Віцебску (+відэа)

Падзея адбылася ў чацвер, 19 кастрычніка. На ўрачыстасць прыбылі біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч, канцлер дыяцэзіі ксёндз Віктар Місевіч, пробашч парафіі святога Антонія ў Віцебску ксёндз Вячаслаў Барок, вікарый гэтай парафіі ксёндз Аляксей Ляшко, які апякуецца гэтай капліцай, сёстры, супрацоўнікі гэтай сацыяльнай установы, валанцёры і, зразумела, самі жыхары гэтага Дома, для якіх і прызначана капліца. Напачатку Імшы ксёндз Аляксей Ляшко ...

Читать далее »