У Дыяцэзіі

На Лепельшчыну прыбыў абраз святой Барбары

Значнай падзеяй для вернікаў Лепельшчыны стаў прыезд у нядзелю 5 ліпеня ў касцёл Святога Казіміра абраза святой Барбары. У чаканні… Загадзя парафіяне рыхтаваліся да гэтага дня – не толькі духоўна, праз малітвы, а і фізічна. У атмасферы адзінай сям’і і лучнасці прыбіралі ў касцёле і на тэрыторыі каля яго. Не абышлося і без упрыгажэння храма – паўсюдна былі кветкі. Тэрыторыя ...

Читать далее »

Глыбачанка Алена Шубелька склала вечныя шлюбы ў супольнасці сясцёр францішканак Сям’і Марыі ў Чэнстахове

27 чэрвеня 2020 года чатыры сястры францішканкі Сям’і Марыі скалалі вечныя манаскія абяцанні. Па традыцыі манахіні з гэтай кангрэгацыі складаюць шлюбы чысціні, паслухмянасці і беднасці ў Базыліцы на Яснай Гары ў Чэнстахове (Польшча) ў дзень літургічнага ўспаміну Маці Божай Нястомнай Дапамогі. Сярод тых, хто назаўсёды адказалі Пану Богу «так» на Яго заклік, была сястра Алена Шубелька, якая паходзіць з парафіі ...

Читать далее »

Дакумент «Новая хартыя работнікаў сферы аховы здароўя» дасяжны ў лічбавым фармаце на двух мовах

26 чэрвеня 2020 года ў Віцебску прайшла XVI міжнародная медыцынская канферэнцыя «Праблемы ўрачэбнай этыкі ў сучасным свеце» і была прысвечана праблеме паліятыўных станаў. Упершыню з улікам эпідэмічнай сітуацыі ў свеце, канферэнцыя прайшла анлайн. На канферэнцыі канцлер дыяцэзіяльнай курыі ксёндз Віктар Місевіч прэзентаваў дакумент Папскай рады па справах душпастырства работнікаў сферы аховы здароўя «Новая хартыя работнікаў сферы аховы здароўя». Пераклад зроблены ...

Читать далее »

Па дарозе ў Будслаў: удзельнікі мотапілігрымкі наведалі браслаўскі санктуарый Маці Божай Валадаркі Азёраў

28 чэрвеня санктуарый Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе наведалі ўдзельнікі мотапілігрымкі з Лагішына. Трое святароў здзяйсняюць прыватную пілігрымку ў Будслаў, наведваючы пры гэтым Брэст, Тракелі, Гудагай, Браслаў, Бялынічы, Баранавічы. Святары – кс. Павел Ярашэвіч, кс. Юрый Медушэўскі, кс. Юзаф Парфяновіч – распачалі шлях 27 чэрвеня. А паколькі на матацыкле да Будслава можна даехаць за дзень, то святары вырашылі зрабіць ...

Читать далее »

З Браслава выйшла прыватная пілігрымка ў Будслаў

Раніцай 27 чэрвеня ад браслаўскага касцёла распачалася пілігрымка ў Будслаў некалькіх вернікаў парафіі. Як вядома, сёлета ў сувязі з эпідэміялагічнай абстаноўкай у краіне, пілігрымкі з парафій не арганізуюцца. Але шанавальнікі Маці Божай Будслаўскай могуць наведваць Нацыянальны санктуарый у прыватным парадку. Вернікі з Браслава плануюць пераадолець шлях да Будслава за пяць дзён. Пілігрымы запланавалі маліцца не толькі індывідуальна, але і збірацца ...

Читать далее »

В Витебске прошла международная медицинская конференция

Ежегодная  XVI международная медицинская конференция «Проблемы врачебной этики в современном мире» прошла в Витебске 26 июня 2020 года. Конференция проводилась по инициативе Витебской Епархии Римско-Католического костёла в Республике Беларусь и Витебского Облисполкома при участии Витебского ордена «Дружбы народов» государственного медицинского университета, Витебского государственного университета им. П.М.Машерова и Витебской государственной «Знак Почета» Академии ветеринарной медицины. Куратором конференции является священник Общества Иисуса ...

Читать далее »

Новы доктар тэалогіі ў Віцебскай дыяцэзіі

Сястра Дар’я Галубкова OV 25 чэрвеня 2020г. абараніла доктарскую дысертацыю па маральнай тэалогіі на тэму «Маральныя дылемы чалавека перад абліччам вайны ў творчасці Васіля Быкава (1924-2003)». З-за эпідэміялагічнай абстаноўкі ў свеце абарона дысертацыі адбылася анлайн з Віцебскай катэдры. Сястра Дар’я прадставіла і абараніла сваю працу перад прафесарскай камісіяй Люблінскага Каталіцкага Універсітэта Яна Паўла ІІ. Доктар Дар’я Галубкова OV адказала на ...

Читать далее »

Працэсія Божага Цела ў Віцебску з удзелам біскупа Алега Буткевіча

11 чэрвеня ва ўрачыстасць Найсвяцейшых Цела і Крыві Хрыста біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч цэлебраваў св. Імшу ў парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску. Як паведамляе vitkatedra.by, пасля Літургіі адбылася Эўхарыстычная працэсіі на прыкасцельным пляцы. У сувязі са складанам эпідэміялагічнай сітуацыяй у краіне, урачыстай працэсіі па вуліцах горада не было. У сваёй гаміліі іерарх адзначыў, што працэсія з’яўляецца не проста данінай традыцыі: ...

Читать далее »

Дрысвяцкая парафія прывітала новага пробашча

14 чэрвеня парафія Святых Апосталаў Пятра і Паўла ў Дрысвятах (Відзаўскі дэканат) прывітала свайго новага пробашча кс. Івана Кароткіна, які афіцыйна прыняў апеку і клопат над даручанай яму супольнасцю. Да гэтага ён апошнія чатыры гады служыў вікарыем у парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім, дзе займаўся актыўнай працай з міністрантамі. Перад св. Імшой віцэ-дэкан Відзаўскага дэканату кс. Эдвард Ахрамовіч зачытаў дэкрэт ...

Читать далее »

У Глыбокім памаліліся за ахвяраў польска-савецкай вайны 1920 года

10 чэрвеня на набажэнста прыбыла польская дэлегацыя на чале з Амбасадарам Польшчы ў Беларусі Артурам Міхальскім. З духоўных асобаў прысутнічалі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, пробашч Глыбоцкай парафіі кс. Мікалай Ціхановіч і кс. Юрый Бараўнёў з Крулеўшчыны. Каб прывітаць высокіх гасцей на могілках Копцеўка ў Глыбокім сабраліся прадстаўнікі грамадскасці, мясцовай улады, польскай школы з Браслава, журналісты. Напачатку адбылося набажэнства за вайскоўцаў, што ...

Читать далее »