У Беларусі

Дзяржсакратар Папы даў інтэрв’ю пасля візіту ў Беларусь

Кардынал П’етра Паралін 15 сакавіка 2015 года даў інтэрв’ю каталіцкім СМІ, у якім падвёў вынікі свайго візіту ў Беларусь. Дзяржсакратар Яго Святасці Папы падзяліўся з “Каталіцкім Веснікам”, інтэрнэт-парталам Сatholic.by і Ватыканскім радыё сваімі ўражаннямі ад шматлікіх сустрэч на высокім дзяржаўным і касцельным узроўнях, выказаўся наконт патрэбы і магчымасці стварэння новых дыяцэзій у Беларусі, распавёў пра погляд Святога Пасаду на кантакты ...

Читать далее »

Велікапосныя рэкалекцыі адбыліся ў Кальварыйскай парафіі

13-15 сакавіка ў Кальварыйскім касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Мінску адбыліся Велікапосныя рэкалекцыі. Правёў іх ксёндз Аляксандр Жарнасек МІС, пробашч парафіі Св. Юзафа ў Оршы (Віцебская дыяцэзія). Тэмы для разважанняў, якія былі прапанаваны прысутным вернікам у першы і другі дзень рэкалекцый, непарыўна звязаны між сабою. Божая любоў і грэх. Айцец Аляксандр словамі св. Ігнація Лайёлы сцвярджаў: “На рэчы створаныя мы ...

Читать далее »

Дзяржсакратар Апостальскай Сталіцы наведаў Беларусь

Пакуль беларускія вернікі з надзеяй чакаюць на прыезд Святога Айца, другі раз за гісторыю незалежнасці нашу краіну наведвае дзяржаўны сакратар Папы Рымскага. З 12 да 15 сакавіка 2015 г. у Беларусі з афіцыйным візітам быў кардынал П’етра Паралін. Візіт адбыўся на запрашэнне беларускіх уладаў на фоне паляпшэння адносінаў паміж беларускай дзяржавай і еўрапейскімі краінамі, а таксама пасля нядаўніх крытычных выказванняў ...

Читать далее »

Дзяржсакратар: католікі Беларусі заслугоўваюць візіту Папы

Каталіцкая супольнасць Беларусі заслугоўвае візіта папы Францішка, адзначыў кардынал Дзяржсакратар П’етра Паралін 14 сакавіка 2015 г. падчас прэс-канферэнцыі ў Мінску. “Я думаю, што гэта пажаданне заслугоўвае задавальнення, як з улікам таго досведу пакутаў, які перанесла каталіцкая супольнасць Беларусі, так і з улікам яе ўкладу ў станаўленне, аднаўленне і развіццё рэлігійнага жыцця ў Беларусі”, — сказаў ватыканскі іерарх. Кардынал Паралін падкрэсліў, ...

Читать далее »

Дзяржаўны Сакратар Папы Францішка асвяціў першы камень новага будынка Апостальскай Нунцыятуры

13 сакавіка ў межах свайго візіту Дзяржаўны Сакратар Папы Францішка Пьетра Паралін асвяціў першы камень новага будынка Апостальскай Нунцыятуры ў Мінску, паведамляе catholic.by. З прадстаўнікоў дзяржаўных уладаў на цырымоніі асвячэння прысутнічаў Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей. У важнай падзеі з жыцця Каталіцкага Касцёла прынялі ўдзел усе прадстаўнікі епіскапату Беларусі, Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек і ...

Читать далее »

Беларускі рукатворны абраз «Беззаганнае Сэрца Марыі» перадалі для Папы Францішка

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з дзяржаўным сакратаром Ватыкана кардыналам П’етра Паралінам перадаў у дар Папе Рымскаму Францішку рукатворны абраз «Беззаганнае Сэрца Марыі», перадае БЕЛТА. Абраз выкананы па беларускай тэхналогіі Сожскай скані. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што каштоўнасць іконы складаецца ў тым, што яна зроблена звычайнымі людзьмі. «Гэта сведчанне нашага міжканфесійнага міру і згоды», — сказаў Прэзідэнт Беларусі.

Читать далее »

Дзяржаўны Cакратар Папы Францішка прыбыў у Беларусь

12 сакавіка ўвечары распачаўся афіцыйны візіт у Рэспубліку Беларусь кардынала П’етра Параліна, Дзяржаўнага Сакратара Яго Святасці Папы Францішка. Ватыканскі іерарх прыбыў па запрашэнні дзяржаўных уладаў краіны. Кардынал П’етра Паралін прыбыў у Нацыянальны аэрапорт «Мінск» не спецыяльным, але звычайным рэгулярным рэйсам, паведамляе catholic.by. У аэрапорце Дзяржаўнага сакратара Яго Святасці першымі прывіталі Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці і Надзвычайны і ...

Читать далее »

Прылажэнне “Малітоўнік” цяпер даступны для карыстальнікаў IOS

У час перажывання Вялікага Посту мы стараемся абмежаваць сябе ў святкаваннях і гучных забавах. Але ў нас ёсць вельмі прыемная навіна, якой мы з вялікай радасцю дзелімся з усімі вернікамі. Нарэшце адміністрацыя App Store зацверзділа версію прылажэння “Малітоўнік”, якую ўласнымі сіламі зрабілі парафіяне з мінскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Сухараве Яўген Карачынскі, Цігран Саркісян і Арцём Баёк ...

Читать далее »

У Мінску адбылася сустрэча салезіянскіх аніматараў Беларусі

“Як кс. Боска: з моладзю і для моладзі”. Над гэтымі словамі дэвіза 7-8 сакавіка разважалі салезіянскія аніматары і кандыдаты Беларусі на фармацыйным спатканні ў салезіянскiм араторыi iмя святога Яна Боска ў Мінску (парафія Св. Яна Хрысціцеля). Невыпадкова сустрэча распачалася Святой Імшой, дзе салезіяне святары i сёстры салезіянкі, разам з аніматарамi i кандыдатамі мелі магчымасць з’яднацца з Хрыстом, сапраўдным прыкладам ахвяры ...

Читать далее »

У Шчучыне адбыліся ўрачыстасці Літургічнай Службы Алтара

6 сакавіка ў Шчучыне адбылося чарговае спатканне для сем’яў, дзеці якіх належаць да Літургічнай Службы Алтара і моладзевага хору «Каласанс». Спатканне складалася з двух частак. З самага пачатку  ўдзельнікі спаткання разам са сваімі дзецьмі сабраліся ў касцёле на супольную малітву — Крыжовы шлях, падчас якога разважалі над мукай і цярпеннямі Езуса Хрыста. Другая частка спаткання складалася з канферэнцыі, якая праходзіла ...

Читать далее »