У Беларусі

Пілігрымы з Гудагая ўвайшлі ў Будслаў разам з нунцыем Клаўдыё Гуджэроці

Разам з Апостальскім нунцыем Клаўдыё Гуджэроці з Санктуарыя Маці Божай Гудагайскай увайшлі пілігрымы ў Будслаў. 16 дзён да Маці Божай Будслаўскай ішла самая доўгая пілігрымка Брэст-Баранавічы, колькасць паломнікаў у якой 326 чалавек. 59 вернікаў у пакутнай пілігрымцы з Мінска разам з кс. Уладзіславам Завальнюком прыйшлі ў санктуарый. кс. Віктар Місевіч, фота

Читать далее »

Будслаў прывітаў пілігрымаў

Першая пешая пілігрымка Мёры-Наваполацк радасна зайшла са спевам «За Хрыста і Касцёл». Затым да Маці Божай прыйшла самая гучная ракаўская пілігрымка. Весела ўсклікаючы «Мінская пешая — самая лепшая» са сталіцы ў духоўнае сэрца Беларусі — Будслаў увайшлі пілігрымы разам з мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам. Наступная пілігрымка, якая ўвайшла ў Будслаў была з Варапаева. З новапасвечаным біскупам Аляксандрам Яшэўскім маладзечненскіх пілігрымаў вітаў ...

Читать далее »

Вырушыла ў шлях пілігрымка «Жодзіна-Будслаў»

30 чэрвеня а 7.30  пачалася пешая пілігрымка з Жодзінскай парафіі да беларускай Святыні — Маці Божай Будслаўскай. На ранішняй святой Імшы пробашч парафіі шчыра вітае ўсіх пілігрымаў з Жодзіна, а таксама нашых гасцей з Барысава і Крупак, якія пойдуць разам. Шлях няблізкі — прыкладна 140 км за 4 дні. Акрапленне Святой вадой і ў шлях! Парафіяльны сайт прапануем невялічкі фотарэпартаж з пачатку ...

Читать далее »

Прыміцыйная Імша і парафіяльнае свята адбыліся ў грэка-каталіцкай парафіі ў Мінску

У нядзелю, 28 чэрвеня, вернікі грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Мінску адсвяткавалі сваё парафіяльнае свята, якое стала таксама пачаткам юбілейнага святкавання 150-годдзя перадачы Папам Піем ІХ у 1866 г. іконы Маці Божай Нястномнай Дапамогі рэдэмптарыстам, з даручэннем “зрабіць яе вядомай ва ўсім свеце”. У гэты дзень сваю прыміцыйную Эўхарыстыю служыў новавысвечаны айцец Аляксей Філіпенка. Гэтая падзея зрабіла святкаванне ...

Читать далее »

Новапасвечаны ксёндз адправіў першую Імшу ў родным Астраўцы

28 чэрвеня ў роднай Астравецкай парафіі Адшукання Святога Крыжа ксёндз Юрый Садоўскі цэлебраваў прыміцыйную Імшу.  У гэты дзень парафія ў Астраўцы перажывала вялікую радасць, бо ўжо другі святар выйшаў з гэтай адносна маладой парафіяльнай супольнасці. На урачыстай прыміцыі прысутнічалі блізкія святара, духоўныя асобы, парафіяне. У касцёл новапрэзбітара па традыцыі вялі ў прыгожым вянку, побач ішлі дзеці ў белых сукенках. Ксёндз ...

Читать далее »

Беларусь мае трох новых святароў

27 чэрвеня беларуская зямля атрымала трох новых святароў. У гэты дзень у гродзенскай катэдры адбыліся святарскія пасвячэнні, якія ўдзяліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Пасвячэнні прынялі: дыякан Юрый Садоўскі з Астраўца, дыякан Дзмітрый Папянюк з Дзярэчына і дыякан Віталій Пяткевіч з Ашмян. На святой Імшы прысутнічала шмат духоўных асоб, вернікаў, а таксама родных і знаёмых новапрэзбітэраў. Біскуп Аляксандр Кашкевіч, усклаўшы рукі ...

Читать далее »

Быстрыца адсвяткавала 625-цігоддзе свайго існавання

Калі мы кажам пра ўзрост святынь ці парафій, то стагоддзе здаецца вялікім адрэзкам часу. Век жа ў паўтысячы гадоў – наогул цяжка ўсвядоміць. Але да яго можна дакрануцца і сёння, калі святкуецца юбілей. У Быстрыцы, што ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці нам пашчасціла наталіцца гісторыяй і хрысціянскім духам. Гэты край мы наведалі па ласкаваму запрашэнню кс. Казіміра Ляховіча, пробашча мясцовай ...

Читать далее »

У Мінску адбылося пасвячэнне новага біскупа Аляксандра Яшэўскага

27 чэрвеня ў архікатэдральным касцёле ў Мінску адбылося біскупскае пасвячэнне кс. Аляксандра Яшэўскага SDB, якога Папа Францішак прызначыў дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Новаму біскупу нададзена Пантыфікам тытулярная біскупская кафедра Furnоs maior, ён скіраваны на служэнне ў Магілёўскую частку архідыяцэзіі. Галоўным пасвячаючым быў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, асістуючымі біскупамі – Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі ...

Читать далее »

У Мінскім тэалагічным каледжы імя св. Яна Хрысціцеля ўведзена новая спецыяльнасць

З наступнага навучальнага года ў Мінскім тэалагічным каледжы імя св. Яна Хрысціцеля будзе ўведзена новая спецыяльнасць – кантар. У навучальнай установе Каталіцкага Касцёла Беларусі будуць рыхтаваць кваліфікаваных спецыялістаў па касцёльным спеве. Пашырэнне спісу спецыяльнасцяў выклікана іх запатрабаванасцю, адзначыў ксёндз-доктар Ян Крэміс, дырэктар Мінскага тэалагічнага каледжа. Акрамя таго, упершыню ў студэнтаў будзе магчымасць выбару так званага “профілю” і падзелу на групы ...

Читать далее »