У Беларусі

Увесь дзень побач з Богам: «Музычная майстэрня» вачыма ўдзельніцы

Ужо ў 17-ы раз Івянец збірае моладзь, каб разам праслаўляць Пана Бога сваімі музычнымі талентамі. «Музычная майстэрня» — гэта час яднання людзей з Езусам і паміж сабой. Кожны ўдзельнік мае магчымасць штодня прысутнічаць на малітвах, рэпетыцыях хору, канферэнцыях, майстар-класах, дзяленні Евангеллем, а таксама збірацца на вечар праслаўлення. Якая «Майстэрня» знутры? Яна сумяшчае два бакі: першы — малітва, другі — музыка. ...

Читать далее »

У касцёлах асвячаюць аўтамабілі (+малітва кіроўцы)

Асвяціць можна не толькі аўто, але ровары і нават самакаты. 25 ліпеня Каталіцкі Касцёл узгадвае святога Хрыстафора, які лічыцца апекуном кіроўцаў, маракоў, падарожнікаў і пілігрымаў, таму ў гэты дзень у каталіцкіх парафіях усяго свету, таксама і ў Беларусі, адбываецца асвячэнне машын і дабраславенне вадзіцеляў. Паколькі 25 ліпеня выпадае на будні дзень, у многіх касцёлах асвецяць аўтамабілі і дабраславяць кіроўцаў у ...

Читать далее »

Рэкалекцыі для сем’яў адбыліся ў Навагрудку

15-20 ліпеня ў кляштары Кангрэгацыі Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта (назарэтанкі) адбыліся рэкалекцыі для сем’яў. На іх сабраліся 16 сем’яў з Гродна, Ліды, Смаргоні, Мінска і іншых месцаў нашай краіны, дзе дзейнічае Асацыяцыя Святой Сям’і. Духоўныя практыкаванні праводзілі кс. Вiталiй Сiдорка, пробашч лідскай парафіі Св. Юзафа, рамесніка, і благаслаўлёных сясцёр-мучаніц з Навагрудка, a таксама сёстры назарэтанкі. У канферэнцыях святар засяродзіўся на ...

Читать далее »

У гродзенскай семінарыі завершыліся рэкалекцыі для юнакоў

21 ліпеня завяршыліся рэкалекцыі, прысвечаныя распазнанню паклікання, для юнакоў у Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. На пачатку апошняга дня рэкалекцый юнакі разам з арганізатарамі памаліліся на Брэвіярыі. Праслаўляючы Бога, хлопцы даверылі Яму свой новы дзень. Таксама яны паглядзелі фільм, прысвечаны Эўхарыстыі. Фільм стаў падрыхтоўкай да галоўнай падзеі дня – святой Імшы, якая адбылася ў катэдральнай базыліцы св. Францішка Ксаверыя. Нядзельную ...

Читать далее »

Турысты ў Мінску часцей за ўсё фатаграфуюцца з Чырвоным касцёлам

Каталіцкія храмы ўвайшлі ў топ самым папулярных збудаванняў свету. Эксперты назвалі славутасці, якія часцей за ўсё фатаграфуюць турысты. Аказалася, што самым папулярным месцам для сэлфі і фотаздымкаў з’яўляецца Эйфелева вежа ў Парыжы, рымскі Калізей і фантан Трэві ў сталіцы Італіі. У топ-5 таксама ўвайшлі два знакамітых каталіцкіх храмы – Саграда Фамілія ў Барселоне і Сабор Парыжскай Божай Маці. Уверсе рэйтынгу ...

Читать далее »

У Мінску жанчына апаганіла будынак з-за нелюбові да Царквы

Яна абліла дзверы праваслаўнай духоўнай акадэміі алеем і абсыпала ганак мукой. Міліцыя знайшла жанчыну, якая яшчэ ў маі апаганіла будынак Мінскай духоўнай акадэміі БПЦ, які прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Раней сталічнае ўпраўленне ўнутраных спраў апублікавала відэа з камеры назірання, на якім відаць, як жанчына аблівае алеем дзверы і ганак будынка на вуліцы Зыбіцкай, а затым абсыпае іх мукой. Таксама жанчына прымацавала ...

Читать далее »

На «зажынках» у Ваўкавыскім раёне каталіцкі і праваслаўны святары благаславілі камбайны

З пачаткам уборачнай кампаніі, перш чым распачнецца жніво, у многіх вёсках традыцыйна ладзяць “зажынкі”. Часта запрашаюцца таксама святары, каб разам памаліцца і каб яны маглі благаславіць хлебаробаў на працу збору жніва. 13 ліпеня філіял “Ізабэлінскі Дом культуры” сумесна з работнікамі філіяла “Мацвееўскі Дом культуры” правялі абрад “А ў нас сёння зажыначкі!”. Асноўным сімвалам зажынак заўсёды з’яўляецца сноп-прыгажун, зжаты сярпамі і ...

Читать далее »

Апостальскі Нунцый цэлебраваў Імшу ў Тракелях

13 ліпеня ўрачыстасці ў санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях завяршыліся святой Імшой, якую ўзначаліў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр. У Імшы ўдзельнічалі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB, дапаможны ...

Читать далее »

У Мінску выклалі пліткай контуры разбуранага касцёла

Гэта заўважылі на здымку з дрона вуліцы Камсамольскай. З дрона добра бачны контур былога бэнэдыкцінскага касцёла Святога Міхаіла Арханёла (XVII стагоддзе, канфіскаваны і знішчаны царскімі ўладамі да сярэдзіны XIX ст.), выяўлены пліткай іншага колеру ў часе нядаўняй рэканструкцыі вуліцы Камсамольскай у Мінску. – Выгляд святыні невядомы і аднавіць яе немагчыма, таму такое рашэнне найбольш аптымальнае, – адзначаецца ў Telegram-канале “Спадчына”, ...

Читать далее »

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у Тракелях: “Без умацаванай сям’і няма будучыні”

Апоўначы Імшу пастэрку ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы сем’яў у Тракелях узначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які сёлета адзначае трыццацігоддзе біскупскай сакры. Літургія традыцыйна пачалася працэсіяй са свечкамі праз мястэчка Тракелі. На Імшы сабралося шмат вернікаў, якія прыбылі пакланіцца Божай Маці і прадставіць Ёй свае просьбы. У Імшы ўдзельнічалі біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый ...

Читать далее »

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі