У Беларусі

У каталіцкія семінарыі Беларусі прыйшло больш хлопцаў, чым летась

У Пінску залічана шэсць юнакоў, у Гродне — пакуль чатыры. 8 жніўня ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску адбыўся другі тур уступных іспытаў, па выніках якіх на першы курс залічаны два хлопцы. Раней, падчас першага туру, у семінарыю прынялі чатырох юнакоў. Такім чынам, сёлета новы навучальны год у пінскай семінарыі распачнуць шэсць першакурснікаў, у той час як летась сюды ...

Читать далее »

У Полацку адбылася прэзентацыя “Псалтыра” у перакладзе а. Аляксандра Надсана

У Полацку ў грэка-каталіцкай парафіі святой Параскевы Полацкай 6 жніўня, у свята Перамянення Госпада, адбылася прэзентацыя новага грунтоўнага выдання з галіны айчыннай біблійнай спадчыны, – “Псалтыра” (кнігі Псальмаў Давіда) у перакладзе а. Аляксандра Надсана. Прэзентацыі кнігі была прымеркаваная адразу да двух датаў – 8 ліпеня нядаўна памерламу а. Надсану споўнілася б 90 гадоў. Другая дата амаль круглая – 499 гадоў ...

Читать далее »

У Мінску праходзіць акцыя “У школу разам з салезіянамі”

Рэлігійная каталіцкая місія святога Францішка Сальскага ў Беларусі жадае дапамагчы дзецям са шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў горада Мінска падрыхтавацца да 1 верасня. Свае заяўкі на атрыманне дапамогі (заплечнік, сшыткі, падручнікі, канцылярскія прыналежнасці, школьная форма і г.д.) можна дасылаць на e-mail: sdb.minsk@gmail.com. У заяўцы трэба адзначыць, у чым менавіта неабходна дапамога, узрост дзіцяці і кантактныя нумары. За дадатковай інфармацыяй звяртацца па тэлефоне: ...

Читать далее »

Будслаўскі фэст унесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі

Унесены змены ў спісы гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Сваета Міністраў ад 2 жніўня 2016 г. № 607. Сатус і катэгорыя гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь нададзены 93 матэрыяльным аб’ектам (цэрквам, касцёлам, могілкам, курганам і г.д.) і 35 нематэрыльным праяўленням творчасці чалавека. Будслаўскі фэст таксама ўнесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь. У пералік увайшлі масленічная абрадавая гульня «Пахаванне ...

Читать далее »

Агульнабеларуская навэнна да Найсвяцейшай Панны Марыі пачнецца 6 жніўня

З мэтаю непасрэднай падрыхтоўкі і ўводзінаў у юбілей фацімскіх аб’яўленняў Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на 62-м Пленарным пасяджэнні, якое адбылося 24 мая 2016 г. у Гродне, вырашыла правесці Агульнабеларускую навэнну да Найсвяцейшай Панны Марыі. Агульнабеларуская навэнна да Найсвяцейшай Панны Марыі распачынаецца 6 жніўня 2016 г. і будзе адбывацца на працягу 9 месяцаў — у кожную першую суботу месяца, а ...

Читать далее »

Вернік з Браслаўшчыны зрабіў незвычайны кветнік сваімі рукамі

Амаль дзесяць гадоў красуе незвычайны кветнік у браслаўскай вёсцы Слабодка. А належыць ён старасту населенага пункта Пятру Віткоўскаму. Перад домам старасты нярэдка затрымліваюцца вяскоўцы, жыхары з суседніх вёсак, прыпыняюцца і турысты, якіх улетку нямала. Слабодка — разынка краю Браслаўскіх азёр, не выпадкова тут шмат вандроўнікаў. Немагчыма адвесці вачэй ад кветніка, як немагчыма не звярнуць увагі на высокі драўляны крыж, які нібыта ўладарыць над ...

Читать далее »

Арцыбіскуп Кандрусевіч: СДМ у Беларусі – ідэя мае сэнс

Кракаў у гэтыя дні перажывае сапраўднае свята: Польшча прымае XXXI Сусветныя дні моладзі, на якія прыбылі сотні тысяч пілігрымаў, у тым ліку тысячы – з Беларусі. Добры настрой, знаёмства і малітва – гэта толькі малая частка таго, што нясе ў сабе каталіцкі моладзевы форум.  Асаблівым для беларускага духавенства і вернікаў з’яўляецца той факт, што Папа ўпершыню прыехаў у Цэнтральна-Усходнюю Еўропу ...

Читать далее »

Падзяка за дабро!

Святлана Касевіч з Глыбокага выказвае падзяку ўсім неабыякавым людзям, якія адгукнуліся на яе просьбу дапамагчы ў лячэнні за мяжой яе дачкі Ганны Фамінскай. Пра збор сродкаў на лячэнне мы пісалі раней. “Хачу выказаць шчырую падзяку ўсім неабыякавым людзям, якія дапамаглі нам сабраць неабходную суму для паездкі ў Германію. – піша Святлана Касевіч. – У нямецкай клініцы мы атрымалі кваліфікаваную кансультацыю ...

Читать далее »

Бог Вялікі! Вы ведалі пра гэта? Адбыўся штогадовы летнік для моладзі са Шчучына

Ад самага дзяцінства я сваім розумам дасвядчала гэтую праўду. Але сэрца маё толькі спрабавала адкрыць дзверы гэтага магуцця. Святыя людзі нездарма казалі: “Самы доўгі шлях у нашым жыцці – ад розуму да сэрца”. Усёю душою веру, што я знайшла гэты шлях… Бог падарыў мне мапу да майго сэрца. Хачу з вамі падзяліцца гэтай гісторыяй. 18 ліпеня моладзь Шчучынскай парафіі св. Тарэзы Авільскай ...

Читать далее »

“Міласэрны Бог. Учынкі міласэрнасці”: непадалёку ад Смаргоні адбыліся канікулы з Богам для дзяцей

З 18 па 21 ліпеня ў Вайнідзенятах непадалёку ад Смаргоні адбыліся Вакацыі з Богам – 2016 для для дзяцей 5-11 класа на тэму: “Міласэрны Бог. Учынкі міласэрнасці”. На працягу чатырох дзён лагера пад кіраўніцтвам ксяндза Паўла Шчарбіцкага SDB, клерыка Юрыя Пашкаўца SDB, сястры Валянціны Кот FMA, аніматараў і памочнікаў араторыя дзеці знаёміліся з учынкамі міласэрнасці для цела і душы праз ...

Читать далее »