У Беларусі

Да прыезду ў Беларусь Марадона сустракаўся з Папам і ўдзельнічаў у дабрачыннасці

«Я капітан каманды Францішка», — жартаваў Дыега. Акрамя «цёмнага» боку жыцця знакамітага футбаліста Дыега Арманда Марадоны, які падпісаў кантракт на 3 гады з ФК «Дынама-Брэст» і стаў старшынём беларускага клуба, пра легенду сусветнага футбола вядома і шмат добрага. У апошнія гады ён удзельнічаў у дабрачынных праектах і некалькі разоў сустракаўся з Папам Рымскім Францішкам. Упершыню — у 2014 годзе. Да ...

Читать далее »

Фестываль сям’і адбудзецца ў Навагрудку

У суботу 19 мая ў парафіі Святога Міхала Арханёла ў Навагрудку адбудзецца ІІІ Фестываль сям’і. Мерапрыемства распачнецца Святой Імшой у 10:00 у касцёле Святога Міхала Арханёла (вул. Міцкевіча, 1) у інтэнцыі сем’яў. Пасля малітвы адбудзецца ўрачысты парад сем’яў з дзецьмі ў гарадскі парк. Фестываль сям’і, які мае міжканфесійны характар, плануецца правесці ў двух зонах. Першая зона – канцэртная пляцоўка для ...

Читать далее »

Міцкевічаўскія чытанні пройдуць у Навагрудку

18 мая ў 11:00 пры касцёле Святога Міхала Арханёла ў Навагрудку адбудуцца Міцкевічаўскія чытанні, якія будуць праходзіць з нагоды 220-годдзя вялікага паэта і земляка Навагрудчыны. Міцкевічаўскія чытанні збяруць людзей культуры Навагрудчыны і ўсіх, хто захапляецца яго творчасцю. Будуць прачытаны ўрыўкі з “Пана Тадэвуша”, “Дзядоў” і шмат іншых твораў вядомага класіка літаратуры, якія прагучаць на беларускай і польскай мовах.

Читать далее »

Легендарную «глушылку» ў Мінску знясуць ці зробяць на ёй аглядную пляцоўку

Зігзагі лёсу: вежа, якая не давала слухаць «Ватыканскае радыё», перададзена касцёлу. Пробашч каталіцкай парафіі Найсвяцейшай Тройцы (Святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску кс. Юрый Санько распавёў, як будуць выглядаць касцёл і прылеглая тэрыторыя пасля рэстаўрацыі. Нагадаем, цяпер працягваецца збор сродкаў, неабходных для правядзення работ, і за кожнае ахвяраванне ад 3 рублёў парафія аддзячыць пяццю месяцамі малітвы. На тэрыторыі, якую ўлады перадалі ...

Читать далее »

Сустрэча ў памяць Казіміра Сваяка – ксяндза Канстанціна Стаповіча – прайшла ў Клюшчанах

13 мая ў клюшчанскай парафіі адбылася імпрэза, прысвечаная 92-й гадавіне смерці кс. Канстанціна Стаповіча. Сёлетняя сустрэча была адметная тым, што ўпершыню праходзіла не так, як заўсёды, не ў прыгожым светлым касцёле, дзе сцены яшчэ памяталі голас святара-паэта, захавалі і  галасы дзядоў-прадзедаў і нядаўна адышоўшых у вечнасць родных, суседзяў, парафіянаў.  Сустрэча праходзіла не ў касцёле, бо касцёла, на вялікі жаль, ужо ...

Читать далее »

Пашукавікі знайшлі званы, якія праляжалі ў зямлі 70 гадоў

Група прыяцеляў, якіх звязвае захапленне металапошукам, адшукала нарэшце званы, якія ў 1948 годзе былі знятыя са званіцы касцёла Ушэсця Дзевы Марыі ў вёсцы Дуброва Маладзечанскага раёна. Здарылася гэта ў святочны дзень 9 мая 2018 года. Прыкладнае месца знаходжання гэтых званоў паказаў мясцовы жыхар сталага ўзросту Уладзіслаў Лапо. — Знайшлі? Ды добра! Ды ідзі ты! Ды быць таго не можа! Знайшлі ...

Читать далее »

У Бараўлянах адбылося свята ў гонар св. Дамініка Савіо

6 мая ў Бараўлянах адбылося свята ў гонар святога Дамініка Савіо, апекуна мясцовага араторыя, які дзейнічае пры парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў. Распачалася праграма традыцыйна святой Імшой , якую цэлебраваў кс. Казімір Шыдэлко SDB. Падчас казання кс. Казімір пазнаёміў вернікаў з жыццём святога Дамініка Савіо. Таксама падчас святой Імшы адбылося прыняцце чатырох новых міністрантаў: Яраслава Кіселя, Яўгена Аніськовіча, Ігната Саўкова і ...

Читать далее »

Адна на мільён. Дзесяцігадовая Насця грае ў касцёле, хоць ад нараджэння не бачыць

У каталіцкай каплічцы на гродзенскай Альшанцы гучна і смела спявае арганістка. За натоўпам вернікаў бачна тонкую дзяўчынку, што стаіць за сінтэзатарам. Яна імгненна падхоплівае на слых ноты, якія бярэ святар. Раптам заўважаеш, што дзяўчо зусім не глядзіць на клавішы ці ў партытуру. Яе позірк нібы лунае па-над усім. Насці Гуранковай дзесяць год. Яна мае абсалютны слых і ад нараджэння не ...

Читать далее »

У Мінску зроблены чарговы крок на шляху дыялогу паміж прадстаўнікамі Касцёла і ісламу

7 мая рыма-каталіцкую парафію Маці Божай Будслаўскай у Мінску наведалі імам з міністэрства па справах рэлігіі Турцыі Мустафа Такасі і аташэ па справах рэлігій пры пасольстве Турэцкай Рэспублікі Байрам Оздэмір, паведамляе Catholic.by. Сустрэча прайшла ў межах міжрэлігійнага дыялогу і стала своеасаблівым адказным візітам на ўдзел прадстаўніка Касцёла кс. каноніка Францішка Рудзя, пробашча парафіі на Каменнай Горцы, у красавіцкіх чытаннях «Ісламскія ...

Читать далее »

Адбылася пілігрымка жанчын з Ашмян да Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных у Барунах

6 мая адбылася пілігрымка жанчын, маці, а таксама дзяўчат – будучых маці – з Ашмян у санктуарый Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных у Барунах. Пілігрымка сёлета прайшла ў дзявяты раз. У пілігрымскі шлях вырушыла ў гэты сонечны дзень больш за 300 чалавек не толькі з Ашмян, але і з ваколіц, а таксама з Астраўца і Смаргоні. Адметнасцю гэтай пілігрымкі з’яўляецца тое, ...

Читать далее »