У Беларусі

Мужчын запрашаюць на рэкалекцыі на байдарках

З 30 чэрвеня па 3 ліпеня будзе праходзіць мужчынскае паломніцтва ў форме 4-хдзённага сплаву на байдарках. У ходзе рэкалекцый будуць разважанні над Словам Божым і духоўныя заняткі на тэму «Малітва ў жыцці мужчын», якія будзе праводзіць душпастыр сем’яў Віцебскай дыяцэзіі а. Віталь Сапега OP. Мужчынская пілігрымка на байдарках — гэта час духоўных і фізічных намаганняў, разважанняў і пераадолення, добрая магчымасць пабыць ...

Читать далее »

“Свята сям’і” прайшло ў Смаргоні

28 мая з нагоды Дня дзіцяці ў Смаргоні адбылося “Свята сям’і”, якое стала ўжо традыцыйным для парафіі св. Міхала Арханёла. Яно рыхтавалася не адзін дзень усёй салезіянскай сям’ёй — святарамі, сёстрамі, супрацоўнікамі, дзяцьмі і моладдзю. Пасля святой Імшы дзеці разам з бацькамі былі запрошаны на пляцоўку каля касцёла і ў гарадскі парк. Вясёлы клоўн разам з аніматарамі прыцягнулі ўвагу дзяцей ...

Читать далее »

Перазагрузка. Пілігрымка «Баранавічы — Будслаў» пройдзе ў новым фармаце

XXIV пешая пілігрымка «Баранавічы — Будслаў» стартуе 22 чэрвеня і пройдзе ў новым фармаце. Тэма паломніцтва сёлета — «Перазагрузка». Акрамя песенніка, бэйджа, майкі і хусткі ўдзельнікі пілігрымкі атрымаюць таксама «Дзённік пілігрыма», у які ўваходзіць інфармацыя аб трасе і дзевяць тэм — па ліку дзён у шляху. Пілігрымка ў 100-годдзе Фацімскіх аб’яўленняў Панны Марыі будзе абапірацца на малітве Ружанца і на Святым Пісанні, ...

Читать далее »

Вынікі катэхетычнага года падвялі ў Шчучыне

28 мая ў Шчучыне адбылося афіцыйнае заканчэнне і падсумаванне чарговага школьнага і катэхетычнага года. Мерапрыемства прайшло ў некалькі этапаў. На мінулым тыдні вынікі катэхетычных заняткаў падвялі для некаторых класаў і парафіяльных груп. 21 мая для адзінаццацікласнікаў быў арганізаваны развітальны вясёлы вечар, падчас якога былі ўручаны пасведчанні аб заканчэнне катэхезы пры касцёле. 24 мая вучні 10 класаў дзякавалі Богу за прыняты ...

Читать далее »

Рэкалекцыі для сужэнстваў, якія моляцца аб дары патомства, адбудуцца ў Росі

3 чэрвеня ў санктуарыі Езуса Журботнага ў Росі пройдуць аднадзённыя рэкалекцыі для сем’яў, якія моляцца аб нараджэнні дзіцяці. Падобныя рэкалекцыі ўжо праводзіліся два гады таму і пасля прынеслі свой плён: некаторыя сужэнствы далі сведчанне нараджэння новага жыцця. Пачатак рэкалекцый у 10.00, заканчэнне — ў 20.30. З сабой неабходна мець цёплае адзенне і ежу. Кава і гарбата будуць арганізаваны пры парафіі. ...

Читать далее »

Каталіцкі епіскапат Беларусі рыхтуе пагадненне з дзяржавай

Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі рыхтуе пагадненне, якое плануе падпісаць з дзяржавай. На майскім пленарным пасяджэнні “біскупы выказаліся за неабходнасць юрыдычнага ўрэгулявання адносін паміж Каталіцкім Касцёлам у Беларусі і дзяржавай для больш эфектыўнага супрацоўніцтва дзеля духоўнага дабра беларускага народа”, — можна было прачытаць у афіцыным паведамленні пасля асамблеі. На працягу некалькіх апошніх гадоў у Беларусі на розных узроўнях абмяркоўвалася падрыхтоўка ...

Читать далее »

Свята сям’і і любові. У Навагрудку адбыўся ІІ Фестываль сям’і (+відэа)

Музыка, святочнае шэсце, конкурсы, гульні і забавы – напрыканцы мінулага тыдня ў Навагрудку прайшоў Фестываль сям’і, арганізаваны парафіяй святога Міхала Арханёла пры падтрымцы райвыканкама. Мерапрыемства, якое ладзіцца другі год запар, сабрала шмат сямей і стала для жыхароў горада сапраўдным святам. Напачатку фестывалю ў касцёле святога Міхала Арханёла адбылася св. Імша. Затым у суправаджэнні ўдзельніц калектыву мажарэтак сем’і, якія сабраліся на ...

Читать далее »

У Вышэйшай духоўнай семінарыі адбылася сустрэча медыцынскіх працаўнікоў Гродзенскай дыяцэзіі

20 мая ў Вышэйшай духоўнай семінарыі прайшла сустрэча медыцынскіх працаўнікоў Гродзенскай дыяцэзіі на тэму «Прабачэнне. Псіхафізічныя і духоўныя аспекты ў служэнні медыка-хрысціяніна». Сустрэча была арганізавана душпастырствам службы аховы здароўя на чале з кс. Віталем Сідорка з мэтай абазначыць праблему паўсядзённага зла крыўды, пагарды, няўдзячнасці ў служэнні медыка і паказаць спосабы вырашэння гэтай праблемы. Ва ўступным слове святар адзначыў, што прабачэнне ...

Читать далее »

У Смаргонi адзначылi свята Марыі Успамогі Хрысціянаў i юбiлей 25-годдзя манаскага жыцця бiскупа Аляксандра Яшэўскага SDB

20 мая ў парафіі Cв. Міхала Арханёла ў Смаргоні прайшла агульнабеларуская салезіянская ўрачыстасць Марыі Успамогі Хрысціянаў. На гэтым свяце адбылася яшчэ адна значная падзея – біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і біскупскі вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласці адзначыў 25-годдзе манаскага жыцця. У Смаргонь, на юбілейную ўрачыстасць, прыбылі шматлікія прадстаўнікі салезіянскай сям’і з розных гарадоў Беларусі, а ...

Читать далее »

Навучэнцы Гродзенскай Вышэйшай духоўнай семінарыі наведалі Мураванскі дом-інтэрнат

19 мая семінарысты Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне наведалі Мураванскі дом-інтэрнат, у якім адбыўся футбольны матч паміж мясцовай камандай і семінарыстамі. Пасля спаборніцтва гасцей запрасілі на кубачак гарбаты, каб яшчэ бліжэй пазнаёміцца адзін з адным і паразмаўляць на тэмы, якія найбольш хвалююць падлеткаў. Спадзяёмся, што гэтая сустрэча пакіне ў душы кожнага з прысутных незабыўны след, дапаможа зразумець міласэрнасць, любоў, бескарыслівасць ...

Читать далее »