У Беларусі

У Шчучыне адбылася аплатковая сустрэча ўдзельнікаў групы “Маргарытка”

Удзельнікі парафіяльнай групы «Маргарытка» сабраліся на аплатковую сустрэчу ў Шчучыне. Перад аплатковай сустрэчай адбылася святая Імша ў межах падзякі за дар малітвы за святароў. У 2014 годзе ў парафіі св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне паўстала новая парафіяльная група, якая абрала сваім заданнем штодзённую малітву за святароў. Такія малітоўныя групы яшчэ вядомы ў Касцёле пад назвай «Маргарыткі». Яны становяцца ўсё больш ...

Читать далее »

«РЫБЫ» дали большой евангелизационный концерт в Жодино

В Жодино в ДК БелАЗ 11 января состоялся рождественский концерт католического евангелизационного проекта «РЫБЫ». На концерте прозвучали песни из альбома «Захапляюся», колядки и другие. Между песнями зрители могли увидеть постановку «Девочка со спичками» Ганса Христиана Андерсена про девочку, которая замерзла в новогоднюю ночь. Спички символизировали веру людей, которой они должны делиться с ближними. Ведущим концерта был настоятель жодинского прихода Матери ...

Читать далее »

У дзятлаўскім араторыі адбыліся зімовыя канікулы

Падчас зімовых канікул у араторыі імя. блл. мучанікаў з Познані былі арганізаваны канікулы для дзяцей. Галоўнай тэмай канікул была Марыя — наша маці і ўзор жыцця. Кожны дзень на працягу тыдня дзеці раніцай сустракаліся на св. Імшы, пасля крочылі ў араторый, дзе іх чакала спецыяльная праграма. Апрача сумесных гульняў, дзеткам былі прадстаўлены штодзённыя сцэнкі з жыцця Маці Божай, пасля якіх ...

Читать далее »

Незвычайная «манаская» кавярня «У францішканаў» працуе ў Івянцы

Цяпер Івянец будзе вядомы не толькі дзякуючы цукеркаваму фэсту, двум прыгожым увасабляючым беларускія нацыянальныя колеры касцёлам (беламу і чырвонаму) і краязнаўчаму музею, паведамляе rh.by. Браты францішкане, якія апякуюцца касцёлам Святога Арханёла Міхаіла і кляштарам, адчынілі ў гэтым цудоўным беларускім мястэчку кавярню, якая так і называецца «У францішканаў». Зрэшты, гэтай парой Івянец і, як кажуць, ваколіцы не падаюцца такімі ўжо цудоўнымі. ...

Читать далее »

У Беларусі хрысціянскім музычным гуртам не хапае фестываляў

Бадай, найбольш актыўны каталіцкі музычны гурт Беларусі, які мае назву “Laudans”, ладзіць у гэтыя дні каляднае турнэ па парафіях краіны. Нядаўна гурт выступіў у Гомелі, дзе Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё пагутарыла з лідэрам калектыву Андрэем Лугіным. Ён распавёў, што гурт вырас з праекту песень на вершы польскага ксяндза-паэта Яна Твардоўскага ў перакладзе на беларускую мову. Пачаліся гастролі, паступова змяняўся склад ...

Читать далее »

У Шчучыне адбылася аплатковая сустрэча для міністрантоў, моладзевага хору і іх бацькоў

Ужо традыцыйна з нагоды свята Божага Нараджэння ў Шчучыне ў кляштары айцоў піяраў на дзяленне аплаткай сабралася больш за 60 чалавек. Усе распачалося з супольнай вячэрняй малітвы — Эўхарыстыі ў парафіяльнай святыні, падчас якой дзеці і іх бацькі прасілі аб міры, адзінстве і радасці ў сваіх сем’ях. Пасля ўрачыстага блаславення ўсе прысутныя сабраліся ў катэхетычным пакоі і падзяліліся аплаткам, складаючы ...

Читать далее »

Віншаванне Апостальскага Нунцыя братам-праваслаўным з нагоды Раства Хрыстова

Дарагія браты і сёстры Беларускай Праваслаўнай Царквы, у той час, калі вы набліжаецеся да ўрачыстага святкавання Раства Хрыстова, прагну скіраваць да вас, ад імя Францішка — Папы Рымскага — віншавальныя словы, поўныя цеплыні, жадаючы, каб нараджэнне Госпада Ісуса Хрыста рассеяла цемру адчаю, варожасці і страху і ўзмацніла ўпэўненасць у тым, што Бог верны і Яго збаўленне назаўжды. Я рады таму, ...

Читать далее »

Католікаў і праваслаўных у Юравічах яднае Маці Божая

Ва ўсходнім краі Пінскай дыяцэзіі – на гомельскім Палессі, дзе католікаў вельмі мала – ёсць знакавае і святое месца – Юравічы. Вёска знакамітая цудатворным абразам Маці Божай Юравіцкай, якая знаходзілася ў адзіным на Гомельшчыне езуіцкім калегіуме і базыліцы Нараджэння Маці Божай. Юравіцкі комплекс, помнік архітэктуры позняга барока, першапачаткова належаў каталіцкаму Ордэну езуітаў. Аднак пасля паўстання 1863-1864 гадоў касцёл быў зачынены ...

Читать далее »

Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя ў Пінску запрашае на рэкалекцыі

Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску запрашае міністрантаў (ад 12 гадоў) і юнакоў, якія разважаюць над сваім пакліканнем, на рэкалекцыі, якія адбудуцца 8-9 студзеня. У праграме рэкалекцый — малітва, канферэнцыі, святая Імша, адпачынак і праца, магчымасць споведзі і размовы са святаром. Рэкалекцыі стануць найлепшым часам, каб паглыбіць свае веды і ўзбагаціць духоўнае жыццё. Пачатак 8 студзеня ...

Читать далее »

Сёстры кармэліткі запрашаюць дзяўчат на дні цішыні

Сёстры кармэліткі ад Дзіцяткі Езуса запрашаюць дзяўчат на дні цішыні “Замак майго сэрца”. Рэкалекцыі пройдуць 23-25 студзеня ў кляштары сясцёр кармэлітак у Гудагаі (Гродзенская дыяцэзія). Тэма рэкалекцый – “Сапраўднае спатканне”. З сабой трэба мець: — Святое Пісанне — зменны абутак — спальны мяшок і карымат — цёплыя рэчы пры неабходнасці. Рэкалекцыі пачнуцца 23 студзеня каля 21.00. Аб прыездзе неабходна паведаміць ...

Читать далее »