У Беларусі

У Рэчыцы адкрылася «Школа веры»

22 красавіка ў рэчыцкай парафіі Найсвяцейшай Тройцы адкрылася «Школа веры» для моладзі і дарослых. У далейшым заняткі будуць праходзіць кожны панядзелак пасля Імшы ў 18.30. Весці «Школу веры» будуць пробашч парафіі айцец Аляксандр Драбышэўскі і катэхісты з гомельскай парафіі. На сустрэчы запрашаюцца вернікі незалежна ад канфесіі і нават атэісты. Тут можна паглыбіць свае духоўныя пазнанні, знайсці адказы на пытанні аб ...

Читать далее »

У Шчучыне прайшоў канцэрт, прысвечаны 10-гадоваму юбілею моладзевага хора

19 красавіка ў Шчучыне ў раённым доме культуры прайшоў вялікі канцэрт, прысвечаны 10-гадоваму юбілею моладзевага касцёльнага хору CALASANZ. Гэтая падзея стала сапраўдным святам для ўсіх жыхароў горада, бо магчымасць трапіць на яго меў кожны ахвотны. Надвор’е нельга было назваць спрыяльным для добрага настрою, але спеў ад самага сэрца змог выратаваць сітуацыю. Усе госці адзначылі, што атмасфера склалася сапраўды сямейная і ...

Читать далее »

Катэхетычны каледж у Баранавічах аб’яўляе набор студэнтаў на новы навучальны год 2015/2016

Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах аб’яўляе набор студэнтаў на новы навучальны год 2015/2016. Сёлета навучальная ўстанова прапануе дзве спецыялізацыі: 1) Катэхетыка:  прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння ўстановы працаваць у парафіях у якасці катэхета (выкладчыка катэхізіса). Студэнты гэтай групы, акрамя вывучэння тэалогіі, маюць магчымасць паглыбленага навучання ў галіне тэарэтычных асноваў і практычных метадаў катэхізацыі, якія існуюць у Каталіцкім ...

Читать далее »

Рэлігіязнаўца: у Беларусі ёсць міжканфесійнае паразуменне

Рэлігіязнаўца, дацэнт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Скарыны Віктар Адзіночанка займаецца тэмай узаемадзеяння розных канфесій у Беларусі. Нядаўна ён сустракаўся з дапаможным біскупам Пінскай дыяцэзіі Казімірам Велікасельцам, праваслаўным епіскапам Гомельскім і Жлобінскім Стэфанам, каталіцкім і праваслаўнымі святарамі, а таксама з прадстаўнікамі пратэстанцкіх супольнасцяў і падвёў некаторыя вынікі сваёй працы ў інтэрв’ю Беларускай рэдакцыяй Ватыканскага радыё. Рэлігіязнаўца адзначыў, што Беларусь традыцыйна з’яўляецца ...

Читать далее »

Беларусы зладзілі паломніцтва ў Польшчу з нагоды 150-годдзя з дня нараджэння св. Уршулі Ледухоўскай

З нагоды 150-годдзя з дня нараджэння св. Уршулі сёстрамі ўршулянкамі, якія працуюць у Мінску, было арганізавана паломніцтва ў Польшчу, у якім прынялі ўдзел вернікі з парафіі Беззаганнага зачацця Найсвяцейшай Марыі Панны з Сухарава, а таксама бацькі з дзецьмі, якія выхоўваюцца пры Місіі Добрага Самараніна. Пілігрымы распачалі сваё падарожжа наведваннем Санктуарыя Маці Божай у Ліхэні, там прынялі ўдзел у Імшы ў ...

Читать далее »

Суботнік на старадаўніх гомельскіх могілках правялі юдэі і хрысціяне

18 красавіка — калі ў Беларусі быў прызначаны Рэспубліканскі суботнік — у Гомелі прайшоў наступны этап добраўпарадкавання Прудкоўскіх могілак. Такі своеасаблівы міжканфесійны суботнік правялі Гомельская юдэйская рэлігійная супольнасць «Бэйт Яакаў», абласная габрэйская супольнасць «Ахдут», дзяржаўнае прадпрыемства «Гомельскі спецкамбінат» і хрысціянскія вернікі, у тым ліку скаўты гомельскай рыма-каталіцкай парафіі Нараджэння Божай Маці. Прадстаўнікі розных канфесій працавалі разам, каб аддаць даніну павагі ...

Читать далее »

Папа Францішак гродзенскім пілігрымам пра візіт у Беларусь: «Калі дазволіць Пан Бог, то гэта будзе» (+відэа)

15 красавіка Папа Францішак скіраваў адмысловае прывітанне настаяцелям і навучэнцам семінарыі ў Гродне. Гэта адбылося падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра, на якой прысутнічалі гродзенскія пілігрымы ў рамках сваёй пілігрымкі ў Рым. Зварот Святога Айца прагучаў на ватыканскай плошчы ў перакладзе на беларускую мову, паведамляе Ватыканскае радыё. Звятаючыся да святароў і семінарыстаў, Папа сказаў: “Сардэчна вітаю настаяцеляў і семінарыстаў ...

Читать далее »

Адпачынак, спаборніцтва і малітва. Міністранты сустрэліся ў Жодзіне

«Галоўнае — не перамога, а паяднанне» — менавіта пад такім дэвізам прайшло традыцыйнае спатканне міністрантаў у Жодзіне 10-11 красавіка. Такія сустрэчы сталі звычайнымі для каманд з марыянскіх парафій Жодзіна, Барысава і Мінска, а вось прадстаўнікі Маладзечна і Полацка прынялі ўдзел ў турніры ўпершыню, паведамляе catholic-zhodzina.by. Але ж змены адбыліся не толькі ў складзе ўдзельнікаў, але і ў самой праграме мерапрыемстваў. ...

Читать далее »

Прыёр супольнасці Тэзэ наведаў Мінск

13 і 14 красавіка па дарозе з Масквы ў Кіеў Мінск наведалі чальцы экуменічнай супольнасці Тэзе з Францыі на чале з яе прыёрам братам Алоісам. У першы дзень яны наведалі мінскі архікатэдральны касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі, у другі – грэка-каталіцкі цэнтр святога Язэпа і праваслаўную царкву Усіх смуткуючых радасць, паведамляе krynica.info. 14 красавіка ў грэка-каталіцкім цэнтры брат Алоіс адзначыў, што пасля ...

Читать далее »

На сустрэчы работнікаў медустаноў Гродзенскай дыяцэзіі разважалі аб медыцынскіх і духоўныx аспектах дэпрэсіі

11 красавіка парафія Святой Сям’і ў горадзе Ліда шчыра прыняла на чарговай сустрэчы медработнікаў Гродзенскай дыяцэзіі. Тэмай сустрэчы стала разважанне над медыцынскімі і духоўнымі аспектамі дэпрэсіі. Сустрэча ўключала тры канферэнцыі, Імшу ў інтэнцыі ўдзельнікаў, а таксама сюрпрыз ад дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрыя Касабуцкага. На пачатку выступіў арганізатар сустрэчы і каардынатар Душпастырства аховы здароўя ў г. Гродна кс. Мікалай Ціхановіч. ...

Читать далее »