У Беларусі

У Беларусі адбылося адкрыццё Года кансэкраванага жыцця

Наступаючы 2015-ты год прызначаны Папам Францішкам Годам кансэкраванага жыцця. У першую нядзелю Адвэнту, 30 лістапада, у Паўсюдным Касцёле распачнецца Год кансэкраванага жыцця. У Беларусі адкрыццё Года кансэкраванага жыцця пачалося 27 лістапада ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Перад Эўхарыстыяй адбылася адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту. Святую Імшу ўзначаліў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці. Спачатку ён прывітаў біскупа Пінскай ...

Читать далее »

Школа «Каласанс» у Шчучыне ўшанавала апякунку касцёльнай музыкі — св. Цэцылію

Некалькі дзён таму, 22 лістапада Каталіцкі Касцёл адзначаў успамін адной з найбольш папулярных і цікавых гістарычных асоб — святой Цэцыліі. Сваёй апякункай яе лічаць не толькі музыканты і арганісты, але таксама харысты і розныя музычныя супольнасці і парафіяльныя суполкі. Ушанавала святую Цэцылію ў гэты дзень і моладзевая школа «Каласанс» у парафіі Св. Тэрэзы ў Шчучыне. Пасля рэпетыцыі спевай, якая адбываецца ...

Читать далее »

У Баранавічах разважалі пра важнасць інтэрнэт-евангелізацыі

22 лістапада ў каталіцкім Катэхетычным каледжы ў Баранавічах прайшла дзелавая і забаўляльная вечарына на тэму “Інтэрнэт — прастора евангелізацыі”. Удзел у ёй узялі больш за 20 чалавек. Падчас вечарыны госці з Мінску – праграміст Аляксандр Красоўскі і каардынатар “Супольнасці хрысціянскіх журналістаў і блогераў” Максім Гацак – звярнулі асаблівую ўвагу на выклікі, магчымасці і пагрозы, якія даюць інтэрнэт у цэлым і ...

Читать далее »

Літургічная служба алтара ў Шчучыне аднавіла міністранцкія абяцанні

23 лістапада, ва ўрачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, міністранты парафіі Святой Тэрэзы ў Шчучыне падчас Эўхарыстыі аднавілі свае абяцанні. Літургічная служба алтара ў шчучынскай парафіі носіць назву «Каласанс» ад імя заснавальніка ордэна піяраў, якія працуюць у парафіі — св. Юзафа Каласанса. У парафіі каля 30 міністрантаў, у асноўным вучні 5–11 класаў, але часта на нядзельных Імшах пры алтары ...

Читать далее »