У Беларусі

У «Мiнскiм тэалагiчным каледжы імя св. Яна Хрысцiцеля» адкрыўся новы навучальны год

5 верасня ў «Мiнскiм тэалагiчным каледжы імя св. Яна Хрысцiцеля» ўрачыста распачаўся новы навучальны год. Яго адкрыццё адбылося ў касцёле святых Сымона і Алены. Цырымонія адкрыцця пачалася святой Імшой, якую ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. «Каледж каталiцкай тэалогii iмя св. Яна Хрысцiцеля, якi паўстаў у 2013 г. з заснаванага ў 2010 г. Цэнтра падрыхтоўкi катэхетаў, сёння пачынае пiсаць сваю ...

Читать далее »

Салезіянская сям’я з Беларусі наведала Турын

З нагоды святкавання Юбілею – 200-годдзя з дня нараджэння св. Яна Боско Салезіянская сям’я Беларусі вырашыла адведаць родныя мясціны Святога ў Італіі. Пілігрымка адбылася з 18 па 28 жніўня 2015 года. Яна стала завяршаючай кропкай святкавання Юбілею і была зарганізавана, як падзяка шматлікім людзям за служэнне на хвалу Божую і карысць моладзі ў салезіянскіх супольнасцях, асабліва ў гэты юбілейны год. ...

Читать далее »

Беларусь: як з экалагічнымі праектамі ў Касцёле?

1 верасня ў касцёлах Беларусі – разам з усімі католікамі свету – маліліся аб ахове Божага стварэння. Нагадаем, Святы Айцец Францішак устанавіў Сусветны дзень малітвы аб ахове стварэння, які будзе святкавацца штогод у першы восеньскі дзень.  Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё задалася пытаннем: што Касцёл у Беларусі робіць для аховы стварэння, як беражэ прыроду і клапоціцца аб экалогіі? На жаль, прыкладаў ...

Читать далее »

Парафіяне са Шчучына развіталіся з айцом Аляксандрам Махначом SP

Вельмі цёпла і сардэчна дзякавалі парафіяне са Шчучына айцу Аляксандру Махначу SP за дзевяць год святарскага служэння. З верасня гэтага года айцец Аляксандар будзе служыць у піярскай парафіі ў Лідзе. За дзевяць год у Шчучыне а. Аляксандар быў адказны за пастырскаю апеку дзяцей. Сваё служэнне выконваў не толькі рыхтуючы дзяцей да Першай Камуніі, але клапаціўся таксама аб адпраўленні і ўпрыгожванні ...

Читать далее »

Абраз Маці Божай Юравіцкай выставяць у Мазыры

30 жніўня цудатворны абраз Маці Божай Юравіцкай, які шануецца як католікамі, так і праваслаўнымі, будзе дастаўлены з Юравіцкага мужчынскага манастыра ў праваслаўны кафедральны сабор святога Арханёла Міхаіла ў Мазыры. Там перад абразом можна будзе памаліцца да 7 верасня. А 7 верасня ў 11.00 з Мазыра ў Юравічы пачнецца традыцыйны Хросны ход з абразом, які праваслаўныя і католікі разам праводзяць з ...

Читать далее »

Як адраджаюцца храмы

У Горках у парафіі Маці Божай Бялыніцкай 19 верасня ў 12.00, напярэдадні дня ўспаміну Маці Божай Бялыніцкай, які быў устаноўлены Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў Беларусі з ініцыятывы святароў Магілёўшчыны, адбудзецца асвячэнне новай капліцы, на якую горацкія каталікі чакалі амаль дзесяць гадоў. У гэты дзень вернікаў Горак наведае дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і біскупскі вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласці Аляксандр Яшэўскі ...

Читать далее »

Айцы піяры правялі рэкалекцыі паклікання для юнакоў

Як і кожны год, 25 жніўня, айцы піяры ўспамінаюць, магчыма, мала вядомага ў Беларусі святога, але таго, хто ў гісторыі паўсюднага Касцёла адыграў немалую ролю і пакінуў пэўны след, асабліва ў навучанні і выхаванні бедных дзяцей і моладзі. Святы Юзаф Каласанс – заснавальнік ордэна піяраў, якія таксама працуюць у нашай краіне, а дакладней у Шчучыне, Лідзе і Чаусах. У сувязі ...

Читать далее »

«Канікулы з Богам» прайшлі ў Шчучыне

Кожнае лета найбольш чаканым момантам для дзяцей і моладзі са шчучынскай парафіі з’яўляюцца «Канікулы з Богам», падрыхтаваныя айцамі піярамі. Штогадовае спатканне самых малодшых парафіян з супольнай малітвай, песнямі, гульнямі і інтэграцыйнымі танцамі яднае каля паўтысячы асоб. Сёлетнія “Канікулы з Богам” прайшлі з 16 па 23 жніўня. Яны былі прысвечаны апякунцы парафіі, св. Тэрэзе з Авілі, з нагоды 500-годдзя з дня ...

Читать далее »

Запрацаваў абноўлены анлайн-сэрвіс «Прашу памаліцца»

Прадстаўляем новы анлайн-сэрвіс «Прашу памаліцца», які вярнуўся на сайт пасля тэхнічных работ. Спецыяльна для katolik-gomel.by гэты сэрвіс бясплатна стварыў католік-праграміст Антон Зялінскі. Каб пацвердзіць, што вы памоліцеся ў пакінутай інтэнцыі, клікніце на «Я за гэта памалюся» каля адпаведнай просьбы. Лічбы паказваюць, колькі чалавек маюць намер памаліцца ў дадзенай інтэнцыі. На галоўнай старонцы паказаны пяць апошніх просьбаў, усе іх можна прагледзець ...

Читать далее »

Моладзь з Бярозы і Баранавічаў сустрэлася ля Лагішынскай Маці Божай

У Лагішыне ля брамы касцёла Пятра і Паўла – Санктуарыя Маці Божай Каралевы Палесся – 21 жніўня сустрэліся дзве вялікія пілігрымкі. Каталіцкая моладзь з Баранавічаў і Бярозы, якая цягам пяці дзён ішла пехам, каб узяць удзел у святкаваннях у гонар каранаванага ў 1997 годзе абраза, прыйшла ў мястэчка бліжэй да шостай вечара, паведамляе krynica.info. Звяртаючыся з прывітальным словам да моладзі, кусташ ...

Читать далее »