Расстояние более чем в 500 километров пешком за 16 дней предстоит преодолеть участникам пилигримки из Бреста в Будслав, сообщает tvr.by. И это самый длинный путь к одной из старейших и почитаемых католических святынь на территории Беларуси – иконе Матери Божией Будславской. Большинство пилигримов подготовлены и не раз отправлялись в такие путешествия. По дороге верующие совершают привалы, поют христианские песни, делятся впечатлениями. ...
Читать далее »У Беларусі
Стартавала першая і самая доўгая пілігрымка ў Будслаў
Самае доўгае ў Беларусі паломніцтва Брэст — Баранавічы — Будслаў выйшла 18 чэрвеня з Брэста, а 25 чэрвеня ў Баранавічах да яго далучацца сотні мясцовых католікаў. З Брэста ў доўгі і нялёгкі, але радасны шлях рушылі каля 50 чалавек. Пілігрымка ўключае 16 дзён шляху, адлегласць, якую за гэты час пойдуць пілігрымы — 537 км. Дзеці, моладзь, дарослыя, пенсіянеры, святары і ...
Читать далее »Рыхтуецца моладзевая Пілігрымка даверу ў Тэзэ
Каталіцкае душпастырства студэнтаў і старэйшай моладзі Гродна “OPEN” арганізуе Пілігрымку даверу ў Тэзэ ў Францыю, якая адбудзецца з 24 ліпеня па 4 жніўня. Пілігрымка даверу – чарговая сустрэча моладзі розных канфесіяў ў пошуку хрысціянскага адзінства, узаемапаразумення і салідарнасці, паведамляюць арганізатары ў facebook.com. Прыкладны кошт вандроўкі – 140 еўра за праезд аўтобусам, узнёсак за ўдзел складзе ад 30 да 70 еўра ...
Читать далее »Старшыня Саюза мастакоў аб аздабленні касцёлаў Беларусі
Старшыня Беларускага саюза мастакоў, прэзідэнт Міжнароднай канфедэрацыі саюзаў мастакоў краінаў СНД Рыгор Сітніца часта наведвае розныя гарады і мястэчкі Беларусі і ніколі не прамінае завітаць у мясцовыя святыні. Так і будучы нядаўна ў Гомелі спадар Сітніца наведаў касцёл Нараджэння Маці Божай – пакуль адзіны ў абласным цэнтры. Святыня вядомая сваімі фрэскамі, якія намаляваў італьянскі іканапісец. Старшыня саюза мастакоў ацаніў афармленне ...
Читать далее »Семінарыя ў Пінску запрашае хлопцаў на рэкалекцыі
Некалькі дзён духоўных практыкаванняў стануць магчымасцю задумацца над сэнсам жыцця. З 29 да 31 ліпеня Міждыяцэзіяльная духоўная семінарыя імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску праводзіць рэкалекцыі для хлопцаў з 15 гадоў. Некалькі дзён духоўных разважанняў з’яўляюцца цудоўнай нагодай глыбей задумацца над сэнсам свайго жыцця і шукаць сваю дарогу пад кіраўніцтвам Духа Святога. Можна прыехаць 28 ліпеня вечарам. Арганізатары просяць загадзя ...
Читать далее »У грэка-каталіцкай Царкве новы святар-беларус
У нядзелю, 14 чэрвеня 2015 года ў Кастамлотах (Польшча) у дзень завяршэння пілігрымкі ў гонар святых Падляскіх мучанікаў святарскія пасвячэнні атрымаў дыякан Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы Аляксей Філіпенка з парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Мінску. Святарскае пасвячэнне ўдзяліў дапаможны біскуп Перамышлянска-Варшаўскай мітраполіі Яўген Паповіч. На ўрачыстасці прысутнічаў Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек. Айцец Аляксей Філіпенка паходзіць з грэка-каталіцкай парафіі ...
Читать далее »У Ваўкавыску асвечаны новы касцёл
Парафія святога Станіслава Косткі ў Ваўкавыску 13 чэрвеня адзначыла вялікую ўрачыстасць: асвячэнне новага касцёла. Па запрашэнні біскупа Аляксандра Кашкевіча і пробашча ксяндза Алега Дуля вернікаў наведаў Апостальскі Нунцый у Беларусі Клаўдыё Гуджэроці, які і здзейсніў абрад асвячэння. Парафія св. Станіслава Косткі – была заснаваная ў 1926 годзе. Асноўнай групай вернікаў у той час былі працаўнікі чыгункі. У гэтым жа ...
Читать далее »«Карытас» арганізаваў семінар з Іво Сэльнерам
11 чэрвеня ў Каталіцкім моладзевым цэнтры імя св. Яна Боска адбыўся семінар Іво Сэльнера “Шлях да самастойнага жыцця – патэнцыял майго дзіцяці”. Арганізатарамі гэтага мерапрыемства выступіла Рэгігійная місія “Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас” Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ў супрацоўніцтве з аўстрыйскай арганізацыяй “Карытас Лінц”. Іво Сэльнер з’яўляецца аўтарам кніг “Мифы и факты о людях с умственными ограничениями” і “Синдром аутизма”. ...
Читать далее »Трохвыяўны абраз Маці Божай Чэнстахоўскай можна ўбачыць на выставе ікон у Мінску
11 чэрвеня адбылося адкрыццё выстаўкі “Дух рэлігійнай традыцыі і друкаваная ікона” з фондаў Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту і Музея земляробства імя ксяндза К. Клюка (г. Цехановец, Польшча). На выстаўцы прадстаўлена звыш 70 экспанатаў. Яны надрукаваны ў канцы XIX – пачатку XX ст. у еўрапейскіх друкарнях у складанай, надзвычай працаёмкай тэхніцы хромалітаграфіі. Менавіта гэты спосаб друку дазваляў перадаваць ...
Читать далее »Адбудзецца ХХ юбілейная пешая пілігрымка Нарач-Будслаў
З Нарачы 1 ліпеня вырушыць ХХ юбілейная пешая пілігрымка Нарач-Будслаў. Дваццаць год таму назад 15 хлопцаў і дзяўчат, натхнёныя айцом Аркадзіем Куляхам, за два дні прыйшлі пілігрымкай на будслаўскія ўрачыстасці. Зараз пілігрымка налічвае да 240 чалавек. Асаблівасць нарачанскай пілігрымкі ў тым , што яна самая “маладая”. Дзякуючы таму, што Будслаў знаходзіцца ў Мядзельскім раёне, адлегласць у 70 кіламетраў можа пераадолець ...
Читать далее »