У Беларусі

Хэнд-мэйд да Калядаў прапануюць законніцы ў Гомелі

Маленькія яслі Ісуса з прыродных матэрыялаў створаць настрой свята і зробяць дух Раства больш адчувальным. Надыходзіць час упрыгожваць свой дом да свята Нараджэння Хрыстовага — гэта значыць, не толькі ставіць святочную елку, але і Калядную батлейку, асабліва, калі ў сям’і ёсць дзеці. Самыя простыя яслі, фігуркі Святой Сям’і, пастушкоў і Трох каралёў лепш за ўсё зрабіць разам са сваімі дзецьмі, ...

Читать далее »

Рараты ў Вілейцы: Каб не праспаць і выйсці насустрач Збаўцы!

Адвэнт – гэта час чакання. Перыяд Адвэнту падзяляецца на дзве часткі: час да 16 снежня рыхтуе нас да асабістай сустрэчы з Езусам Хрыстом напрыканцы вякоў, час пасля 16 снежня дапамагае нам непасрэдна падрыхтавацца да свята Божага Нараджэння, паведамляе vilejka.by. Чалавек заўсёды чагосьці чакае. Гэта можа быць заканчэнне школы ці працоўнага дня, нараджэння дзіцяці ці спакойнага вечара і смачнай вячэры. Але ...

Читать далее »

Нарачанцы рыхтуюцца адзначыць 25-годдзе служэння кармэлітаў босых у Нарачы

14 снежня ў 10.30 у касцёле ў Нарачы будзе цэлебравацца святая Імша-падзяка за 25 год служэння айцоў-кармэлітаў у нарачанскай парафіі. 14 снежня 1989 года, роўна 25 год таму, у Нарач прыехаў першы кармэліт з Польшчы а. Аўгусцін Квяткоўскі OCD і ў гэты дзень цэлебраваў святую Імшу ў мясцовым касцёле. Да гэтага часу парафія не мела святара і толькі па нядзелях ...

Читать далее »

У дзятлаўскім араторыі адбылося свята св. Мікалая

6 снежня дзеткі дзятлаўскай парафіі ўшанавалі св. Мікалая. Святы біскуп Мікалай вельмі папулярны і вядомы ўсім. У Дзятлаве яго ўшаноўваюць асаблівым чынам – абраз святога знаходзіцца ў адным з бочных алтароў, паведамляе sdb.by. На жаль, гады атэізацыі і камуністычнага рэжыму сцерлі з нашай памяці постаць гэтага святога, які так моцна любіць дзяцей і штогод адорвае іх сваімі падарункамі. Камуністы замянілі ...

Читать далее »

Валанцёры «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі дапамаглі сабраць падарункі для дзяцей з парушэннямі слыху і зроку

У сусветны дзень інвалідаў, 3 снежня ў Гродзенскім гіпермаркеце сеткі «Еўраопт» адбылася дабрачынная акцыя па зборы канцылярскіх тавараў і сродкаў асабістай гігіены для дзяцей з парушэннем слыху і зроку. Акцыя была арганізаваная пры падтрымцы Аддзела адукацыі, спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама. З дапамогай валанцёраў Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі атрымалася сабраць 7 вялікіх гандлёвых калясак, на агульную суму 11 ...

Читать далее »

Міністранты са Шчучына наведалі кірху і сінагогу ў Гродне

У апошнюю суботу літургічнага года, 29 лістапада, служба алтара парафіі ў Шчучыне мела магчымасць супольнай паездкі. Яе мэтай былі не толькі інтэграцыя групы міністрантаў, але наведванне цікавых месцаў і, канешне, адпачынак. Першым пунктам праграмы экскурсіі стала адзіная ў Беларусі кірха ў Гродне, збудаваная лютэранамі. Пастар Уладзімір, які служыць у гэтай святыні, падрабязна і вельмі цікава распавёў міністрантам аб яе гісторыі ...

Читать далее »

У Шчучыне адзначылі свята св. Юзафа Каласанса

У апошнія дні восені, а менавіта 27 лістапада, ордэн айцоў піяраў адзначае свята св. Юзафа Каласанса, так званы «Патрацыніум». Урачыстасць скіравана асабліва на моладзь і дзяцей, якімі апякуюцца піяры. Адважна можна сказаць, што гэта менавіта іх свята. У апошнюю суботу літургічнага года, 29 лістапада для ўсіх, якімі апякуюцца законнікі ў Шчучыне адбылася святочная забава. У праграме ўсе прысутныя, якія былі падзелены ...

Читать далее »

Маладыя беларускія іерархі – год пасля прызначэння

Роўна год таму адбылася значная падзея, якая ўжо ўпісана ў сучасную гісторыю Каталіцкага Касцёла ў Беларусі – прызначэнне папам Францішкам трох новых біскупаў – Юзафа Станеўскага, Юрыя Касабуцкага і Алега Буткевіча. Год – малая і адначасова вялікая колькасць часу, і з таго моманту прызначаныя іерархі не толькі звыкліся з высокім і адказным служэннем, але паспелі асэнсаваць яго і шмат чаго ...

Читать далее »

У Беларусі адбылося адкрыццё Года кансэкраванага жыцця

Наступаючы 2015-ты год прызначаны Папам Францішкам Годам кансэкраванага жыцця. У першую нядзелю Адвэнту, 30 лістапада, у Паўсюдным Касцёле распачнецца Год кансэкраванага жыцця. У Беларусі адкрыццё Года кансэкраванага жыцця пачалося 27 лістапада ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Перад Эўхарыстыяй адбылася адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту. Святую Імшу ўзначаліў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці. Спачатку ён прывітаў біскупа Пінскай ...

Читать далее »

Школа «Каласанс» у Шчучыне ўшанавала апякунку касцёльнай музыкі — св. Цэцылію

Некалькі дзён таму, 22 лістапада Каталіцкі Касцёл адзначаў успамін адной з найбольш папулярных і цікавых гістарычных асоб — святой Цэцыліі. Сваёй апякункай яе лічаць не толькі музыканты і арганісты, але таксама харысты і розныя музычныя супольнасці і парафіяльныя суполкі. Ушанавала святую Цэцылію ў гэты дзень і моладзевая школа «Каласанс» у парафіі Св. Тэрэзы ў Шчучыне. Пасля рэпетыцыі спевай, якая адбываецца ...

Читать далее »