У Беларусі

У Шчучыне айцы-піяры падзяліліся аплаткам са сваімі бацькамі

Сустрэча распачалася 14 студзеня ў хатняй капліцы айцоў Вяночкам Дванаццаці Зорак. Гэта малітва, якая была складзена самім Заснавальнікам Ордэна Піяраў св. Юзафам Каласансам. Адной з інтэнцый, у якой маліліся прысутныя, была просьба аб жыцці вечным для тых бацькоў, хто ўжо адышоў з гэтага свету. Найбольш важным момантам спаткання стала ўзаемнае дзяленне аплаткам сыноў-святароў са сваімі бацькамі. Айцец Вітольд Пяцельчыц SP ...

Читать далее »

Аплаткавая сустрэча са студэнтамі і выкладчыкамі “Міждыяцэзіяльных курсаў сямейнага жыцця” прайшла ў Гродне

12 студзеня ў парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне адбылася аплаткавая сустрэча біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча з навучэнцамі і выкладчыкамі «Міждыяцэзіяльных курсаў сямейнага жыцця». На пачатку сустрэчы біскуп звярнуў увагу, што навучэнцы курсаў маюць асаблівую магчымасць пазнаваць і паглыбляць каталіцкую навуку ў сферы сям’і і сужэнства. Потым навучэнцы 1 курса прадставілі тэатральную сцэнку пра Божае Нараджэнне. Падчас выступлення прагучалі вядомыя калядныя ...

Читать далее »

Кс. Уладзіслаў Завальнюк: “Рыхтуемся да пілігрымкі ў Будслаў на гіраскутарах” (відэа)

Святар праехаў на прыладзе па крыпце храма і выклаў пра гэта ролік. Пробашч Чырвонага касцёла ў Мінску (каталіцкая парафія святога Сымона і святой Алены на пл. Незалежнасці) зноў здзівіў. На сваёй старонцы ў Facebook ксёндз Уладзіслаў Завальнюк размясціў відэа, на якім адлюстравана, як ён едзе па крыпце храма на гіраскутары. Прычым, па прамой рухаецца па майстэрску, не трымаючыся рукамі за ...

Читать далее »

У Пінску арганізуюць фестываль арганнай музыкі імя кардынала Казіміра Свёнтка

Адзін з самых старажытных і другі па велічыні беларускі арган – ён месціцца ў Пінскай катэдры – загучыць па-новаму. Тут арганізоўваюць фестываль арганнай музыкі імя кардынала Казіміра Свёнтка. Плануецца, што на працягу лета арганісты з розных краін будуць даваць у храме канцэрты. Старт мерапрыемству плануецца даць напрыканцы мая 2019 г. Пра дакладныя тэрміны і расклад канцэртаў стане вядома неўзабаве. Ініцыявала ...

Читать далее »

Чарговую прэмію «За духоўнае адраджэнне» атрымалі прадстаўнікі Касцёла ў Беларусі

9 студзеня ў Палацы Рэспублікі ў Мінску адбылося ўручэнне прэмій «За духоўнае адраджэнне» па выніках 2018 г. Сярод лаўрэатаў — прадстаўнікі Касцёла ў Беларусі. Па выніках мінулага года былі прысуджаны чатыры прэміі «За духоўнае адраджэнне». Імі адзначаны працоўныя калектывы і прадстаўнікі рэлігійных аб’яднанняў за актыўную дзейнасць у гуманітарнай сферы. Сярод іншых, прэмія была прысуджана калектывам Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы ...

Читать далее »

Калядны ранішнік для дзяцей у Навагрудку

2 студзеня ў парафіі Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку адбылася дзіцячая калядная ёлка. У ранішніку прынялі ўдзел каля 60 дзяцей, якія прыйшлі са сваімі бацькамі і роднымі. Праграма свята была вельмі разнастайная: шматлікія конкурсы з прызамі, забавы і знаёмствы стварылі непаўторную цёплую і сямейную атмасферу. Ранішнікі ў парафіі Св. Міхала Арханёла праводзяцца ўжо трэці раз запар і карыстаюцца вялікай папулярнасцю ...

Читать далее »

Сайт Каталіцкага Весніка займае першае месца па наведвальнасці сярод беларускамоўных сайтаў Віцебшчыны

Пра гэта заявіў журналіст Зміцер Казакевіч падчас абласной гістарычнай канферэнцыі “Беларуская дзяржаўнасць. Гісторыя і сучаснасць”, якая прайшла ў Віцебску 5 студзеня 2019 года. У сваім дакладзе “Хто робіць наша не нашым” ён паведаміў, што паводле сэрвісу Similarweb, сайт Каталіцкага весніка меў, напрыклад, за лістапад 2018 года каля 35,5 тыс. наведнікаў. Гэта лепшы вынік сярод рэсурсаў, якія працуюць у рэгіёне па-беларуску. ...

Читать далее »

Рэкалекцыі для юнакоў у Гродзенскай семінарыі: Бог для кожнага падрыхтаваў шлях да святасці

З 4 па 6 студзеня, падчас зімовых канікул, у будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбыліся рэкалекцыі для юнакоў пад назвай “Не бойцеся, я абвяшчаю вам вялікую радасць… (Лк 2, 10)”. Гэты час, які правялі хлопцы ў сценах семінарыі, стаў добрай нагодай для таго, каб яшчэ глыбей пазнаць саміх сябе, аднавіць сувязь з Хрыстом і зразумець тое, што Бог для ...

Читать далее »

Зімовыя вакацыі з Богам прайшлі ў Смаргоні

У араторыі імя св. Яна Боска пры парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні з 2 па 4 студзеня прайшлі вакацыі з Богам для дзяцей з 1 па 5 класы. На працягу трох дзён дзеці дзякуючы с. Валянціне Кот FMA, кандыдатам у аніматары і памочнікам аніматараў мелі магчымасць паразважаць над тэмай Божага Нараджэння. Кожны дзень вакацый распачынаўся са святой Імшы. Пасля ...

Читать далее »

Святочная акцыя ў лідскай Фары: 60 сем’яў атрымалі падарункі

У парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Фара) прайшла акцыя “Святочная пачка”. На працягу перыяду Адвэнту шматлікія парафіяне прыносілі розныя рэчы і прадукты харчавання для ахвяравання іх на святы Божага Нараджэння патрабуючым людзям. Праз гэтую акцыю вернікі вучыліся чуласці да іншага чалавека, асабліва таго, які знаходзіцца ў патрэбе. Такім чынам яны спрыялі таму, каб праз добрыя ўчынкі ў дачыненні да ...

Читать далее »