У Беларусі

У Нарачы завяршылася акцыя “Духоўнага ўсынаўлення”

Ва ўрачыстасць Звеставання Пана, 25 сакавіка, у нарачанскай парафіі св Андрэя Апостала завяршылася акцыя «Духоўнага ўсынаўлення» ненароджанага дзіцяці. 98 вернікаў узялі на сябе абавязак маліцца за дзіця, якому пагражае небяспека аборту. “Духоўнае ўсынаўленне” — гэта малітоўны абавязак канкрэтнай асобы ў інтэнцыі ратавання ва ўлонні маці жыцця, якое знаходзіцца пад пагрозай. Сутнасць яго заключаецца ў штодзённай малітве на працягу дзевяці месяцаў. ...

Читать далее »

Вернікам Альшанкі праз тры гады дазволілі пабудаваць касцёл

Гродзенская рыма-каталіцкая парафія Святога Духа, у квартале Альшанка, атрымала дазвол на пабудову храма. На працягу трох год збіраліся парафіяне ля маленькай каплічкі. Іхнія звароты ў розныя ўстановы прынеслі плён. Кажа пробашч парафіі ксёндз Павел Салабуда: «На сённяшні дзень у нашай парафіі каля 3000 вернікаў. Сёння ўжо можна абвясціць такую вялікую, радасную навіну, што мы атрымалі пляц пад будову святыні. Тыя ...

Читать далее »

Аўдыёзапіс велікапосных рэкалекцый з жодзінскай парафіі

Прапануем Вашай увазе аўдыёзапіс велікапосных рэкалекцый з парафіі Маці Божай Фацімскай у Жодзіне, якія праводзіў кс. Андрэй Рылка. Спадзяемся, што чытачы стануць на нейкі час слухачамі. Трэба заўважыць, што паслухаць будзе карысна не толькі тым, хто наведвае касцёл рэгулярна. Дзень 1. Дзень 2. Дзень 3.  catholic-zhodzina.by

Читать далее »

23 сакавіка ў Мінску не будуць рабіцца аборты

У Беларусі стартавала духоўна-асветніцкая акцыя «Разам — у абарону жыцця маральнасці і сямейных каштоўнасцяў». Арганізатарамі акцыі выступаюць Міністэрства аховы здароўя і Беларуская Праваслаўная Царква. Акцыя праходзіць у рамках рэалізацыі Нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады. Мэты акцыі – прыцягванне шырокай грамадскай увагі да пытанняў сям’і, павелічэнне нараджальнасці, скарачэнне колькасці штучных абортаў, фарміраванне ў моладзі пазітыўнага стаўлення да ...

Читать далее »

Як беларускія вернікі перажываюць Вялікі пост?

Вялікі пост – час навяртання, і гэты працэс у жыцці кожнага верніка адбываецца асаблівым чынам. А як беларускія католікі перажываюць гэты дабраславёны час? Вернік з Ліды Арцём Ткачук сустрэў Вялікі пост у Камеруне, дзе ён яшчэ з канца мінулага года разам са сваёй сяброўкай Мартай Бекіш дапамагае дамініканскай місіі – займаецца адукацыяй бедных дзяцей. Пастановы на Вялікі пост у Арцёма ...

Читать далее »

Касцёл чакае выдзялення ўчастка для будаўніцтва тэалагічнай акадэміі ў Мінску

Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў Беларусі спадзяецца, што на наступным тыдні ў Мiнгарвыканкаме прымуць рашэнне аб выдзяленні ўчастка зямлі для будаўніцтва тэалагічнай акадэміі ў сталіцы, паведамляе Крыніца.info са спасылкай на БелаПАН. Афіцыйны запыт аб выдзяленні зямлі быў накіраваны ў Мінгарвыканкам каля двух тыдняў таму. Ініцыююць стварэнне каталіцкай тэалагічнай акадэміі беларускія біскупы, а ідэю прапанаваў кардынал Тарчызіо Бертонэ, у 2008 годзе падчас наведвання Беларусі ў ...

Читать далее »

Адбылася ўрачыстая адпустовая Імша ў маладзечанскай парафіі св. Юзафа

Па запрашэнню ксяндза-прэлата, адміністратара з правамі пробашча маладзечанскай парафіі св. Юзафа, Эдмунда Даўгіловіча-Навіцкага, айцы Ордэну меншых братоў капуцынаў – новы кусташ а. Алег Шэнда, а. Андрэй Жылевіч, а. Арыюш Малыска – цэлебравалі  святую Імшу ў парафіі, патронам якой з’яўляецца св.Юзаф. На пачатку ўрачыстасці ксёндз Эдмунд зазначыў, што запрашэнне правінцыяла Ордэну (OFM Cap)  на святкаванне з’яўляецца знакам еднасці ўсёй каталіцкай супольнасці ...

Читать далее »

Моладзевая супольнасць «Соль» пры мінскай парафіі рэдэмптарыстаў сабралася на першую сустрэчу

Моладзевая супольнасць «Соль» грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Мінску ўваходзіць у свет рэальнасці, паведамляе cssr.by. Доўгі час супольнасць існавала толькі ў выглядзе старонак у сацыяльных сетках. 28 лютага 2015 г. асобы, якія выказалі жаданне належаць да аб’яднання, жывога ў рэальным жыцці, сабраліся на сустрэчу ўпершыню як супольнасць. Пасля малітвы Вячэрні а. Зміцер Чарнель, рэдэмптарыст, пазнаёміў тых, хто сабраўся, ...

Читать далее »

У Гродне адзначылі імяніны кс. біскупа Юзафа Станеўскага

19 сакавіка навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне ўрачыста адзначылі ўспамін св. Юзафа – абранніка Найсвяцейшай Марыі Панны, апякуна Касцёла і ўсіх працуючых людзей, а таксама нябеснага заступніка кс. біскупа Юзафа Станеўскага. У гэты асаблівы для кс. біскупа дзень на св. Імшы маліліся, каб Бог праз заступніцтва святога апякуна, які карпатліва і сумленна працаваў у Назарэце на працягу многіх гадоў ...

Читать далее »

Упершыню неакатэхумены Беларусі публічна вызнаюць веру

Першыя неакатэхумены ў Беларусі дасягнулі этапу “Reditio Simboli” – публічнага вызнання сваёй веры перад усёй парафіяй. Такі этап цяпер трывае ў гомельскай парафіі Нараджэння Маці Божай, дзе Неакатэхуменальны шлях пачаў дзейнасць у 1992 г. – упершыню ў Беларусі. Тройчы на тыдзень пасля св. Імшы вернікі з першай гомельскай супольнасці выходзяць да алтара, каб публічна вызнаць сваю веру. За 23 гады ...

Читать далее »