У Беларусі

Запрашаем дзяўчат на сустрэчу ў Навагрудак

З 13 па 15 лютага ў Навагрудку пройдзе сустрэча для дзяўчат. Мерапрыемства распачнецца а 17 гадзіне ў кляштары сясцёр назарэтанак (вул. 1 мая, 26). Прыняць удзел могуць дзяўчаты старэйшага ўзросту (ад 9 класа і вышэй). Тэмай сустрэчы стануць словы «Любоў, закаханасць і ўзаемаадносіны паводле слова Божага». Усіх ахвотных стаць удзельніцамі мерапрыемства просім скантактавацца з с. Клярай па тэлефоне  +37533 321 ...

Читать далее »

У Баранавічах прайшоў фэст хрысціянскай музыкі «Дастукацца да нябёсаў»

7 лютага ў Баранавічах у Доме культуры тэкстыльшчыкаў прайшоў IV фестываль хрысціянскай музыкі «Дастукацца да нябёсаў». Упершыню фестываль праводзіўся ў студзені 2012 года ў Астраўцы як рок-фестываль рэлігійнай песні. У другі раз месцам правядзення быў Гудагай, а ў мінулым годзе, як і сёлета — Баранавічы. У ім паспелі паўдзельнічаць такія каталіцкія гурты, як LAUDANS (г. Мінск), UNITED IN SPIRIT (г. ...

Читать далее »

У Гродне праходзіць выстава «Анёльскім шляхам да Хрыста»

У Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі адкрылася выстава «Анёльскім шляхам да Хрыста», якая прысвечана ролі анёлаў у жыцці чалавека. У экспазіцыі прадстаўлены скульптуры XVII-XVIII стст. са збораў Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі і Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, а таксама працы сучасных майстроў і іх крэатыўны погляд на анёльскую тэматыку. На выставе прысутнічаюць маленькія скульптуры «пуці» (мн.лік, адз.лік — пута; ад ...

Читать далее »

Кансультатыўную міжканфесійную раду Беларусі дапоўнілі юдэі і пратэстанты

Рада была створана ў 2008 годзе, у яе склад увайшлі кіраўнікі ўсіх 25 рэлігійных аб’яднанняў рэспубліканскага ўзроўню. Па выніках пасяджэння Кансультатыўнай міжканфесійнай рады ў апараце Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Беларусі Леаніда Гулякі зацверджаны новы склад Кансультатыўнай міжканфесійнай рады. У яе ўключаны старшыня Юдэйскага рэлігійнага аб’яднання ў Беларусі Рыгор Хайтовіч, епіскап рэспубліканскага рэлігійнага аб’яднання «Аб’яднаная Царква хрысціян веры евангельскай ...

Читать далее »

Салезіянская Сям’я Беларусі адсвяткавала ўрачыстасць св. Яна Боска

1 лютага ў Смаргоні сабралася ўся салезіянская Беларусь, каб у духу еднасці адсвяткаваць урачыстасць святога Яна Боска – заснавальніка і духоўнага айца Салезіянскай Сям’і. 2015 год — юбілейны год святкавання 200-годдзя з дня нараджэння св. Яна Боска. І адметнасцю ўсіх галоўных салезіянскіх святаў у год юбілею з’яўляецца менавіта супольная малітва і сустрэча салезіянскіх супольнасцяў з усёй Беларусі. На кожнае свята ...

Читать далее »

Першае выпрабаванне пачынаючых катэхетаў з Баранавіцкага каледжа

Калі мы штосьці робім упершыню, гэта надоўга застаецца ў нашай памяці. Напэўна, 24 студзеня 2015 года стане “чырвоным днем календара” для студэнтаў-катэхетаў 2 курса, якія зладзілі свае першыя ўрокі рэлігіі. Сваімі думкамі і ўражаннямі падзяліўся з намі Уладзімір Крупенка. Першая катэхэза падобна першай маёй бойке ў дзіцячым садку: ніхто нікога не забіў, але ўражанняў было столькі, што апавядаў яшчэ тыдзень. ...

Читать далее »

Заява Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі

Каталіцкія Біскупы Беларусі на пазачарговым пленарным пасяджэнні 30 студзеня 2015 г. абмеркавалі агучаныя ў апошні час абвінавачванні ў адрас польскіх святароў, якія служаць у Беларусі, а таксама ў незацікаўленасці кіраўніцтва Каталіцкага Касцёла ў падрыхтоўцы сваіх святароў. Мы, як і вернікі-католікі, з глыбокай заклапочанасцю ўспрымаем гэтыя абвінавачванні, якія лічым неабгрунтаванай абразай Каталіцкага Касцёла і распальваннем міжнацыянальнай і міжканфесійнай варожасці. У 1989 ...

Читать далее »

Калядкі і хіты гурта «ABBA» прагучалі ў Гродзенскай катэдры

Хор “Sursum Сorda” і ансамбль “Art-Azart” 25 студзеня выступілі з канцэртам калядак ў катэдры. Музыкі ўзбагацілі спевам св. Імшу а 19 гадзіне, а пасля заспявалі калядкі на польскай, украінскай і іспанскай мовах, паведамляе grodnensis.by. Акрамя калядных спеваў хор «Sursum Corda» пацешыў слухачоў выбітнымі свецкімі кампазіцыямі, сярод якіх можна было пачуць хіты вядомай шведскага гурта «ABBA». Аматараў спеваў і музыкі гэтых двух вядомых ...

Читать далее »

Каталіцкая царква не можа прыняць ад дзяржавы ў Мазыры старажытны будынак кляштара

Будынак былога мужчынскага кляштару цыстэрсаў у Мазыры пустуе ўжо каля пяці гадоў. Манахі з’явіліся тут яшчэ ў пачатку XVIII стагоддзя, але праз 150 гадоў, у 1864 годзе – пасля народнага паўстання – расійскія ўлады зачынілі кляштар, храм пераабсталявалі пад праваслаўны, потым тут размясцілі запалкавую фабрыку. А ў апошнія гады ў старадаўнім будынку працавала мэблевая фабрыка. Аднак пяць гадоў таму яна ...

Читать далее »

З’явілася новае прылажэнне «Малітоўнік» для Андроід

З радасцю паведамляем, што дзякуючы плённай працы моладзi з парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Сухараве, мікрараён  Мінска, святкуем нараджэнне новага прылажэння “МАЛІТОЎНІК” для Андроід. Яно дазваляе карыстацца афіцыйнымі малітвамі Касцёла і мець доступ да штодзённых літургічных чытанняў праз смартфон і планшэт. Убачыць больш i запампаваць гэтае прылажэнне можна на старонцы Google Play Знайсцi прылажэнне на тэлефоне можна праз пошук ...

Читать далее »