Усе навіны

Міністранты са Шчучына наведалі кірху і сінагогу ў Гродне

У апошнюю суботу літургічнага года, 29 лістапада, служба алтара парафіі ў Шчучыне мела магчымасць супольнай паездкі. Яе мэтай былі не толькі інтэграцыя групы міністрантаў, але наведванне цікавых месцаў і, канешне, адпачынак. Першым пунктам праграмы экскурсіі стала адзіная ў Беларусі кірха ў Гродне, збудаваная лютэранамі. Пастар Уладзімір, які служыць у гэтай святыні, падрабязна і вельмі цікава распавёў міністрантам аб яе гісторыі ...

Читать далее »

«Андрэйкі» ў стылі рэтра прайшлі ў Браславе

29 лістапада ў браслаўскай парафіі адбылася доўгачаканая сустрэча моладзі ў рэтра-стыле. На так званыя “Андрэйкі” (апошні дзень перад Адвэнтам, літургічны ўспамін св. Апостала Андрэя) прыехала моладзь з Полацкай і Мёрскай парафій. Праграма была вельмі насычанная і цікавая. Усе удзельнікі вылучаліся сваімі незвычайнымі ўбраннямі. Хочацца зазначыць цудоўную працу моладзі полацкай парафіі, якая падрыхтавала для нас шыкоўны танец. Вельмі падабаліся хлопцам і ...

Читать далее »

У Шчучыне адзначылі свята св. Юзафа Каласанса

У апошнія дні восені, а менавіта 27 лістапада, ордэн айцоў піяраў адзначае свята св. Юзафа Каласанса, так званы «Патрацыніум». Урачыстасць скіравана асабліва на моладзь і дзяцей, якімі апякуюцца піяры. Адважна можна сказаць, што гэта менавіта іх свята. У апошнюю суботу літургічнага года, 29 лістапада для ўсіх, якімі апякуюцца законнікі ў Шчучыне адбылася святочная забава. У праграме ўсе прысутныя, якія былі падзелены ...

Читать далее »

Моладзевая сустрэча “Андрэйкі” ў Лучайскай парафіі

“Андрэйкі” — вясёлае і забаўляльнае свята адзначылі католікі Лучайскай парафіі ў Навасёлках, што на Пастаўшчыне. Яно адбываецца перад пачаткам Адвэнту, у гэты дзень узгадваюць Святога апостала Андрэя. Раней ноччу напярэдадні посту моладзь забаўлялася, а старыя слухалі ваду і рабілі выснову пра надвор’е на ўсю зіму. Вось і зараз «Андрэйкі» лічыцца моладзевым святам. У невялікай капліцы ў Навасёлках сабралася шмат не ...

Читать далее »

Маладыя беларускія іерархі – год пасля прызначэння

Роўна год таму адбылася значная падзея, якая ўжо ўпісана ў сучасную гісторыю Каталіцкага Касцёла ў Беларусі – прызначэнне папам Францішкам трох новых біскупаў – Юзафа Станеўскага, Юрыя Касабуцкага і Алега Буткевіча. Год – малая і адначасова вялікая колькасць часу, і з таго моманту прызначаныя іерархі не толькі звыкліся з высокім і адказным служэннем, але паспелі асэнсаваць яго і шмат чаго ...

Читать далее »

У Беларусі адбылося адкрыццё Года кансэкраванага жыцця

Наступаючы 2015-ты год прызначаны Папам Францішкам Годам кансэкраванага жыцця. У першую нядзелю Адвэнту, 30 лістапада, у Паўсюдным Касцёле распачнецца Год кансэкраванага жыцця. У Беларусі адкрыццё Года кансэкраванага жыцця пачалося 27 лістапада ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Перад Эўхарыстыяй адбылася адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту. Святую Імшу ўзначаліў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці. Спачатку ён прывітаў біскупа Пінскай ...

Читать далее »

Папа скіраваў пасланне да кансэкраваных асобаў

“Абудзіце свет!”, з такім заклікам Папа Францішак звярнуўся да кансэкраваных асобаў у пасланні з нагоды адкрыцця Года кансэкраванага жыцця, які распачнецца 30 лістапада 2014 года і скончыцца 2 лютага 2016 г. Натхненнем для паслання паслужыла Апостальская адгартацыя “Vita Consecrata” св. Яна Паўла II. У сваім звароце Францішак паставіў перад кансэкраванымі асобамі тры задачы: па-першае, “глядзець на мінулае з падзякай”, каб ...

Читать далее »

Турецкий террорист, стрелявший в Иоанна Павла ІІ, просит о личной встрече с Папой Франциском

Турецкий террорист, который некогда стрелял в Папу Римского Иоанна Павла II, попросил о личной встрече Папу Римского Франциска. Мехмет Али Агджа написал в Ватикан, что хотел бы поприветствовать Папу Римского в ходе его визита Турцию. Об этом сообщает terramariana.org со ссылкой на  британскую «The Guardian». Понтифик посетит страну впервые в конце ноября по приглашению Патриарха Константинопольского и властей Турции. Папа намерен ...

Читать далее »

Манах-езуіт атрымаў навуковую ўзнагароду ў галіне астраноміі

Прэзідэнт Фонду Ватыканскай абсерваторыі манах-езуіт Гай Консольманьо (Guy Consolmagno) быў прадстаўлены да медаля Карла Саган Амерыканскім астранамічным грамадствам. Ён атрымаў узнагароду на 46-м штогадовым пасяджэнні Аддзялення навук пра планеты ў Туксоне, паведамляе katolik.ru. Карл Саган быў амерыканскім астраномам, астрафізікам і выбітным навукоўцам у шэрагу іншых натуральных навук. Манах Гай Консольманьо адзначыў, што Карл Саган, якога яму даводзілася сустракаць, быў вельмі ...

Читать далее »

У Мёрах адбудзецца конкурс каляднай песні «Зорка Бэтлеема»

Парафія ў Мёрах сардэчна запрашае моладзь да ўдзелу ў конкурсе, які адбудзецца 3 студзеня 2015 г. Умовы конкурсу: 1. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаем дзяцей і моладзь (адказнасць за непаўналетніх бярэ на сябе святар або асоба, якая суправаджае). 2. Ацэнка магчымасцяў удзельнікаў будзе ажыццяўляцца паводле наступных узроставых катэгорый: 10 – 14 гадоў, 15 – 18 гадоў, 19 гадоў.(Журы абавязкова ацэньвае ...

Читать далее »