Усе навіны

Гістарычны Вялікдзень у Гомелі: упершыню – у двух касцёлах

Гістарычнай падзеяй назваў біскуп Казімір Велікаселец сёлетняе святкаванне Вялікадня ў Гомелі. Упершыню Пасхальны трыдуум распачаўся ў горадзе адначасова ў двух касцёлах. Літургія адбываецца ў касцёле Нараджэння Маці Божай і капліцы на месцы будоўлі касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Нагадаем, у 500-тысячным Гомелі – другім па колькасці беларускім горадзе – да гэтага часу ёсць толькі адзін каталіцкі храм, які ў 2000 ...

Читать далее »

У католікаў распачаўся Святы Пасхальны Трыдуум

У Вялікі чацвер закончыўся перыяд Вялікага посту і распачаўся Святы Пасхальны Трыдуум, які завершыцца ў Велікодную нядзелю. Святы Пасхальны Трыдуум – гэта тры часткі адзінай падзеі Вялікадня Езуса Хрыста. У Вялікі чацвер Езусам Хрыстом падчас апошняй вячэры былі ўстаноўленыя два сакраманты: сакрамант Эўхарыстыі і сакрамант святарства. У гэты дзень вернікі віншуюць сваіх святароў. Адбылося такое віншаванне і ў парафіі Святой ...

Читать далее »

Пантыфік пажадаў плённага святкавання Вялікадня

Папа Францішак пажадаў вернікам духоўна плённа перажыць Пасхальны Трыдуум і Вялікдзень, прыняць Божае прабачэнне і самім практыкаваць яго ў штодзённасці. Святы Айцец заахвоціў, каб святкаванне Пасхі стала не толькі кароткім момантам, але каб паспрыяла штодзённаму перажыванню Божай хвалы. 17 красавіка 2019 г., падчас агульнай аўдыенцыі, ён прапанаваў сваім слухачам, даверыць Айцу тое, што засмучае, і ў Яго міласэрных абдымках вучыцца ...

Читать далее »

Вялікая серада: Імша Хрызма ў Віцебскай катэдры

17 красавіка духавенства і кансэкраваныя асобы Віцебскай дыяцэзіі сабраліся ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску на святую Імшу, падчас якой біскуп Алег Буткевіч блаславіў алеі хворых, катэхуменаў і Хрызма. На самым пачатку іерарх прывітаў прысутных святароў, а асаблівым чынам кс. пралата Аляксандра Рагіню, сакратара Апостальскай нунцыятуры ў Аргенціне, генеральнага вікарыя кс. пралата Францішка Кіселя, айца архімандрыта Сяргея Гаека і ...

Читать далее »

Пальмовая нядзеля ў Віцебскай катэдры. Фотарэпартаж

14 красавіка Каталіцкі Касцёл адзначыў Пальмовую нядзелю. Прадстаўляем Вашай увазе фотарэпартаж Анатоля Бандарчука-Вошлава з Нядзелі Мукі Пана ў катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску, у якой прыняў удзел біскуп Алег Буткевіч.

Читать далее »

“У нас свой Нотр-Дам”. У Гарадоцкім раёне згарэў касцёл канца XIX стагоддзя

У вёсцы Рамні Гарадоцкага раёна згарэў драўляны касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла пабудовы канца XIX стагоддзя, паведамілі TUT.BY чытачы і пацвердзілі ва УМНС. “У нас свой Нотр-Дам-дэ-Пары. Цалкам згарэў касцёл у вёсцы Рамні Гарадоцкага раёна”, – напісаў чытач. Паведамленне аб пажары ў каталіцкім храме паступіла ў МНС у 13.21. Калі пажарныя прыбылі на месца, храм быў агорнуты полымем. Агонь ...

Читать далее »

Крыжовы шлях у Калізеі: разважанні аб “раскрыжаваных сучаснасці”

“З Езусам і жанчынамі – па дарозе Крыжа”: у такім ключы вытрыманы сёлетнія разважанні для Крыжовага шляху ў рымскім Калізеі з удзелам Папы. Набажэнства традыцыйна пройдзе ў Вялікую Пятніцу. Аўтарам тэкстаў выступіла італьянская законніца Эўджэнія Банэці з манаскага Інстытута Сясцёр Місіянерак Маці Божай Суцяшэння, якая ўзначальвае асацыяцыю Slaves no more, што дапамагае ахвярам гандлю людзьмі. У цэнтры разважанняў да 14 ...

Читать далее »

Арцыбіскуп Кандрусевіч: сесці за стол перамоў па Курапатах

Напярэдадні Пасхальнага Трыдуума, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч заклікаў сесці за стол перамоў усіх зацікаўленых вырашыць сітуацыю, якая склалася вакол народнага мемарыялу ў Курапатах. Заклік звязаны з апошнімі падзеямі ў месцы масавага пахавання рэпрэсіраваных жыхароў Беларусі. 4 красавіка 2019 г. адсюль былі па-варварску вывезены дзясяткі драўляных крыжоў, а 13 красавіка – сітуацыя паўтарылася – былі вырваны з зямлі і вывезены ўжо металічныя ...

Читать далее »

Пожар в Нотр-Дам-де-Пари: часть здания утрачена безвозвратно

В одном из самых известных католических храмов мира, в соборе Парижской Богоматери во французской столице произошел крупный пожар. Эта новость стала главной в мировых информационных агентствах 15 апреля — в понедельник Страстной недели, которая предваряет Воскресение Христово. Из-за огромного пламени часть Парижа накрыло дымом. Во время пожара обрушился шпиль и вся кровля Нотр-Дам-де-Пари. Затем огонь объял несущую конструкцию храма. В ...

Читать далее »

Ошмянские католики пронесли по городу огромный крест

14 апреля католики отпраздновали Вербное воскресенье, которое традиционно приходится на последнее воскресенье перед страстной неделей и за семь дней до главного церковного праздника –​ Пасхи. В этот день в костеле Святого Михаила Архангела в Ошмянах прошла театрализованная постановка, в которой были показаны страдания Христа во время крестного пути. Также вот уже 24 года католики из Ошмян встречают страстную неделю Крестным ...

Читать далее »