Рэпартаж

Біскуп Алег Буткевіч наведаў з візітацыяй парафіі ў Барсуках, Порплішчы і Крулеўшчыне (+відэа)

Візіт біскупа адбыўся ў нядзелю 6 лістапада, нягледзячы на вельмі неспрыяльнае надвор’е. Біскуп Алег пажартаваў, што сённяшняе надвор’е больш падыходзіць  да свята Божага Нараджэння, чым для актавы Усіх Святых. Парафія ў Барсуках, як адзначыў пробашч ксёндз Юрый Бараўнёў, невялікая, але жывая. Большасць жыхароў вёскі адносіцца да праваслаўнай канфесіі, католікамі ў асноўным з’яўляюцца тыя, хто пераехаў сюды з іншых мясцін. І ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч наведаў капліцу ў вёсцы Кіякова (+відэа)

Гэта святыня знаходзіцца ў Параф’янаўскай парафіі Докшыцкага дэканату. Падзея адбылася ў нядзелю 30 кастрычніка падчас візітацыі біскупа ў парафію Імя Панны Марыі ў Параф’янаве. Капліца на могілках у вёсцы Кіякова была пабудавана напачатку ХХ стагоддзя панамі Кіякоўскімі. Пад капліцай знаходзіўся сямейны склеп сям’і Кіякоўскіх. Нягледзячы на даволі малады для храма ўзрост, капліца зведала на сваім вяку шмат драматычных падзей. На самым ...

Читать далее »

Кіраўнік Віцебскай дыяцэзіі наведаў парафію ў Параф’янаве, што ў Докшыцкім дэканаце (+відэа)

Візітацыя біскупа Алега Буткевіча адбылася ў нядзелю 30 кастрычніка. Гэта падзея адбываецца раз на пяць гадоў і з’яўляецца адной з найважнейшых для парафіі. Візітацыя біскупа ў дыяцэзіі з’яўляецца апостальскай дзейнасцю і паказвае, што біскуп з’яўляецца фундаментам і знакам еднасці дыяцэзіяльнага Касцёла. Як адзначыў пробашч парафіі ксёндз Раман Мурзіч, візітацыя важная для парафіі як з матэрыяльнага гледзішча, так і з духоўнага. ...

Читать далее »

У Шуміліне адзначылі 99-я ўгодкі заканчэння фацімскіх аб’яўленняў Маці Божай (+відэа)

На ўрачыстасць прыбылі біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч, Апостальскі візітатар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, святары, сёстры законныя, пілігрымы з Віцебска, Полацка, Наваполацка, Глыбокага, іншых месцаў, а таксама вернікі з Шуміліна. У гэтыя дні вернікі адзначылі некалькі юбілеяў і гадавін: спаўняецца 420 гадоў з дня падпісання Берасцейскай царкоўнай уніі, таксама ў гэтым годзе супольнасць айцоў-аблатаў адзначае 200-годдзе заснавання ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч наведаў наваполацкую парафію з пастырскай візітацыяй (+відэа)

Біскуп Алег Буткевіч: «Кожны з нас – гэта цуд Божы». Гэтыя словы кіраўнік Віцебскай дыяцэзіі прамовіў 9 кастрычніка падчас візітацыі ў Наваполацку. Іерарх падкрэсліў, што ён прыехаў у Наваполацк з пачуццём радасці і хвалявання, бо менавіта тут 16 гадоў таму ён распачаў сваю святарскую службу ў якасці вікарыя. Дарэчы, пробашчам парафіі ў той час быў ксёндз Аляксандр Чайкоўскі, які і зараз ...

Читать далее »

У Докшыцах на каталіцкіх могілках асвяцілі капліцу (+відэа)

Храм асвяціў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. На ўрачыстасць сабралася шмат святароў і вернікаў. Прысутнічалі прадстаўнікі амбасады Польшчы на чале з консулам Адамам Качыньскім, прадстаўнікі мясцовай улады. Ганаровымі ўдзельнікамі ўрачыстасці былі прадстаўнікі сямей Шчэціньскіх і Абароўскіх з Польшчы, якія з’яўляліся галоўнымі фундатарамі будаўніцтва храма. Святая Імша, якую ўзначаліў біскуп Алег Буткевіч, распачалася а дзясятай гадзіне. Напачатку богаслужэння іерарх асвяціў вернікаў ...

Читать далее »

У Параф’янаве Докшыцкага дэканату адбыўся фэст у гонар Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (+відэа)

Падзея адбылася ў панядзелак 12 верасня. Нягледзячы на тое, што гэта быў працоўны дзень, у святыні сабралася каля паўтысячы вернікаў. Галоўная Імша ўрачыстасці распачалася ў 16 гадзін. У ёй прынялі ўдзел ксяндзы Раман Мурзіч, пробашч парафіі ў Параф’янаве, Мікалай Ліпскі з Лучая, Віталь Галец з Ушачаў, айцы Марак Пасют і Андрэй Букштан, а таксама сёстры Надзея і Маргарыта з Докшыц. Акрамя вернікаў ...

Читать далее »

У Браславе адбыўся фэст у гонар Маці Божай Валадаркі азёраў (+відэа)

Сёлетнія ўрачыстасці прайшлі 19 – 20 жніўня. На свяце прысутнічалі не толькі вернікі Віцебскай дыяцэзіі, алеі з іншых гарадоў і вёсак нашай краіны. Былі нават госці з-за мяжы. У гэтым годзе ў Браслаў прыйшлі тры пешыя пілігрымкі: з Глыбокага, Мёраў і Пагошчы. Самы доўгі шлях прайшлі пілігрымы з Глыбокага, якія былі ў дарозе тры дні. Бо жніво багатае, а работнікаў ...

Читать далее »

У Негарэлым асвечаны новы касцёл (+відэа)

Храм асвяціў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі. Гэта адбылося ў суботу 6 жніўня падчас свята Перамянення Пана. Дарэчы, у гэты дзень парафія ў Негарэлым, якая носіць імя Перамянення Пана, святкавала сваё 10-годдзе. Спачатку была канцэртная праграма Святочны настрой у Негарэлым адчуваўся ўжо з самай раніцы: з Дома культуры даносілася музыка, каля касцёла завіхаліся некалькі жанчын, якія ўпрыгожвалі ўваход у храм ...

Читать далее »

Ксёндз і лабрадоры: рэпартаж з Нясвіжа

Тысячы турыстаў прыязджаюць у старажытны Нясвіж – рэзідэнцыю вядомага роду Радзівілаў, каб паглядзець на шматлікія помнікі мінуўшчыны. А я, даведаўшыся пра цікавае захапленне ксяндза Пятра Шарко, пробашча касцёла Божага Цела, вырашыла наведаць горад, каб пабачыць гадавальнік “Скарб Сэрца”, у якім святар займаецца развядзеннем сабак-лабрадораў. Маршрутка прыпыняецца каля самай старажытнай з ратуш, што захаваліся ў Беларусі. Выходжу і накіроўваюся ў бок ...

Читать далее »