Рэпартаж

Кіраўнік Віцебскай дыяцэзіі наведаў парафію ў Параф’янаве, што ў Докшыцкім дэканаце (+відэа)

Візітацыя біскупа Алега Буткевіча адбылася ў нядзелю 30 кастрычніка. Гэта падзея адбываецца раз на пяць гадоў і з’яўляецца адной з найважнейшых для парафіі. Візітацыя біскупа ў дыяцэзіі з’яўляецца апостальскай дзейнасцю і паказвае, што біскуп з’яўляецца фундаментам і знакам еднасці дыяцэзіяльнага Касцёла. Як адзначыў пробашч парафіі ксёндз Раман Мурзіч, візітацыя важная для парафіі як з матэрыяльнага гледзішча, так і з духоўнага. ...

Читать далее »

У Шуміліне адзначылі 99-я ўгодкі заканчэння фацімскіх аб’яўленняў Маці Божай (+відэа)

На ўрачыстасць прыбылі біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч, Апостальскі візітатар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, святары, сёстры законныя, пілігрымы з Віцебска, Полацка, Наваполацка, Глыбокага, іншых месцаў, а таксама вернікі з Шуміліна. У гэтыя дні вернікі адзначылі некалькі юбілеяў і гадавін: спаўняецца 420 гадоў з дня падпісання Берасцейскай царкоўнай уніі, таксама ў гэтым годзе супольнасць айцоў-аблатаў адзначае 200-годдзе заснавання ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч наведаў наваполацкую парафію з пастырскай візітацыяй (+відэа)

Біскуп Алег Буткевіч: «Кожны з нас – гэта цуд Божы». Гэтыя словы кіраўнік Віцебскай дыяцэзіі прамовіў 9 кастрычніка падчас візітацыі ў Наваполацку. Іерарх падкрэсліў, што ён прыехаў у Наваполацк з пачуццём радасці і хвалявання, бо менавіта тут 16 гадоў таму ён распачаў сваю святарскую службу ў якасці вікарыя. Дарэчы, пробашчам парафіі ў той час быў ксёндз Аляксандр Чайкоўскі, які і зараз ...

Читать далее »

У Докшыцах на каталіцкіх могілках асвяцілі капліцу (+відэа)

Храм асвяціў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. На ўрачыстасць сабралася шмат святароў і вернікаў. Прысутнічалі прадстаўнікі амбасады Польшчы на чале з консулам Адамам Качыньскім, прадстаўнікі мясцовай улады. Ганаровымі ўдзельнікамі ўрачыстасці былі прадстаўнікі сямей Шчэціньскіх і Абароўскіх з Польшчы, якія з’яўляліся галоўнымі фундатарамі будаўніцтва храма. Святая Імша, якую ўзначаліў біскуп Алег Буткевіч, распачалася а дзясятай гадзіне. Напачатку богаслужэння іерарх асвяціў вернікаў ...

Читать далее »

У Параф’янаве Докшыцкага дэканату адбыўся фэст у гонар Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (+відэа)

Падзея адбылася ў панядзелак 12 верасня. Нягледзячы на тое, што гэта быў працоўны дзень, у святыні сабралася каля паўтысячы вернікаў. Галоўная Імша ўрачыстасці распачалася ў 16 гадзін. У ёй прынялі ўдзел ксяндзы Раман Мурзіч, пробашч парафіі ў Параф’янаве, Мікалай Ліпскі з Лучая, Віталь Галец з Ушачаў, айцы Марак Пасют і Андрэй Букштан, а таксама сёстры Надзея і Маргарыта з Докшыц. Акрамя вернікаў ...

Читать далее »

У Браславе адбыўся фэст у гонар Маці Божай Валадаркі азёраў (+відэа)

Сёлетнія ўрачыстасці прайшлі 19 – 20 жніўня. На свяце прысутнічалі не толькі вернікі Віцебскай дыяцэзіі, алеі з іншых гарадоў і вёсак нашай краіны. Былі нават госці з-за мяжы. У гэтым годзе ў Браслаў прыйшлі тры пешыя пілігрымкі: з Глыбокага, Мёраў і Пагошчы. Самы доўгі шлях прайшлі пілігрымы з Глыбокага, якія былі ў дарозе тры дні. Бо жніво багатае, а работнікаў ...

Читать далее »

У Негарэлым асвечаны новы касцёл (+відэа)

Храм асвяціў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі. Гэта адбылося ў суботу 6 жніўня падчас свята Перамянення Пана. Дарэчы, у гэты дзень парафія ў Негарэлым, якая носіць імя Перамянення Пана, святкавала сваё 10-годдзе. Спачатку была канцэртная праграма Святочны настрой у Негарэлым адчуваўся ўжо з самай раніцы: з Дома культуры даносілася музыка, каля касцёла завіхаліся некалькі жанчын, якія ўпрыгожвалі ўваход у храм ...

Читать далее »

Ксёндз і лабрадоры: рэпартаж з Нясвіжа

Тысячы турыстаў прыязджаюць у старажытны Нясвіж – рэзідэнцыю вядомага роду Радзівілаў, каб паглядзець на шматлікія помнікі мінуўшчыны. А я, даведаўшыся пра цікавае захапленне ксяндза Пятра Шарко, пробашча касцёла Божага Цела, вырашыла наведаць горад, каб пабачыць гадавальнік “Скарб Сэрца”, у якім святар займаецца развядзеннем сабак-лабрадораў. Маршрутка прыпыняецца каля самай старажытнай з ратуш, што захаваліся ў Беларусі. Выходжу і накіроўваюся ў бок ...

Читать далее »

Вернікі з Віцебска здзейснілі аўтобусную пілігрымку ў Будслаў праз святыні Віцебшчыны

Пілігрым – гэта чалавек, які падарожнічае па святых мясцінах. Вось сёлета з Віцебска ў Будслаўскі санктуарый адправілася 4 групы пілігрымаў: пешая, на роварах і дзве групы на аўтобусах. У кожнай групы быў свой асабісты маршрут. Аўтобусная пілігрымка з катэдры Езуса Міласэрнага, 22 вернікі разам з законнымі сёстрамі Крысцянай і Мажэнай, перш чым трапіць у Будслаў, вырашылі наведаць святыні Віцебшчыны. Першым прыпынкам ...

Читать далее »

У Мосары адсвяткавалі ўрачыстасць святога Яна (+відэа)

Адпустовая ўрачыстасць ў парафіі святой Ганны адбылася 25 – 26 чэрвеня. З даўніх часоў на гэты фэст збіралася шмат вернікаў, прычым не толькі з мосарскай парафіі, але з усяго наваколля. Таццяна Пундзіс прыехала ў Мосар з Шаркаўшчыны, яна кажа: “Мы часта сюды прыязджаем, нашы бацькі, дзядулі, бабулі прывучылі нас да гэтага. Мы самі сюды прыязджаем, прывозім сваіх дзяцей, гэта ўжо ...

Читать далее »