Рэпартаж

Як працуецца манахіні на “Хуткай”?

Ніхто з нас не ўяўляе свайго жыцця без медыкаў. Прадстаўнікі гэтай высакароднай прафесіі вяртаюць людзям здароўе, а некаторым ратуюць жыццё. У асноўнай сваёй масе гэта свецкія людзі. Але бываюць і выключэнні. У горадзе Асіповічы на станцыі хуткай дапамогі працуе сястра Дамініка з ордэна святой Ядвігі. Каб на свае вочы пабачыць, як працуецца манахіні на “хуткай”, я накіраваўся ў Мінскую вобласць. ...

Читать далее »

Будуецца першая ў Беларусі каталіцкая школа

“Каталіцкая школа”, “хрысціянскае выхаванне”… Гэтыя словазлучэнні асацыяваліся ў мяне больш з Паўночнай Амерыкай, Германіяй, ды ніяк не з Беларуссю. Але пасля таго, як мне давялося пабываць у “Дабрачыннай Місіі Добрага Самараніна” ў Мінску, маё меркаванне змянілася. “Дабрачынная Місія Добрага Самараніна” прайшла дзяржаўную рэгістрацыю і мае свае статуты. Паводле іх, мэтай арганізацыі ёсць хрысціянскае выхаванне маладога пакалення. Апякуюцца “Місіяй” сёстры-ўршулянкі. Сястра ...

Читать далее »

Што такое “Мануфактура капуцынаў” і як яна працуе ў Маладзечне?

Мануфактуру братоў-капуцынаў захацелася наведаць адразу, як толькі я пабачыў на свае вочы рэалізацыю іх ідэі: гатовыя арнаты* для святароў, а таксама іншая літургічная вопратка. Нядоўга думаючы, я прыняў запрашэнне наведаць Маладзечна, дзе і месціцца ТАА Sacris Vestibus – прадпрыемства, што шые літургічнае адзенне. На парозе нас прывітаў сам гаспадар і тэхнічны дырэктар майстэрні спадар Алег Новік. Ён адразу папярэдзіў, што ...

Читать далее »

Гісторыя пра Божую волю і чыстае сэрца ў сям’і Абрамавых

Пра цуд аздараўлення ў сям’і Абрамавых я даведаўся выпадкова падчас гутаркі са святарамі ў Тракелях на ўрачыстасцях у гонар Маці Божай Тракельскай. Унікальны выпадак цяжкай хваробы маладога чалавека і выразны цуд, які зрабіў Бог у ягоным жыцці, зацікавілі мяне не толькі як рэдактара газеты, але як і душпастыра. І таму я накіраваўся ў Ліду, дзе жывуць маці і сын – Ірына ...

Читать далее »

Праца каталіцкай манахіні “цёці Веранікі” ў свецкай установе

На чыгуначнай лініі Мінск – Орша за 110 кіламетраў ад Мінска знаходзіцца горад Крупкі, дзе ў дзіцячым садку працуе манахіня Бэрнадэта з ордэна Сясцёр святой Ядвігі ад Беззаганнай Багародзіцы Панны Марыі (ордэн сясцёр-ядвіжанак). Мне стала цікава, як выглядае праца каталіцкай манахіні ў свецкай установе, таму я і накіравалася ў Крупкі. Электрычка спыняецца на прыпынку Новае Жыццё. Цікавая назва. Яна дае ...

Читать далее »