Рэпартаж

Над суперздольнасцямі хрысціяніна разважала моладзь на “Андрэйках” у Глыбокім

1 снежня 2018 года, першы зімовы дзень і апошняя субота перад Адвэнтам, сабралі маладых людзей з усёй Віцебскай дыяцэзіі ў Глыбокім. Больш за 210 чалавек вырашылі разам сустрэцца, каб радасна і з карысцю правесці час перад радасным чаканнем на прыйсце Збаўцы. Вось ужо чацвёрты раз Глыбоцкая парафія запрашае моладзь не толькі сваю, але з усёй вобласці на “запусты”. Гэтым разам ...

Читать далее »

Пад Глыбокім ушанавалі памяць ахвяраў камуністычнага і нацысцкага рэжымаў

Святая Імша адбылася ў сераду 7 лістапада, у дзень, калі ў Беларусі на дзяржаўным узроўні адзначаецца дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі. Набажэнства адбылося па ініцыятыве пробашча парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім ксяндза Мікалая Ціхановіча. Каля ста вернікаў разам са святарамі сабраліся ва ўрочышчы Барок, што каля самага Глыбокага, на месцы пахавання савецкіх і італьянскіх ваеннапалонных. Непадалёк адсюль, каля сценаў сучаснай турмы ў ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч асвяціў адноўленыя могілкі польскіх жаўнераў у Дунілавічах (+ відэа)

На ўрачыстасці прысутнічалі Міністр замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч, амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі, святары, прадстаўнікі мясцовай улады, журналісты, мясцовыя жыхары. Мерапрыемства распачалося ў Дзень Усіх Святых, 1 лістапада, у 13 гадзін са святой Імшы ў касцёле Святой Тройцы. Напачатку ўсіх прывітаў пробашч парафіі ксёндз Павел Самсонаў і папрасіў біскупа Алега ўзначаліць гэту святую Імшу. Сваё слова да вернікаў ...

Читать далее »

У інтэнцыі Сіноду Біскупаў. У Будславе прайшла сустрэча моладзі

12 і 13 кастрычніка ў нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай каталіцкая моладзь малілася ў інтэнцыі Сіноду Біскупаў, які праходзіць у гэтыя дні ў Рыме на тэму «Моладзь, вера і распазнанне паклікання». 70 маладых людзей прыбылі разам са сваімі святарамі і законнымі сёстрамі з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і Віцебскай дыяцэзіі. Распачалася сустрэча св. Імшой, якую цэлебраваў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі: ...

Читать далее »

«Мала казаць, шмат разважаць і заглыбляцца ў малітве»: у Магілёве прайшоў ІІ Ружанцовы кангрэс (+аўдыё дакладаў)

6 кастрычніка 2018 года ў катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава ў Магілёве адбыўся другі Ружанцовы кангрэс. Падобна як і ў мінулым годзе, мэта кангрэса, які арганізуюць айцы дамінікане, – духоўная і інтэлектуальная фармацыя асоб, якія горача моляцца на ружанцы. У гэтым годзе асаблівым апекуном Кангрэса быў св. Тамаш з Аквіну. Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, біскупскі вікарый для ...

Читать далее »

У Варапаеве адбыўся адпустовы фэст

Свята прайшло ў суботу 29 верасня, калі Касцёл адзначае ўрачыстасць Усіх Арханёлаў. Парафія ў Варапаеве носіць імя святога Арханёла Міхала і благаслаўлёнага біскупа Міхала Козаля, таму гэты дзень тут асаблівым чынам шануецца. Ужо на падыходзе да святыні адчувалася незвычайнасць гэтага дня для каталіцкай супольнасці ў Варапаеве. У храме гучала малітва, каля яго можна было набыць рэлігійныя рэчы, прысмакі, сувеніры, а ...

Читать далее »

У лепельскім касцёле Святога Казіміра асвяцілі матацыклы і шлемы (+відэа)

Мерапрыемства прайшло ў суботу 8 верасня і было прымеркаванае да Дня горада Лепеля, які адзначаецца ў пачатку верасня. Байкеры збіраюцца ў Лепелі ўжо ў пяты раз. На гэты раз іх сабралася больш за паўсотні чалавек. Уласна з іх праезду па плошчы і пачынаецца свята гораду. Гэта мерапрыемства арганізоўваюць гарадскія ўлады, а вось галоўны арганізатар байкерскага свята  – жыхар Лепеля Валерый ...

Читать далее »

У Мёрах і Лепелі адкрыліся дзіцячыя цэнтры Caritas (+відэа)

У нядзелю 2 верасня яны былі асвечаныя і прынялі першых наведвальнікаў. Адкрыццё і асвячэнне Цэнтра ў Мёрах адбылося ў 11 гадзін пасля Імшы ў касцёле. Сам Цэнтр, або як яго яшчэ называюць святліца, размешчаны па вуліцы Паштовай. На яго адкрыццё завіталі прадстаўнікі чэшскай арганізацыі Caritas, дырэктар Яраслаў Немец і яго намеснік Павел Шымек. Яны таксама аказваюць дапамогу дзецям з Беларусі. ...

Читать далее »

Урачыстасці ў Браславе ўзначаліў французскі біскуп Дамінік Рэ

Урачыстасці Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе, якія прайшлі ў гэтым годзе 17 і 18 жніўня, былі вельмі насычанымі малітвай. Распачалося святкаванне вечаровай Імшой у пятніцу разам з пілігрымамі, якія пешшу (Глыбокае і Пагошча) і на роварах (Дзеркаўшчына і Паставы) прыбылі ў Санктуарый. Узначаліў Эўхарыстыю дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі. Падчас Літургіі быў удзелены сакрамант канфірмацыі 59 вернікам з ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч удзяліў дыяканскае пасвячэнне семінарысту з Мёраў

15 жніўня 2018 года, ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў касцёле ў Мёрах адбылася вялікая ўрачыстасць. Вернікі адзначылі не толькі парафіяльны фэст, але і ў гэты дзень дыяканскае пасвячэнне з рук Яго Эксцэленцыі біскупа Алега Буткевіча атрымаў клерык Уладзіслаў Шарковіч. Семінарыст паходзіць з Мёрскай парафіі. Паспяхова скончыў вучобу ў Вышэйшай духоўнай семінарыі св. Тамаша Аквінскага ў Пінску. На самым ...

Читать далее »