Як правільна казаць па-беларуску?

Як павінна быць па-беларуску: пайсці за вадой ці пайсці па ваду?

У сучаснай моўнай практыцы, як вуснай, так і пісьмовай, досыць часта можна сустрэць канструкцыі кшталту пайсці за вадой, паехаць за бульбай, выправіць за доктарам і г.д. Паводле падобнай схемы традыцыйна будуюцца аналагічныя словазлучэнні ў рускай мове: дзеяслоў + прыназоўнік за + назоўнік у творным склоне. Для нашай жа мовы гэта ёсць не што іншае, як звычайнае калькаванне, перайманне чужой сінтаксічнай ...

Читать далее »

Як павінна быць па-беларуску: У трох кроках ад прыпынку ці за тры крокі ад прыпынку?

Апошнім часам у нашай мове значна пашырылася пры абазначэнні адлегласці да аб’екта выкарыстанне канструкцыі “прыназоўнік у + месны склон колькасна-іменнага спалучэння”: у двух кроках ад прыпынку, у дваццаці кіламетрах ад горада, у дзесяці метрах ад дома і г.д. Але ці не парушаюцца тут правілы будовы словазлучэння? Паспрабуем разабрацца. У згаданых канструкцыях рэалізуецца прасторавае значэнне. У “Тлумачальным слоўніку беларускай мовы” (Мінск, ...

Читать далее »

Ці варта ўжываць у беларускай мове назоўнік “рабяты”?

Слова рабяты час ад часу ўжываецца ў публіцыстычным стылі, пераважна ў раённым перыядычным друку. Асабліва калі гаворка ідзе пра тыя ці іншыя школьныя справы, дзе вучні – галоўныя героі аповяду. І значна часцей можна пачуць названую лексему ў вуснай камунікацыі, у тым ліку і ў маўленні настаўнікаў, якія гавораць па-беларуску. Фразы кшталту “Рабяты, супакойцеся!” або “Рабяты пайшлі дадому” мы нярэдка ...

Читать далее »

“Гвалт над народам” ці “гвалт з народу”?

Назоўнік гвалт дастаткова частотны і ў вусным маўленні, і ў пісьмовых тэкстах розных стыляў. Але пры ўтварэнні сінтаксічнай канструкцыі з названым словам часта перад карыстальнікамі мовы паўстае праблема выбару правільнага варыянта. Як павінна быць: чыніць гвалт над народам ці чыніць гвалт з народу? Прафесар І. Лепешаў адзначае, што назоўнік, гвалт, будучы мнагазначным словам, “у адным са сваіх значэнняў часткова супадае ...

Читать далее »

“Якая заўтра будзе пагода?” ці “Якое заўтра будзе надвор’е?”

У моўнай практыцы, асабліва ў вуснай камунікацыі, мы часта сутыкаемся з абедзвюма вынесенымі ў загаловак канструкцыямі. Але ці можна іх ужываць паралельна? Ці аднолькавае значэнне маюць згаданыя пытальныя сказы? Паспрабуем разабрацца. Згодна з “Тлумачальным слоўнікам беларускай мовы” (ТСБМ), пагода – “стан атмасферы ў данай мясцовасці”. Сухая пагода. Марозная пагода (Т. 3, 1979. – с. 496). Надвор’е – “стан атмасферы ў ...

Читать далее »

Як паравільна сказаць: на Беларусі ці у Беларусі? На Украіне ці ва Украіне?

Сёння і ў вусным маўленні, і ў пісьмовай практыцы, напрыклад, на старонках газет, сустракаюцца розныя ўжыванні згаданых канструкцый – з прыназоўнікамі на і ў (ва). Але ці можна іх разглядаць як раўнапраўныя? Пры больш дэталёвым аналізе выяўляецца, што сітуацыя тут не такая і простая. Прыназоўнік на сярод іншых рэалізуе і значэнне “на паверхні, на плошчы, на тэрыторыі без акрэсленых межаў”. ...

Читать далее »

Да пытання пра ўжыванне слоў “адмысловы”, “адмыслова”, “адмысловец”

Сярод вялікай групы адметных беларускіх слоў, якія часта ўжываюцца сапраўднымі знаўцамі мовы, ёсць прыметнік адмысловы, назоўнік адмысловец і прыслоўе адмыслова. “Тлумачальны слоўнік беларускай мовы” трактуе прыметнік адмысловы як “своеасаблівы, адметны, непаўторны, цудоўны, выдатны” (Мінск, 1977, Т. 1, с. 155). У залежнасці ад сэнсу выказвання праз гэтае слова можа быць перададзена любое з названых значэнняў або ўсе значэнні адначасова. Прычым ужываецца ...

Читать далее »

Як правільна па-беларуску: “кафэ” ці “кавярня”?

Абодва названыя словы сёння выкарыстоўваюцца ў моўнай практыцы. У кожным горадзе і нават мястэчку, у буйных населеных пунктах вясковага тыпу абавязкова ёсць месца, куды можна зайсці перакусіць, папіць кавы ці гарбаты, з’есці марозіва ці проста адпачыць, слухаючы прыемную музыку і пацягваючы з кубачка які-небудзь духмяны напой. І месца гэта часцей пакуль завецца кафэ. Слова кафэ французскага паходжання і абазначае, паводле ...

Читать далее »

“Святы Прастол” ці “Святы Пасад”?

Практыка паказвае, што абодва назоўнікі – прастол і пасад – выкарыстоўваюцца сёння ў беларускай літаратурнай мове са значэннем “месца знаходжання іерарха Каталіцкага Касцёла” або “высокі чатырохвугольны стол пасярод алтара, за якім святар адпраўляе набажэнства”. Аднак не выпадае лічыць ужыванне названых лексем у аднолькавай ступені мэтазгодным з пункту гледжання культуры мовы, з боку адметнасці беларускай лексічнай сістэмы. Слова прастол не фіксавалі ...

Читать далее »

“Ражджаство” ці “Каляды”?

Сёння ў беларускай мове паралельна ўжываецца некалькі слоў і спалучэнняў для абазначэння вялікага хрысціянскага свята, якое адзначаецца паводле каталіцкай традыцыі 25 снежня, а паводле праваслаўнай – 7 студзеня. Усе прыведзеныя ў нашым загалоўку назвы з той ці іншай частотнасцю фіксуюцца і ў вусным маўленні, і на старонках перыядычнага друку. Пры гэтым слова “Ражджаство” ў розных выданнях мае яшчэ і варыянты ...

Читать далее »