Як правільна казаць па-беларуску?

Ехаць на веласіпедзе? Ехаць на ровары? Пашырэнне сінанімічнага патэнцыялу сучаснай беларускай мовы

Апошнім часам у друкаваных і электронных сродках масавай інфармацыі, а таксама ў штодзённай вуснай камунікацыі ўсё часцей ужываецца назоўнік ровар. Раней гэтая лексема была пашыраная хіба што на тэрыторыі Заходняй Беларусі, трактавалася як рэгіянальная, дыялектная: Згадваюцца даўнія часы, калі мы былі малымі мальцамі (школьнікамі) і ездзілі на роварах на возера (Вольнае Глыбокае, 31.07.14); Беларус за паўтара года аб’едзе паўсвету на ...

Читать далее »

Вадзіцель ці кіроўца? Як лепш сказаць па-беларуску?

Апошнія гадоў дзесяць – пятнаццаць мы ўсё часцей чуем слова кіроўца як сінонім да назоўніка вадзіцель. І ўсё часцей бачым згаданую лексему на старонках перыядычнага друку. Але што ў большай ступені адлюстроўвае нацыянальную адметнасць нашай мовы, каторую лексічную адзінку варта ўжываць у першую чаргу: кіроўца ці вадзіцель? Паспрабуем разабрацца. Сёння на старонках перыядычнага друку “агульнасавецкі стандарт” вадзіцель насамрэч імкліва выцясняецца ...

Читать далее »

Ці варта ў беларускай мове выкарыстоўваць прыслоўе “насамрэч”?

У вуснай і пісьмовай практыцы апошніх пятнаццаці-дваццаці гадоў істотна пашырылася слова насамрэч. Але гэтае прыслоўе не фіксуецца “Тлумачальным слоўнікам беларускай мовы” (ТСБМ, Мінск, 1977-1984), няма яго і ў “Тлумачальным слоўніку беларускай літаратурнай мовы” (ТСБЛМ, Мінск, 1996). Дык ці варта выкарыстоўваць у беларускай мове прыслоўе насамрэч? Паспрабуем разабрацца. Слова насамрэч ужываецца ў нашай мове як сінонім да ўласнабеларускага прыслоўя сапраўды і ...

Читать далее »

Некаторыя асаблівасці пастаноўкі націску ў беларускай мове

У працэсе штодзённай камунікацыі мы нярэдка сутыкаемся з выпадкамі, калі ў адным і тым жа слове моўнікі па-рознаму ставяць націск, гэта значыць, на розныя склады. Між тым правільная пастаноўка націску з’яўляецца адной з найбольш выразных прымет высокай культуры маўлення. У беларускай мове націск свабодны, г.зн. не замацаваны за нейкім пэўным складам. Разам з тым ёсць невялікая група слоў, якія маюць ...

Читать далее »

Як лепш сказаць па-беларуску: жыву ў пасёлку гарадскога тыпу або жыву ў мястэчку?

У сучаснай маўленчай практыцы для абазначэння статусу населенага пункта, большага за вёску, але меншага за горад, выкарыстоўваецца перанятае з рускай мовы спалучэнне пасёлак гарадскога тыпу. Такіх месцаў нямала і на Віцебшчыне. Напрыклад, Шуміліна, Ушачы, Падсвілле, Варапаева і інш. Пры гэтым апошнія гады ўсё часцей і ў вусным маўленні, і ў пісьмовай практыцы дасведчаныя носьбіты нашай мовы, журналісты карыстаюцца старым і ...

Читать далее »

Якое ўжыванне нарматыўнае: “прыехаць з Віцебску” ці “прыехаць з Віцебска?”

Ужыванне канчаткаў назоўнікаў другога скланення мужчынскага роду адзіночнага ліку ў родным склоне заўсёды выклікае праблемы, бо ў адных выпадках трэба выкарыстоўваць канчатак —а (-я), у іншых – —у (-ю). І сапраўды, як павінна быць згодна з нормай: з Віцебску ці з Віцебска, з Мінску ці з Мінска? Разнабой назіраецца яшчэ і таму, што беларускі класічны правапіс арыентуе на ўжыванне аднаго ...

Читать далее »

Як лепш сказаць па-беларуску: “гэта мая дача” ці “гэта маё лецішча”?

Назоўнікі дача і лецішча паралельна выкарыстоўваюцца ў сучаснай мове, але з рознай частотнасцю. Як выглядае сітуацыя з гэтым на практыцы, паспрабуем разабрацца. Слоўнікі 20-ых гадоў ХХ ст. падавалі слова дача толькі са значэннем апрадмечанага дзеяння – даванне, у рускай мове адпаведнік даяние. У сэнсе даванне грошай, даванне харчоў і г.д. На хвалі нацыянальнага адраджэння ў пачатку 90-ых гадоў ХХ стагоддзя ...

Читать далее »

Як правільна па-беларуску: “згодна пастановы ўрада” ці “згодна з пастановай урада?”

Абедзве названыя канструкцыі з’яўляюцца высокачастотнымі, асабліва ў сродках масавай інфармацыі. Выкарыстоўваюцца яны, як правіла, у афіцыйна-справавым і публіцыстычным стылях. Але каторае з іх правільнае? Ці, можа, абодва з’яўляюцца нарматыўнымі? Паспрабуем разабрацца. У розных перыядычных выданнях ужываюцца канструкцыі з прыназоўнікам “згодна”: Згодна неафіцыйнай інфармацыі, інцыдэнт здарыўся, як на цягнік селі два чалавекі ў камуфляжы з сімволікай спецназа (Наша ніва, 14.09.11); Згодна ...

Читать далее »

Прыгатаваць і падрыхтаваць: як правільна выкарыстоўваць дзеясловы

Дзеясловы гатаваць і рыхтаваць (незакончанае трыванне) і формы закончанага трывання прыгатаваць і падрыхтаваць з высокай частотнасцю выкарыстоўваюцца ў сучаснай беларускай мове, як у вусным маўленні, так і ў пісьмовых тэкстах. Але яны маюць рознае значэнне, таму спалучаюцца са словамі розных тэматычных груп. А гэты аспект якраз і не ўлічваецца моўцамі, журналістамі, што прыводзіць да парушэння дакладнасці словаўжывання. Паспрабуем разабрацца. Паводле ...

Читать далее »

Як правільна па-беларуску: “загадчык бібліятэкай” ці “загадчык бібліятэкі”?

Досыць часта і ў вусным маўленні, і ў пісьмовай практыцы, у тым ліку і ў мове сродкаў масавай інфармацыі, паралельна ўжываюцца канструкцыі кшталту загадчык бібліятэкай і загадчык бібліятэкі, загадчык складам і загадчык склада або, як у паліклініцы ці лякарні, – загадчык аддзяленнем і загадчык аддзялення. Але падобныя словазлучэнні нельга разглядаць як раўнапраўныя з пункту гледжання нормаў беларускай літаратурнай мовы. Гэта ...

Читать далее »