Тэлеграмы Францішка пасля падзей у Стамбуле і Растове

AFP4788957_ArticoloПантыфік накіраваў дзве тэлеграмы ў сувязі з трагічнымі падзеямі, якія адбыліся ў турэцкім Стамбуле, дзе праграмеў выбух, і расійскім Растове-на-Доне, дзе пацярпеў крушэнне пасажырскі самалёт.

“Яго Святасць Францішак быў засмучаны, даведаўшыся пра чалавечыя ахвяры ў выніку выбуху ў Стамбуле”, — гаворыцца ў першай тэлеграме за подпісам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна. Францішак выказаў у ёй сваю “малітоўную салідарнасць” з усімі, хто пацярпеў ад гэтай трагедыі, і “духоўную блізкасць” да тых, хто аказвае дапамогу пацярпелым. “Давяраючы душы тых, хто загінуў міласэрнасці Усявышняга, Францішак просіць Боскай сілы і спакою для тых, хто смуткуе, і ўсёй краіны”, — гаворыцца ў тэлеграме, накіраванай на імя Прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана.

Францішак быў таксама засмучаны, даведаўшыся пра “трагічную авіякатастрофу ў Растове-на-Доне”, — гаворыцца ў другой тэлеграме. Ён выказаў “свае шчырыя спачуванні родным і блізкім загінулых” і запэўніў у сваёй малітве за душы памерлых і Божае суцяшэнне, сілу і надзею для ўсіх, хто смуткуе аб іх страце.

Ватыканскае Радыё

для друку для друку