Тэатралізаваны Крыжовы шлях прайшоў у Гродне на Альшанцы

28 сакавіка, у Вялікую сераду, у гродзенскай парафіі Святога Духа ўпершыню прайшоў тэатралізаваны Крыжовы шлях.

Евангельскія сцэны апошніх момантаў зямнога жыцця Езуса Хрыста інсцэніравалі мясцовы вікарый кс. Андрэй Белаблоцкі разам з малодшымі вернікамі.

Пакутны шлях Збаўцы быў прадстаўлены паводле 14 прыпынкаў, што дало магчымасць прысутным глыбей зразумець сэнс цярпення Езуса, якое Ён ахвяраваў за нашы грахі.

Данута Казановіч, фота

grodnensis.by

для друку для друку