Таямнiчы святы Мiкалай завітаў да маленькіх віцебскіх вернікаў

vicebsk_mikalaj04На святую Iмшу для дзяцей у касцёл Святой Барбары, што ў Вiцебску, завiтаў святы Мiкалай. Дарэчы, завiтаў ён не адзiн, а разам са сваiм верным паплечнiкам, аленем. Як высветлiлася пазней, гэта быў не паўночны, а турэцкi алень.

Айцец Павел, якi цэлебраваў Iмшу, пазнаёмiў прысутных са знакамiтым госцем i растлумачыў, што святы Мiкалай ехаў здалёк i не паспеў на сваю ўрачыстасць, што адзначалася 6 снежня.

А пасля ўжо сам святы i яго сябар алень працягвалi знаёмiцца з дзецьмi, што прысутнiчалi на Эўхарыстыі. Малыя даведалiся, адкуль паходзiць знакамiты бiскуп, за што ён прызнаны святым, пра яго сцiпласць, дапамогу церпячым бедства i незамужным дзяўчатам. Была праведзена невялiкая вiктарына i дзецi, што наведваюць заняткi па катэхезе, змаглi прадэманстраваць свае веды па Свяшчэннай Гісторыi.

Потым адбылася раздача салодкiх падарункаў. Усе малыя вернікі былi вельмi задаволены i запрашалi святого Мiкалая наведвацца часцей. А мы ўсе, i вялiкiя, i малыя, працягваем чакаць. Чакаць нараджэння нашага Пана.

Сяргей Пятроўскi, тэкст
Валянціна Аўсянікава, фота

для друку для друку