#Танцуй для Яго: Мёры запрашаюць на танцавальную сустрэчу

Танцавальна-музычны гурт Fire of Love сардэчна запрашае дзяцей і моладзь, на танцавальную сустрэчу «#Танцуй для Яго», якая адбудзецца 27-28 ліпеня 2018 года ў Мёрах. Арганізуе мерапрыемства мясцовая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і Язафата Кунцэвіча.

Дэвіз танцавальнай сустрэчы — “Танцуй, каб выразіць, а не паразіць”. Падчас сустрэчы будзем вучыцца выражаць праз танцы свае пачуцці да Бога, перажыванні, любоў.

Удзельнікам пажадана падрыхтаваць танец на тэму “Як Давід, перад Богам танчу”. З сабой неабходна мець зручны абутак і дажджавік (на выпадак дажджу).

Узрост — ад 13 год.

Для ўдзелу ў танцавальнай сустрэчы неабходна прайсці анлайн-рэгістрацыю да 23 чэрвеня 2018 года.

Па ўсіх пытаннях звяртацца:

+37529 558-46-25 — с. Таццяна Гмыза
+37533 399-88-24 (Viber) — Дзіяна
+37533 399-88-25 — Вікторыя

Сачыце за інфармацыяй на нашых старонках: УКантакцеInstagram, Facebook

для друку для друку