Танцоры з сіндромам Даўна паказваюць, што бар’еры існуюць толькі ў нас у галаве!

Танцоры, дзякуючы чатыром станоўчым галасам журы, прайшлі ў наступны этап праграмы «Маю талент».

Суддзі і журы іспанскай рэдакцыі папулярнай у многіх краінах праграмы «Маю талент» былі вельмі ўзрушаны, убачыўшы гэтую прафесійную і прыгожую харэаграфію. Пра тое, што танец кранае і выклікае эмоцыі — вядома ўжо даўно. Але гэты танец закрануў вельмі моцна, бо высветлілася, што сярод танцораў ёсць людзі з сіндромам Даўна, якія выдатна сябе адчуваюць на сцэне! На самай справе іх навыкі нічым не адрозніваліся ад навыкаў іншых танцораў.

Інтэграцыйны танцавальны калектыў «Flick Flock Danza» з іспанскага Кадыса парадаваў публіку і даказаў, што бар’еры толькі ў нас у галаве. Дзякуючы чатыром станоўчым галасам журы танцоры атрымалі пропуск у наступны этап праграмы.

Пераклад Вікторыі Колзун, catholicnews.by

Паводле pl.aleteia.org

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі