Архив меток: жывёлы

«Caritas» Віцебскай дыяцэзіі правёў акцыю па забеспячэнні сельскагаспадарчымі жывёламі патрабуючых

Вясной 2019 года Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Caritas» Віцебскай дыяцэзіі правяло акцыю, скіраваную на падтрымку людзей у патрэбе. Сутнасць акцыі была ў тым, каб забяспечыць сельскагаспадарчымі жывёламі і птушкай шматдзетныя, няпоўныя, апякунскія сем’і, а таксама інвалідаў, самотных пажылых і малазабяспечаных грамадзянаў. Безумоўна, такая дабрачынная акцыя мае вялікую сацыяльную значнасць, спрыяе павышэнню дабрабыту малазабяспечаных грамадзян і гарантуе іх сацыяльна-працоўную занятасць. Антаніна Палінская, ...

Читать далее »

Як ставіцца да бласлаўлення жывёл?

“Хвала Хрысту! 17 студзеня ва ўрачыстасць з нагоды дня памяці святога Антонія бласлаўляюць жывёл. Адкуль узялася гэта традыцыя і якое яна мае значэнне? І як выглядае з гэтым справа ў Беларусі? Як да гэтага ставіцца? Я асабіста з такой практыкай у Беларусі не сустракаўся”. Ілля. На пытанне адказвае а. Аляксандр Махнач SP, піяр з Ліды: – Хвала навекі! Такая практыка ...

Читать далее »

Ці можна маліцца за жывёлу?

 “Дарагая рэдакцыя! У мяне пытанне пра сабак. Зараз іх садзяць за стол, а на могілках, дзе пахаваныя свойскія жывёлы, людзі ставяць агароджы, помнікі і нават крыжы. А многія за іх і моляцца. Калі ласка, растлумачце вернікам, як гэта трэба рабіць правільна? Што можна, а што нельга?” Віталь Леановіч. На пытанне адказвае кс. Віктар Місевіч, канцлер Віцебскай дыцэзіі: – Мы ведаем, ...

Читать далее »

Дзень святога Антонія: у касцёл з жывёламі

Тысячы хатніх жывёл і іх уладальнікаў прынялі ўдзел 17 студзеня ва ўрачыстасцях з нагоды дня памяці святога Антонія, які ў каталіцкіх краінах лічыцца заступнікам прыручаных чалавекам гадаванцаў. У гэты дзень у гарадах Іспаніі, Мексікі і іншых краін Лацінскай Амерыкі праходзяць цырымоніі дабраславення хатніх жывёл. Католікі гэтых краін прыносяць або прыводзяць сваіх улюбёнцаў у касцёл, і святары апырскваюць святой вадой катоў ...

Читать далее »

Святары і іх свойскія жывёлы

У гэтым нумары святары расказваюць “Каталіцкаму Весніку” пра сваіх жывёл-улюбёнцаў.  Ксёндз Вячаслаў Адамовіч: – Зараз у мяне жыве ўжо другі кот. Першы “знік без вестак”. Ката завуць Какос. Ён брытанскай пароды. Яшчэ малады, мае толькі пяць месяцаў. Адметна, што паявіўся кот на Божае Нараджэнне, 25 снежня. Як і кожны малады каток, Какос вельмі любіць шкодзіць і паўсюль сунуць свой нос. ...

Читать далее »

Жывёл асвячалі не толькі ў Гродне, але і ў Удзеле (+відэа)

Манахі-францішкане вырашылі распаўсюдзіць гэты абрад і ў Віцебскай дыяцэзіі. У дзень успаміну святога Францішка, які адзначаецца 4 кастрычніка, у Удзеле прайшоў фэст. Па словах пробашча парафіі айца Яраслава, абрад асвячэння жывёл праводзіўся ўпершыню ў Віцебскай дыяцэзіі. Вернікі пра яго амаль не ведаюць, таму на першы раз жывёл было мала. Але нам удалося паназіраць, як святар правёў асвячэнне каня. Успамін святога ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч асвяціў у Гродне хатніх жывёл

Вядома, што неад’емнай складаючай жыцця і дзейнасці св. Францішка Асізскага былі ягоная любоў да ўсяго існага, замілаванне навакольным светам і распаўсюджванне ідэі братэрства з кожнай жывой істотай. Усё гэта стала прычынай таго, каб у дзень успаміну святога адзначаць таксама Сусветны дзень (абароны) жывёл. У сувязі з гэтым у мінулую нядзелю, 4 кастрычніка, у гродзенскім касцёле Маці Божай Анёльскай (францішканскі) біскуп ...

Читать далее »