Архив меток: жанчыны

Сёстры Змёртвыхпаўстанкі запрашаюць дзяўчат і жанчын на дзень малітвы «Марыя – такая як ты»

Калі маеш жаданне трохі спыніцца і адарвацца да штодзённых абавязкаў. Калі маеш жаданне адкрыць сваю прыгажосць, якую Пан Бог удыхнуў у цябе падчас стварэння. Калі сумуеш за тым, каб ужо нічога не казаць, а толькі БЫЦЬ і даць сэрцу адпачыць. Калі маеш жаданне сустрэцца з Хрыстом праз Марыю – найпрыгажэйшаю з жанчын, то запрашаем менавіта цябе на дзень малітвы для ...

Читать далее »

Крыжовы шлях “за жанчын” правялі ў Гомелі 8 сакавіка

Вернікі разважалі пра пакліканне і ролю жанчын у сучасным свеце. Дзясяткі жанчын 8 сакавіка сабраліся ў гомельскім каталіцкім храме на святую Імшу і Набажэнства Крыжовага шляху. У гэтым годзе Жаночы дзень прыпаў на першую пятніцу Вялікага посту ў католікоў – дзень, калі хрысціяне ўспамінаюць пакуты і Крыжовы шлях Езуса Хрыста. У гэты трагічны дзень вернікі не рабілі застолля, а сабраліся ...

Читать далее »

Папа: антысемітызм – абсалютная супярэчнасць хрысціянству

Мы пакліканы разам будаваць атмасферу дому, сям’і, выбіраючы Божую любоў, якая натхняе на павагу і ўсведамленне каштоўнасці веравызнання іншых людзей, упэўнены Святы Айцец. Пра каштоўнасць яўрэйска-хрысціянскага дыялогу, ролю жанчын у будаўніцтве мірнага свету і важнасць разважлівага падыходу да адукацыі і выхавання будучых пакаленняў для прадухілення праяў антысемітызму і нянавісці ў грамадстве Папа Францішак казаў 8 сакавіка, падчас сустрэчы ў Ватыкане ...

Читать далее »

Жанчына, твае вочы – чыстае неба. Віншаванне жанчынам ад біскупа Юзафа Станеўскага

Блог біскупа Юзафа Станеўскага 8 сакавіка прысвечаны жанчынам. Узлюбленыя ў Хрысце Пану сёстры! У Жаночы дзень ён не дарыў кветкі жанчынам, але цэлебраваў у іх інтэнцыі святую Імшу. Ён з вялізнай павагай ставіўся да жанчыны, асабліва да багацця яе ўнутранага жыцця. Ён не меў сястры, а яго маці памерла, калі яму было восем гадоў. З вялікай настойлівасцю ён заклікаў да ...

Читать далее »

Святы Пасад катэгарычна асуджае насілле супраць жанчын

У наш час, калі рабства ўспрымаецца як трагічны ўспамін мінулага, існуе больш нявольнікаў, чым калі-небудзь раней, заўважыў Пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы ў ААН. Арцыбіскуп Бернардзіта Ауса выступіў на пасяджэнні, прысвечаным правам жанчын, якое прайшло ў Нью-Ёрку ў рамках 73-й сесіі Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Ён заўважыў, што большасць ахвяр гандлю людзьмі складаюць жанчыны і заклікаў міжнародную супольнасць прыкласці ўсе ...

Читать далее »

Пантыфік нагадаў аб выключнасці жаночага генія

Папа скіраваў пасланне да ўдзельнікаў 38-га моладзевага намётавага летніка, які прайшоў у санктуарыі святога Габрыэля ад Маці Божай Балеснай, у гарах цэнтральнай Італіі. Сотні юнакоў і дзяўчат з усяго Апенінскага паўвострава сабраліся разам, каб памаліцца, здзейсніць пешую пілігрымку і паразважаць аб месцы жанчыны ў сучасным свеце і Касцёле. Тэма сустрэчы была выбрана ў святле евангельскіх слоў: “Не бойся, Марыя, бо ...

Читать далее »

Рэкалекцыі для жанчын на тэму «Непрабачэнне» пройдуць у Оршы

Айцы-марыяне запрашаюць жанчын у Оршу на чарговы курс «Эстэра». Праблема непрабачэння закранае як мужчын, так і жанчын, але ў жыцці жанчын, якія па сваёй прыродзе не толькі спачувальныя і добрыя, але таксама часта і безабаронныя, гэтая праблема займае асаблівае значэнне. Калі: 17-19 лістапада 2017 года. Пачатак: пятніца, 18.00. Заканчэнне: нядзеля, 13.30. Запіс абавязковы і трывае да 15 лістапада па тэл. ...

Читать далее »

У Гродне памаліліся за супрацоўніц семінарыі

З нагоды мінулага Міжнароднага жаночага дня клерыкі і выкладчыкі гродзенскай ВДС сабраліся 11 сакавіка на супольнай Эўхарыстыі, каб памаліцца за жанчын, якія працуюць у семінарыі. Святую Імшу ўзначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Падчас літургіі ён выказаў словы падзякі тым жанчынам, якія працуюць у семінарыі. Падчас гаміліі кс. рэктар Раман Рачко адзначыў ролю кожнай жанчыны ў справе падрыхтоўкі семінарыста ...

Читать далее »

Рэкалекцыйны курс для жанчын і дзяўчат пройдзе ў Оршы

28-30 кастрычніка ў Оршы адбудзецца рэкалекцыйны курс «Эстэра» для жанчын і дзяўчат. Тэма — «Быць жаданай». Курс «Эстэра» — гэта духоўныя практыкаванні для жанчын. Паколькі ў гісторыі месца жанчыны часта вызначаліся паміж крайнасцямі (ад адсутнасці ўсялякай пашаны — да фемінізму), то курс накіраваны найперш на адкрыццё паклікання жанчыны як жанчыны, жонкі і маці. Узрост — ад 18 гадоў і старэйшыя. ...

Читать далее »

Папа стварыў камісію па вывучэнні пытання дыяканату жанчын

Францішак стварыў Камісію па вывучэнні дыяканату жанчын. Такое рашэнне ён прыняў пасля доўгай малітвы і разважання, гаворыцца ў спецыяльным паведамленні, апублікаваным 2 жніўня Залай Друку Апостальскай Сталіцы. У склад новай Камісіі ўвайшлі трынаццаць чалавек, амаль палова з якіх – жанчыны, шэсць асоб. Вывучыць важнае і складанае пытанне жаночага дыяканату Пантыфік дыверыў святарам, кансэкраваным асобам, тэолагам, рэктарам вышэйшых навучальных устаноў і ...

Читать далее »