Архив меток: запрашэнне

Айцы-марыяне запрашаюць у пілігрымку «Росіца-Будслаў»

Пілігрымка адбудзецца з 24 чэрвеня па 1 ліпеня. Пілігрымы вырушаць у шлях 24 чэрвеня пасля ранішняй святой Імшой у касцёле Найсвяцейшай Тройцы у Росіцы. Асабліва прыемна адзначыць, што пілігрымка па маршруце «Росіца-Будслаў» адбудзецца ўпершыню. З сабой неабходна мець наступныя рэчы:     ружанец; малітоўнік; спальны мяшок; карымат; талерку, лыжку, кубак; галаўны ўбор; добры абутак; даджавік; цёплыя рэчы; асабістыя рэчы (лекі, ...

Читать далее »

Дыяканскае пасвячэнне ў салезіянскай супольнасці атрымае семінарыст Артур Ляшнеўскі

12 мая 2018 года семінарыст Артур Ляшнеўскі SDB атрымае дыяканскае пасвячэнне з рук Яго Эксцэленцыі біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB. Урачыстасць адбудзецца ў Кракаве (Польшча). Цырымонія пасвячэння распачнецца а 11-й гадзіне ў касцёле Св. Станіслава Косткі (вул. Канфедэрацкая, 6). Пасля Эўхарыстыі запланаваны таксама пачастунак для гасцей і святочная праграма на падворку салезіянскай семінарыі (вул. Тынецкая, 39). Праз ускладанне рук, якое было ...

Читать далее »

Аднадзённыя рэкалекцыі адбудуцца ў Мастах

21 красавіка ў парафіі Маці Божай Тройчы Цудоўнай у Мастах адбудуцца аднадзённыя рэкалекцыі пад назвай “Выхад з рабства Егіпта ў зямлю абяцаную”. Праграма: 13.00 – канферэнцыя “Егіпет і мая пустыня” 15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці – канферэнцыя “Зямля абяцаная, радасць, боль і страта веры” 17.30 – святая Імша, пасля – малітвы аб вызваленні і аздараўленні Арганізатары запрашаюць на рэкалекцыі ...

Читать далее »

У Браславе адбудзецца летняя школа касцёльнага спеву

З 13 па 18 жніўня 2018 г. у санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе адбудзецца летняя школа касцёльнага спеву. Калектыў выкладчыкаў узначальвае Уладзімір Неўдах арганіст Мінскага кафедральнага сабора. У праграме: 1. Пастаноўка голасу для харыстаў і кантараў; 2. Супольны харавы спеў; 3. Тэорыя і практыка касцёльнага спеву; 4. Гісторыя касцёльнай музыкі (факультатыў). Прыняць ўдзел у тыдні касцёльных мерапрыемстваў запрашаюцца ...

Читать далее »

У Ракаве пройдзе сустрэча з экзарцыстам

24 сакавіка ў касцёле Маці Божай Ружанцовай і св. Дамініка ў мястэчку Ракаў адбудзецца сустрэча з экзарцыстам Пінскай дыяцэзіі ксяндзом Андрэем Шутом. Святар распавядзе пра экзарцызм як вызваленне ад злога духа; растлумачыць, як вызначыць уплыў сатаны, а таксама асветліць сітуацыі, калі чалавек сам «адчыняе дзверы» сваёй душы і іншых людзей для злога духа. На заканчэнне адбудзецца аднаўленне абяцанняў Хросту як ...

Читать далее »

Парафія ў Чашніках запрашае 5 жніўня на фэст

6 жніўня Каталіцкі Касцёл адзначае свята Перамянення Пана. Парафія ў Чашніках запрашае вернікаў і гасцей на фэст, які адбудзецца днём раней, 5 жніўня. У праграме: 16.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта; 17.00 — урачыстая святая Імша з адпустам; 19.00 — святочны канцэрт, салодкі стол, дзіцячая пляцоўка. кс. Мікалай Ліпскі

Читать далее »

Урачыстасці ў гонар Маці Божай Шкаплернай пройдуць у Гудагаі

15-16 ліпеня ў санктуарыі  ў Гудагаі пад дэвізам «Насі шкаплер і маліся на ружанцы!» пройдуць урачыстасці ў гонар Маці Божай Шкаплернай. У гэтым годзе адбудзецца святкаванне 100 – годзя фацімскіх аб’яўленняў, а таксама 110 — годзя вяртання ў Гудагай славутага ласкамі абраза Маці Божай і 10-ай гадавіны каранацыі. Праграма святкавання: СУБОТА, 15 ЛІПЕНЯ 18.00 – Заканчэнне Навэнны да Маці Божай. ...

Читать далее »

«Музычная Майстэрня» запрашае таленавітую каталіцкую моладзь

«Музычная Майстэрня» — майстар-класы літургічнай музыкі і спеваў праслаўлення, якія штогод адбываюцца ў Івянцы, зноў запрашае таленавітую каталіцкую моладзь з усёй Беларусі. Сёлета сустрэча адбудзецца 22 — 28 ліпеня. Сёлетнія «майстры» — Ян Паспяшальскі, музыкант, журналіст, тэлевядучы, заснавальнік ды арганізатар «Музычнай Майстэрні»; Хуберт Кавальскі — папулярны кампазітар літургічнай музыкі, аўтар шматлікіх музычных праектаў: UrbSymphony, Misterium Przebaczenia,  супраца з New Life M, Raz, Dwa, ...

Читать далее »

У Дзятлаве адбудзецца Дзень Адзінства Салезіянскай сям’і

Арганізатары шчыра запрашаюць усіх вернікаў салезіянскіх парафій і тых, хто сімпатызуе харызме святога Яна Боско, на Дзень Адзінства Салезіянскай сям’і.  Свята адбудзецца 17 чэрвеня ў Дзятлаве пад дэвізам “Сям’я — крыніца веры і любові”. Дзень Адзінства Салезіянскай сям’і ў 2017 годзе носіць адметны характар таму, што салезіяне адначасова адзначаюць юбілей 75-ддзя мучаніцкай смерці бласлаўлёных з салезіянскага араторыя ў Познані. З ...

Читать далее »

25-годдзе манаскага жыцця адзначыць біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB

25-годдзе манаскага жыцця адзначыць біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і біскупскі вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласці. Святкаванне юбілею будзе праходзіць 20–23 мая ў Смаргоні, Магілёве, Мінску і Жупранах. Праграма святкавання юбілею: Субота, 20 мая 12.00. Урачыстая Эўхарыстыя ў касцёле св. Міхала Арханёла ў Смаргоні з абрадам аднаўлення манаскіх абяцанняў. Узначаліць біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB 15.00. Святочная ...

Читать далее »