Архив меток: юбілей

Здарэнне на Піне, або Як Казімір Свёнтэк стаў святаром

8 красавіка 1939 года стаў святаром Казімір Свёнтэк — першы і адзіны ў сучаснай гісторыі Беларусі кардынал і нязломны сведка веры. Сакрамэнт пасвячэння ў ступені прэзбітэрату Казімір Свёнтэк прыняў з рук тагачаснага біскупа Пінскага Казіміра Букрабы. Аднойчы адчуўшы пры труне Слугі Божага біскупа Зыгмунта Лазінскага пакліканне да святарства, Казімір Свёнтэк заставаўся верным гэтаму голасу Хрыста ва ўсіх акалічнасцях свайго поўнага ...

Читать далее »

Біскуп Юзаф Станеўскі адзначыў сваё пяцідзесяцігоддзе

4 красавіка свой залаты юбілей адзначыў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. 50 гадоў таму, у вечар Вялікай пятніцы, у сям’і Рамуальда і Гелены Станеўскіх прыйшло ў свет чацвёртае дзіця. Падчас святога хросту, які адбыўся 13 мая 1969 года ў парафіяльным касцёле Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса i св. Язафата ў Заневічах, хлопчык атрымаў імя вялікага апекуна – св. Юзафа, Абранніка ...

Читать далее »

Орша запрашае на V Парафіяду дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі

Яна пройдзе з 7 па 10 жніўня 2019 года, яе тэматыка: “Разам да святасці!”. Спаборніцтвы будуць прысвечаныя святкаванням 20-годдзя заснавання Віцебскай дыяцэзіі, 10-годдзя каранацыі абраза Маці Божай Браслаўскай, 5-годдзя Парафіяды дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі. Узрост удзельнікаў: 10-17 гадоў, запіс: да 10 ліпеня, месца правядзення: г. Орша. ПАРАФІЯДА – ГЭТА ФАРМАЦЫЯ ДЗЯЦЕЙ І МОЛАДЗІ НАШАЙ ДЫЯЦЭЗІІ ПАВОДЛЕ ТРЫЯДЫ: СТАДЫЁН – ТЭАТР ...

Читать далее »

25-гадовы юбілей часопіса “Дыялог” адзначылі ў Баранавічах

Падзея адбылася ў суботу 23 лютага. Урачыстасць распачалася са святой Імшы, якую цэлебраваў біскуп Пінскай дыяцэзіі Антоні Дзям’янка. На богаслужэнні прысутнічалі дапаможныя біскупы Мінскай архідыяцэзіі Юры Касабуцкі і Аляксандр Яшэўскі SDB, біскуп Элцкі Ежы Мазур SVD, які ў свой час стаяў у вытокаў часопіса, святары, вернікі. Прысутнічалі і прадстаўнікі ўсіх каталіцкіх СМІ краіны: часопіса Ave Maria, выдавецтва Pro Christo з ...

Читать далее »

Песня Віктара Шалкевіча: “Скуль з’явілася яна?..”

Бард і акцёр Віктар Шалкевіч, які 9 лютага адзначыў свой 60-гадовы юбілей, даў інтэрв’ю парталу Catholic.by, якое прапануем вашай увазе. — “Орля”: адкуль узялася гэтая песня ў песні? — Аднойчы, пасля чарговага фестывалю бардаўскай песні ў Бельску-Падляскім, я начаваў у Юркі Ляшчынскага — вашага калегі, — а Юрка паходзіць з Орлі (вёска такая). Я хадзіў увечары па гэтай Орлі, быў ...

Читать далее »

300 гадоў прысутнасці на шчучынскай зямлі адзначылі айцы піяры

13 кастрычніка Ордэн Духоўных Рэгулярных Убогіх Маці Божай Пабожных Школаў (айцы піяры) адзначылі юбілей – 300-годдзе з дня прыбыцця членаў Ордэна ў Шчучын. З гэтай нагоды ў мясцовым касцёле св. Тэрэзы Авільскай адбылася ўрачыстая святая Імша падзякі, якую ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч з удзелам бсікупа Віцебскага Алега Буткевіча, які прамовіў гамілію, і дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрыя Касабуцкага. На ...

Читать далее »

400-годдзе касцёла і кляштара адзначылі ў Гальшанах

23  чэрвеня, напярэдадні ўрачыстасці Нараджэння святога Яна Хрысціцеля, у Гальшанах адзначылі 400-годдзе касцёла і кляштара айцоў францішканаў. У касцёле святога Яна Хрысціцеля сабраліся шматлікія госці: біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, святары, сёстры законныя, прадстаўнікі свецкай улады, парафіяне і вернікі з суседніх парафій. На пачатку прысутныя мелі магчымасць здзейсніць экскурс у мінулае касцёла, даведацца, як паўставала святыня і кляштар. Унеслі ўклад у ...

Читать далее »

400-годдзе асвячэння касцёла Адшукання Святога Крыжа адзначылі ў Гродне

13 чэрвеня ў Гродне адбыліся ўрачыстасці 400-годдзя асвячэння касцёла Адшукання Святога Крыжа (пабернардынскі). Гэта найстарэйшая святыня ў горадзе над Нёманам пасля знішчэння ў 1961 г. Вітаўтавай Фары. Таксама ў гэты дзень пробашч парафіі кс. прэлат Антоні Ханько адзначаў 40-годдзе прэзбітэрскага пасвячэння. Святочныя падзеі праходзілі ў адпустовую ўрачыстасць св. Антонія Падуанскага. Касцёл быў асвечаны 13 мая 1618 г. біскупам Віленскім Яўстахіем ...

Читать далее »

Святы Айцец адзначыў 60-годдзе манаскага жыцця

Пантыфік адзначыў 60-годдзе свайго манаскага жыцця. 11 сакавіка 1958 г. ён уступіў у Таварыства Езуса (Ордэн Езуітаў). Цяперашні Папа праходзіў навіцыят у Сант’яга, сталіцы Чылі, пасля чаго вярнуўся ў Буэнас-Айрэс, дзе 13 снежня 1969 г. атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне.  Францішак з’яўляецца першым у гісторыі Папам, які належыць да Ордэна Езуітаў. Езуіцкая духоўнасць вельмі характарызуе ўвесь яго пантыфікат, перакананы генеральны настаяцель Таварыства ...

Читать далее »

Адпустовую ўрачыстасць і юбілей парафіі адзначылі ў Канстанцінаве Глыбоцкага дэканату (+відэа)

З гэтай нагоды ў нядзелю 13 лістапада а дванаццатай гадзіне адбылася ўрачыстая святая Імша, якую ўзначаліў біскуп Алег Буткевіч. Таксама на ўрачыстасці прысутнічалі ксёндз Павел Самсонаў, дэкан Пастаўскі, і ксёндз Андрэй Кулік, пробашч з Дзеркаўшчыны. Напачатку ўрачыстасці пробашч парафіі прывітаў біскупа і ўсіх прысутных, а таксама коратка распавёў гісторыю парафіі ў Канстанцінаве. Доўгі час вёска Канстанцінава ўваходзіла ў Удзелаўскаю парафію, ...

Читать далее »