Архив меток: як правільна

Ці варта ўжываць у беларускай мове спалучэнне сметанковае масла?

У штодзённай моўнай практыцы мы нярэдка сутыкаемся са спалучэннем сметанковае масла. Найчасцей гэта бывае, напэўна, у краме, калі хтосьці, хто карыстаецца беларускай мовай у побыце, купляе адпаведны прадукт. Такая канструкцыя нібыта служыць для размежавання сэнсу розных паняццяў: масла як “харчовага тлушчу, што атрымліваюць збіваннем смятанкі або смятаны”, і масла як “тлустага рэчыва, якое здабываюць з мінеральных рэчываў” (“Тлумачальны слоўнік беларускай ...

Читать далее »

“Веруючы” ці “вернік”?

Абодва названыя словы з рознай частотнасцю ўжываюцца ў сучаснай моўнай практыцы. Лексема “веруючы” – гэта пазычанне з рускай мовы, дзе адпаведны назоўнік – “верующий” – паходзіць ад дзеепрыметніка з характэрным для рускай мовы суфіксам -ющ (-ущ). Параўнаем, напрыклад, “везущий”, “играющий”, “идущий” і г.д. Для беларускай жа мовы падобныя дзеепрыметныя формы неўласцівыя. Таму ў нас не выкарыстоўваюць словы кшталту “вязучы”, “іграючы”, ...

Читать далее »