Архив меток: Вялікі Чацвер

У католікаў распачаўся Святы Пасхальны Трыдуум

У Вялікі чацвер закончыўся перыяд Вялікага посту і распачаўся Святы Пасхальны Трыдуум, які завершыцца ў Велікодную нядзелю. Святы Пасхальны Трыдуум – гэта тры часткі адзінай падзеі Вялікадня Езуса Хрыста. У Вялікі чацвер Езусам Хрыстом падчас апошняй вячэры былі ўстаноўленыя два сакраманты: сакрамант Эўхарыстыі і сакрамант святарства. У гэты дзень вернікі віншуюць сваіх святароў. Адбылося такое віншаванне і ў парафіі Святой ...

Читать далее »

Папа Францішак правядзе Імшу Вячэры Пана на тэрыторыі турмы

У Вялікі чацвер, 18 красавіка 2019 года, Папа Францішак наведае турму ў Вэлетры, недалёка ад Рыма, і ўзначаліць на яе тэрыторыі Імшу Вячэры Пана. Аб гэтым паінфармавала Зала Друку Святога Пасаду. Святы Айцец сустрэнецца з зняволенымі, грамадзянскімі супрацоўнікамі і агентамі пенітэнцыярнай паліцыі. Падчас эўхарыстычнай цэлебрацыі ён абмые ногі дванаццаці зняволеным. Ужо ў чарговы раз Пантыфік узначаліць св. Імшу Вячэры Пана ...

Читать далее »

Імша Вячэры Панскай у віцебскай катэдры

29 сакавіка біскуп Алег Буткевіч цэлебраваў Імшу Вячэры Пана ў віцебскай катэдры Езуса Міласэрнага. У прысутнасці вернікаў і духавенства пастыр дыяцэзіі абмыў ногі дванаццаці мужчынам. Гэты абрад мае свае вытокі ў Евангеллі, якое распавядае пра абмыццё ног вучняў Езусам Хрыстом. Пасля Святой Камуніі Цела Хрыста ў Эўхарыстыі перанесена з табэрнакулюма ў сімвалічную цямніцу, дзе адбывалася адарацыя. Прадстаўляем фотарэпартаж Аляксандра Ужгарадскага

Читать далее »

Францішак узначаліў Імшу Вячэры Пана

Вечарам 29 сакавіка ў рымскай турме “Regina Coeli” Святы Айцец узначаліў Імшу Вячэры Пана з абрадам абмывання ног дванаццаці асобам. У Эўхарыстыі прынялі ўдзел каля 600 зняволеных, а таксама персанал гэтай пэнітэнцыярнай установы. У гаміліі Пантыфік звярнуў увагу на евангельскія словы, якімі Езус, пасля таго, як абмыў ногі сваім вучням, заклікаў іх рабіць тое самае адзін для аднаго (Ян 13,1-15). ...

Читать далее »

Вялікі Чацвер. Віншуем усіх святароў!

Вялікі Чацвер — гэта дзень устанаўлення сакрамантаў Эўхарыстыі і святарства. Сёння накіроўваем пажаданні для ўсіх біскупаў і святароў, якія служаць у Беларусі. Будзьце знакамі надзеі і супакою для сучаснага свету!

Читать далее »

“Езуса хапае кожнаму, важна толькі прагнуць прыняць Яго”: Імша Вячэры Пана ў глыбоцкай парафіі

У Вялікі чацвер адбылася апошняя Вячэра, якая стала першай Эўхарыстыяй – першай святой Імшой, а таксама стала момантам устанаўлення першых святароў Новага Запавету. У гэты дзень у кожным касцёле адбываецца ўрачыстая святая Імша Вячэры Панскай. Літургія, якую ўзначаліў вікарый парафіі кс. Іван Кароткін, распачалася ўрачыстай працэсіяй уваходу ў святыню. На самым пачатку Імшы словы віншавання і падзякі святарам скіравалі прадстаўнікі парафіі, ...

Читать далее »

Вялікі чацвер: Біскуп Алег Буткевіч узначаліў Імшу Хрызма ў віцебскай катэдры (+відэа)

У Вялікі чацвер, 13 красавіка, у катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага біскуп Алег Буткевіч узначаліў Імшу Хрызма, якую разам з ім канцэлебравалі генеральны вікарый ксёндз-пралат Францішак Кісель, канцлер курыі кс. Віктар Місевіч і святары Віцебскай дыяцэзіі.  Напачатку Імшы біскуп прывітаў усіх святароў і павіншаваў іх з Днём святарства, які адзначаецца ў Вялікі чацвер. Імша Хрызма з’яўляецца своеасаблівым уступам да вялікага Трыдууму. ...

Читать далее »

У Вялікі чацвер распачынаецца Святы Пасхальны Трыдуум

У Вялікі чацвер заканчваецца перыяд Вялікага посту і распачынаецца Святы Пасхальны Трыдуум. Гэта тры этапы адзінай збаўчай падзеі Вялікадня Хрыста. Завяршаецца Пасхальны Трыдуум у Велікодную нядзелю. Раніцай Вялікага чацвярга ў катэдральных касцёлах адпраўляецца св. Імша Хрызма, падчас якой бласлаўляецца алей. Яе цэлебруюць біскупы і прэзбітэры дыяцэзіі. Святары абнаўляюць абяцанні, якія давалі пры пасвячэнні. Увечары цэлебруецца св. Імша ва ўспамін Апошняй ...

Читать далее »

Святы Айцец правядзе Імшу Вячэры Пана ў выпраўленчай установе

Папа Францішак, у Вялікі Чацвер, 13 красавіка 2017 г. , правядзе Імшу Вячэры Пана ў выпраўленчай установе ў Паліна, у італьянскай правінцыі Фразінонэ, якая знаходзіцца на тэрыторыі дыяцэзіі Палестрына, паведаміла 6 красавіка 2017 г. Зала Друку Апостальскай Сталіцы. Адзначаецца, што падчас Эўхарыстыі, Папа правядзе абрад абмыцця ног, у якім прымуць удзел зняволеныя. Візіт будзе насіць характар строга канфідэнцыйны. Ужо па ...

Читать далее »

У Віцебску прайшла Імша Вячэры Пана

Біскуп Алег Буткевіч цэлебраваў Імшу Вячэры Пана ў Віцебскай катэдры Езуса Міласэрнага. У прысутнасці вернікаў і духавенства пастыр дыяцэзіі абмыў ногі дванаццаці мужчынам. Гэты абрад мае свае вытокі ў Евангеллі, якое распавядае пра абмыццё ног вучняў Езусам Хрыстом. Сваё казанне біскуп Алег прысвяціў тэме пакоры і вернасці Божаму пакліканню, якое заключаецца ў любові адно да аднаго. Іерарх падкрэсліў, што той, ...

Читать далее »