16 мая 2016 года ў Доме Кіно ў Мінску адбылося адкрыццё выставы “Мой свет у фарбах”. Творы, якія там можна ўбачыць – гэта работы маладых людзей з асаблівасцямі развіцця і іх сем’яў. Аўтары карцін займаюцца на базе аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў дзяржаўнай установы “Крупскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”. Ствараючы жывапісныя работы, маладыя людзі з асаблівасцямі развіцця раскрываюць свой унутраны ...
Читать далее »Архив меток: выстава
У Мёрах працуе выстава «Духоўная спадчына»
Адкрыццё выставы «Духоўная спадчына Міёршчыны» ў раённым гісторыка-этнаграфічным музеі гасцей сабрала нямала. На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі мясцовай улады і святары асноўных рэлігійных канфесій на тэрыторыі раёна. Дырэктар установы Аксана Лагунёнак падзякавала ўсім, хто знайшоў час прыйсці ў музей і адзначыла, што ў падрыхтаванай супрацоўнікамі выставы ёсць свая мэта—паказаць наведвальнікам наколькі багатая духоўная спадчына роднай Міёршчыны. Бліжэй з ёй пазнаёміцца важна ...
Читать далее »Пралайф-выстава наведала школы Глыбоччыны
У Беларусі дзейнічае перасоўная выстава ў абарону жыцця і сям’і: «Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці». Выстава складаецца з 20 рол-стэндаў. Цэнтральны стэнд выставы, як камень на скрыжаванні, заклікае задумацца аб выбары свайго шляху, аб наступствах рашэнняў, што прымаюцца ў самых галоўных пытаннях быцця: жыцця і смерці. На астатніх стэндах прадстаўлены дэмаграфічныя праблемы сучаснага свету, трагедыя адмовы ад ...
Читать далее »Перасоўная выстава «Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці» наведала Глыбокае
4 кастрычніка ў касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім прайшла выстава «Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці». Выставу падрыхтаваў Дабрачынны фонд «Адкрытыя сэрцы» заснаваны ў Віцебску, які займаецца абаронай жыцця і сям’і. Выстава складаецца са стэндаў, на якіх прадстаўлены праблемы і пагрозы для сучасных сем’яў: адмова ад нараджэння дзяцей, шкода абортаў і кантрацэпцыі для фізічнага і духоўнага здароўя жанчын ...
Читать далее »Выстава мастака Ткачова адкрылася ў віцебскім касцёле
19 верасня ў касцёле Святога Духа ў Віцебску адкрылася выстава знакамітага мастака Мікалая Іванавіча Ткачова. Ткачоў нарадзіўся 21 снежня 1941 года ў вёсцы Удога Магілёўскай вобласці. У 1968 годзе скончыў Адэскае вучылішча імя М.Грэкава. З 1969 года ўдзельнічаў у мастацкіх выстаўках. Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу. Мікалай Іванавіч атрымаў талент ад Бога, ён праслаўляў Госпада праз стварэнне абразоў. На ...
Читать далее »У Музеі гісторыі рэлігіі ў Гродне адкрылася выстава жывапісу, графікі і скульптуры на біблійную тэматыку
У яе склад увайшлі прыклады пластыкі, алейнага жывапісу і мастацкага ліцця, якія не фігуруюць у пастаяннай экспазіцыі музея. «У пачатку было слова» — гэтыя першыя радкі з Евангелля паводле Яна сталі назвай выставы. Па словах навуковага супрацоўніка Сяргея Казулі, зоркай выставы можна лічыць амаль трохметровы холст з выявай сюжэту Беззаганнага Зачацця Дзевы Марыі. «Карціна вельмі цікавая, бо напісана ...
Читать далее »Гаміліі Святога Айца здабылі сапраўдную папулярнасць
Ватыканскае выдавецтва будзе прадстаўлена на Міжнародным кніжным салоне ў Турыне, які пройдзе 14-18 мая 2015 года. Яго выставачны стэнд будзе займаць плошчу ў 140 квадратных метраў. За апошні час аб’ёмы продажу кніг, падрыхтаваных Ватыканскім выдавецтвам, выраслі на 22%, распавёў яго дырэктар кс. Джузэпэ Коста. Асаблівай папулярнасцю карыстаюцца зборнікі гамілій, якія папа Францішак прамаўляе падчас ранішніх св. Імшаў у Ватыкане. У ...
Читать далее »Пролайф-выстава ідзе па Віцебшчыне
На тэрыторыі Віцебскай каталіцкай дыяцэзіі пачала дзейнічаць перасоўная выстава ў абарону жыцця і сям’і: «Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці». Цэнтральны стэнд выставы, як камень на скрыжаванні, заклікае задумацца пра выбар свайго шляху, пра наступствы рашэнняў, што прымаюцца ў самых галоўных пытаннях быцця: жыцця і смерці. Выстава складаецца з 20 рол-стэндаў і суправаджаецца мультымедыйнымі прэзентацыямі. У ёй прадстаўлены ...
Читать далее »У Гродне праходзіць выстава «Анёльскім шляхам да Хрыста»
У Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі адкрылася выстава «Анёльскім шляхам да Хрыста», якая прысвечана ролі анёлаў у жыцці чалавека. У экспазіцыі прадстаўлены скульптуры XVII-XVIII стст. са збораў Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі і Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, а таксама працы сучасных майстроў і іх крэатыўны погляд на анёльскую тэматыку. На выставе прысутнічаюць маленькія скульптуры «пуці» (мн.лік, адз.лік — пута; ад ...
Читать далее »Калядная выстава ладзіцца ў браслаўскай парафіі
Парафія Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Браславе багатая на таленавітых людзей. І гэта пацвярджаюць выставы, якія некалькі гадоў запар перад Калядамі і Пасхай ладзіць у касцёле парафіяльны “Карытас”. Сёлета на свята Божага Нараджэння ён прадставіў на выставе абразы, якія з любоўю і талентам вышылі мясцовыя майстрыцы, паведамляе парафіяльны сайт.
Читать далее »