Архив меток: выстава

У Віцебску працягваецца фестываль «Дні хрысціянскай культуры»

16 снежня 2016 года ў Віцебскім абласным мастацкім музеі адчынілася калядная выстава дзіцячай творчасці прысвечаная святу Божага Нараджэння. Традыцыйна падчас фестывалю «Дні хрысціянскай культуры» гэта выстава збірае таленавітых дзяцей больш чым з дваццаці студый, гурткоў, школ і гімназій Віцебска і ладзіцца пад патранатам Віцебскай дыяцэзіі рымска-каталіцкага касцёла. Выставачная заля ззяла святлом Бэтлеемскай зоркі, зробленай ў розных мастацкіх тэхніках, анёлы ў ...

Читать далее »

На Глыбоччыне праходзіць акцыя «У абарону жыцця»

13 кастрычніка ў Глыбокім стартавала акцыя «У абарону жыцця», якая працягнецца да 20 кастрычніка. Галоўная мэта – сфарміраваць у моладзі станоўчае стаўленне да сямейных каштоўнасцяў. У раённай акцыі прымаюць удзел дактары і святары каталіцкай і праваслаўнай канфесіі. Асноўная аўдыторыя – старшакласнікі школ і навучэнцы Глыбоцкага дзяржпрафліцэя. 17 кастрычніка святары наведалі першую і другую гарадскія школы, дзе з прамовамі звярнуліся да ...

Читать далее »

У Чырвоным касцёле адчынілася выстава да юбілею хросту Польшчы

26 верасня ў Чырвоным касцёле адчынілася выстава, прысвечаная 1050-годдзю хрышчэння Польшчы. На ўрачыстай св. Імшы падзякі за дар хросту краіне прысутнічалі амбасадар Польшчы Конрад Паўлік, прадстаўнікі Чэшскай і Славацкай амбасадаў, паведамляе krynica.info “Не так даўно юбілеі хросту сваіх краін адзначалі Літва і Латвія, — прамовіў ксёндз-пробашч Уладыслаў Завальнюк. — Важным чынам для кожнай з еўрапейскіх краін з’яўляецца станаўленне дзяржаўнасці і ...

Читать далее »

Працы маладых людзей з «Бэтэль-Карытас» Віцебскай дыяцэзіі прымаюць удзел у абласным конкурсе

8 верасня ўдзельнікі групы «Бэтэль-Карытас» Віцебскай дыяцэзіі ўдзельнічалі ў абласным свяце-конкурсе мастацкага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Сонечны свет для ўсіх» у межах арт-праекта «Здраўненская палітра». У гэтым конкурсе маладыя людзі прымаюць удзел ужо пяты раз, і гэта стала маленькай традыцыяй для нашай групы. Мерапрыемства ўключала ў сябе адкрыццё выставы, канцэрт і паездку ў сядзібу-музей мастака І.Рэпіна «Здраўнева». Вялікім сюрпрызам і падарункам ...

Читать далее »

У кляштары ў Друі пройдзе другі мастацкі пленэр

У Друі, што на Браслаўшчыне, у кляштары пры парафіі Святой Тройцы з 16 па 24 ліпеня пройдзе ўжо другі мастацкі пленэр «Пачаткі-ІІ». Ініцыятарам правядзення з’яўляецца пробашч парафіі кс. Сяргей Сурыновіч. 16 ліпеня ў 18 гадзін выставу адкрые архімандрыт БГКЦ Сяргей Гаек, пасля адбудзецца канцэрт класічнай музыкі. Асноўная мэта пленэру ў старажытных мурах — дыялог рэлігіі і мастацтва, будаўніцтва перспектываў мастоў, пошук агульнай ...

Читать далее »

Фатограф Віктар Ведзень: “Я як люстэрка, якое адлюстроўвае рэчаіснасць” (+відэа)

Мабільная фотавыстава Віктара Ведзеня прайшла падчас фэсту ў Будславе, які адбыўся 1-2 ліпеня. Прэзентацыя гэтай фотавыставы адбылася ў Чырвоным касцёле 12 чэрвеня. Фотамастак вырашыў прывезці яе ў Будслаў, каб яе пабачылі больш простых людзей. Прысвечана гэта фотавыстава цікавым момантам з пілігрымак 2013 і 2015 гадоў. Па словах Віктара, ён спачатку робіць здымак чалавека, вобраз якога яму падаўся цікавым, а ўжо ...

Читать далее »

У Мінску адкрылася выстава прац маладых людзей з асаблівасцямі развіцця

16 мая 2016 года ў Доме Кіно ў Мінску адбылося адкрыццё выставы “Мой свет у фарбах”. Творы, якія там можна ўбачыць – гэта работы маладых людзей з асаблівасцямі развіцця і іх сем’яў. Аўтары карцін займаюцца на базе аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў дзяржаўнай установы “Крупскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”. Ствараючы жывапісныя работы, маладыя людзі з асаблівасцямі развіцця раскрываюць свой унутраны ...

Читать далее »

У Мёрах працуе выстава «Духоўная спадчына»

Адкрыццё выставы «Духоўная спадчына Міёршчыны» ў раённым гісторыка-этнаграфічным музеі гасцей сабрала нямала. На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі мясцовай улады і святары асноўных рэлігійных канфесій на тэрыторыі раёна. Дырэктар установы Аксана Лагунёнак падзякавала ўсім, хто знайшоў час прыйсці ў музей і адзначыла, што ў падрыхтаванай супрацоўнікамі выставы ёсць свая мэта—паказаць наведвальнікам наколькі багатая духоўная спадчына роднай Міёршчыны. Бліжэй з ёй пазнаёміцца важна ...

Читать далее »

Пралайф-выстава наведала школы Глыбоччыны

У Беларусі дзейнічае перасоўная выстава ў абарону жыцця і сям’і: «Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці». Выстава складаецца з 20 рол-стэндаў. Цэнтральны стэнд выставы, як камень на скрыжаванні, заклікае задумацца аб выбары свайго шляху, аб наступствах рашэнняў, што прымаюцца ў самых галоўных пытаннях быцця: жыцця і смерці. На астатніх стэндах прадстаўлены дэмаграфічныя праблемы сучаснага свету, трагедыя адмовы ад ...

Читать далее »

Перасоўная выстава «Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці» наведала Глыбокае

4 кастрычніка ў касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім прайшла выстава «Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці». Выставу падрыхтаваў Дабрачынны фонд «Адкрытыя сэрцы» заснаваны ў Віцебску, які займаецца абаронай жыцця і сям’і. Выстава складаецца са стэндаў, на якіх прадстаўлены праблемы і пагрозы для сучасных сем’яў: адмова ад нараджэння дзяцей, шкода абортаў і кантрацэпцыі для фізічнага і духоўнага здароўя жанчын ...

Читать далее »