Архив меток: Віцебск

Пальмовая нядзеля ў Віцебскай катэдры. Фотарэпартаж

14 красавіка Каталіцкі Касцёл адзначыў Пальмовую нядзелю. Прадстаўляем Вашай увазе фотарэпартаж Анатоля Бандарчука-Вошлава з Нядзелі Мукі Пана ў катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску, у якой прыняў удзел біскуп Алег Буткевіч.

Читать далее »

Расклад набажэнстваў на Пасхальны Трыдуум і Вялікдзень у парафіях Віцебска

Прапануем Вашай увазе расклад набажэнстваў на Пасхальны Трыдуум і Вялікдзень у парафіях горада Віцебска. Катэдральная парафія Езуса Міласэрнага (г. Віцебск вул. Воінаў Інтэрнацыяналістаў, 28, тэл. +375 (212) 61 68 60) Вялікі Чацвер, 18 красавіка: 19.00 — святая Імша Вячэры Панскай; Вялікая Пятніца Мукі Панскай, 19 красавіка: 19.00 — Літургія Вялікай Пятніцы; Вялікая Субота, 20 красавіка: 21.00 — святая Імша Вігіліі ...

Читать далее »

Адміністрацыя прэзідэнта адказала віцебскім вернікам на просьбу аб вяртанні ксяндза Паўла Кнурэка

Рэгіянальны праваабарончы сайт паведамляе, што віцебскія вернікі атрымалі адказ з Адміністрацыі прэзідэнта на просьбу дазволіць пробашчу катэдральнага касцёла ў Віцебску ксяндзу Паўлу Кнурэку служыць у Беларусі. Адміністрацыя выказала меркаванне, што Упаўнаважаны па справах рэлігіяў і нацыянальнасцяў, які не працягнуў ксяндзу дазвол на служэнне, беларускага заканадаўства не парушаў. Начальнік галоўнага ўпраўлення па працы са зваротамі грамадзянаў Рыгор Шлык запэўніў, што ў ...

Читать далее »

“Неразуменне і абурэнне”. Віцебскія католікі звярнуліся да прэзідэнта Лукашэнкі

Віцебскія вернікі-католікі просяць прэзідэнта паспрыяць у вырашэнні пытання аб вяртанні ў Беларусь ксяндза Паўла Кнурэка – пробашча парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску. Пад зваротам да Аляксандра Лукашэнкі падпісаліся 465 чалавек. Віцебскія католікі звярнуліся да Лукашэнкі пасля таго, як атрымалі адмоўны адказ на свой зварот ад Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасьцяў Леаніда Гулякі. Чыноўнік у сваім лісце не патлумачыў нават ...

Читать далее »

У Віцебску ў Білеве пабудуюць вялікі касцёл. З класамі для заняткаў, залай для сходаў і жылымі памяшканнямі для духавенства

Пры самых спрыяльных умовах у плане фінансавання, працы па ўзвядзенню касцёла зоймуць каля трох гадоў. Што ж плануецца пабудаваць у новым гарадскім мікрараёне? Як паведаміў “Віцебскаму кур’еру” канцлер Віцебскай дыяцэзіі Рыма-Каталіцкага Касцёла ў Беларусі кс. Віктар Місевіч, на вуліцы Генерала Іваноўскага запланавана будаўніцтва касцёла. Акрамя ўласна культавага будынка, тут будуць узведзеныя класы для заняткаў, зала для сходаў вернікаў і жылыя ...

Читать далее »

Фотафакт. Баль для дзяцей у Віцебску

26 студзеня ў кавярні пры парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску прайшоў калядны баль для дзяцей. Абавязковы дрэс-код: хлопчыкі-прынцы, дзяўчынкі-прынцэсы, а таксама актыўнасць і добры настрой удзельнікаў. Патрабавальная Каралева (с. Люцына) і вясёлы Клоўн (с. Ёнаша) падрыхтавалі для маленькіх удзельнікаў конкурсы, гульні і забавы. Анатоль Бандарчук-Вошлаў, фота

Читать далее »

Жыхароў Віцебскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў павіншавалі з Калядамі

27 снежня 2018 года ў свята святога Яна, апостала і евангеліста, у капліцы Віцебскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў, з нагоды свята Божага Нараджэння, адбылася ўрачыстая святая Імша. Пасля Эўхарыстыі адбылося дзяленне аплаткам з пражываючымі і вернікамі-валанцёрамі, якія клапоцяцца пра тое, каб кожны жадаючы, які знаходзіцца ў доме-інтэрнаце мог узяць удзел ў святой Імшы. Групай валанцёраў кіруе сястра Антонія з ...

Читать далее »

У Віцебску прайшоў дыяцэзіяльны конкурс батлеек (фота, відэа)

Падзея адбылася 4 студзеня ў Цэнтры дзіцячай творчасці горада Віцебска. Удзел у конкурсе прынялі дзіцячыя калектывы з 11 парафій дыяцэзіі, акрамя таго, Дубровенская парафія была прадстаўлена адной удзельніцай. Вядучымі мерапрыемства былі кс. Віктар Місевіч і Вікторыя Колзун. Яны і прадставілі гледачам і ўдзельнікам склад журы. У яго ўвайшлі а. Міхаіл Ермашкевіч ОР, пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Сянно, Крысціна Бондарава, ...

Читать далее »

Дзеці з Браслаўскай парафіі занялі першае месца ў конкурсе батлеек

Другое і трэцяе месца журы прысудзіла прадстаўнікам Докшыцкай парафіі і парафіі Святога Антонія з Віцебска. Конкурс дзіцячых батлеек Віцебскай дыяцэзіі прайшоў у Віцебску 4 студзеня. У ім прынялі ўдзел дзіцячыя калектывы з 11 парафій. Акрамя гэтага, парафія з Дуброўна была прадстаўлена выступам Дар’і Вінкевіч. Трэба адзначыць, што акрамя трох пераможцаў, якія атрымалі каштоўныя прызы, усе ўдзельнікі былі ўзнагароджаныя дыпломамі. А ...

Читать далее »

У Віцебску “Карытас” арганізаваў каляднае свята для дзяцей

3 студзеня 2019 года ў катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага ў адбылася святочная сустрэча для дзяцей. Па традыцыі «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі пры дапамозе «Карытас-Прага» штогод на калядных вакацыях арганізоўвае святочныя мерапрыемствы для дзяцей-сірот, дзяцей са шматдзетных сем’яў і сем’яў, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Цікавую і незабыўную імпрэзу дапамагла арганізаваць Арт-студыя Юрыя Галёнава. У праграме былі святочныя віншаванні, конкурсы і ...

Читать далее »