Архив меток: Віцебск

У Віцебску ў рамках фестываля «Днi хрысцiянскай культуры» гучалі калядкі

25 снежня ў касцёле Святога Духа ў Вiцебску адбылася ўрачыстая святая Iмша, якую цэлебраваў айцец Сяргей Мацюшонак OFMCap, афіцыял біскупскага суда. У сваёй гамiлii а. Сяргей звярнуў увагу на важнасць свята Божага Нараджэння, на тое, якiм ўрачыстым яно з’яўляецца. Пасля Эўхарыстыі ў рамках фестываля «Днi хрысцiянскай культуры» адбыўся канцэрт «Радасць Божага Нараджэння». У выкананнi парафiяльнага хора прагучалi калядныя спевы на ...

Читать далее »

«Не бойцеся адчынiць свае сэрцы Хрысту»: Пастэрка ў Віцебску

На Пастэрку ў касцёл Святога Духа, што ў Вiцебску, сабралася шмат парафіян і гасцей. Святую Iмшу цэлебраваў бiскуп Вiцебскi Алег Буткевiч разам з пробашчам парафіі кс. Адамам Квяткоўскiм і кс. Сяргеям Мацюшонкам. У гамiлii Яго Эксцэленцыя падкрэслiў, што сучасны чалавек страцiў магчымасць здзiўляцца, iмкнецца кантраляваць сваё жыццё, не заўважаючы прысутнасцi Бога-Збаўцы, якi прыйшоў на зямлю, каб адарыць нас любоўю. «Не ...

Читать далее »

У Віцебску адчынілася выстава прац дзяцей, прысвечаных святу Божага Нараджэння

У межах фестываля “Дні хрысціянскай культуры” 22 снежня ў Віцебскім абласным мастацкім музеі адчынілася выстава прац дзяцей з гурткоў і студый Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі горада Віцебск, прысвечаных святу Божага Нараджэння. На выставе прадстаўлены разнастайныя тэхнікі: батык, саломка, выцінанка, маляванка, працы з прыродных матэрыялаў, дрэва, тканіны і інш. Дыпламантаў выставы-конкурсу прывіталі дырэктар Віцебскага абласнога мастацкага музея Вольга Акуневіч ...

Читать далее »

У Віцебскай дыяцэзіі распачаўся XIII фестываль «Дні хрысціянскай культуры»

Напярэдадні Божага нараджэння ў Віцебскай дыяцэзіі распачаўся ХІІІ фестываль “Дні хрысціянскай культуры”. 20 снежня ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрднага адчынілася выстава прац дзіцячай творчасці навучэнцаў сярэдіх школ №40, №45 і гімназіі №8, а таксама студыі “Фларыяль”. Настаўнікі і вучні падрыхтавалі святочную імпрэзу: чыталі вершы, пелі песню “Ноч на Ражство” (выканала настаўніца Людміла Богадухава). Віктарыну-гульню з пытаннямі аб традыцыях святкавання Божага ...

Читать далее »

Перад Раством у Віцебску адбылася сустрэча для англамоўных вернікаў

У касцёле Святога  Духа ў Віцебску, пробашчам якога з’яуляецца айцец Адам Квяткоўскі SDS,  кожную нядзелю адбываецца Святая Імша на англійскай мове для замежных студэнтаў, а таксама для ўсіх жадаючых вернікаў. Святую Імшу цэлебруе айцец Сяргей Мацюшонак OFMCap, а дапамагае яму ў гэтым настаўніца англійскай мовы спадарыня Ядвіга Сіпайла. 14 студзеня адбылася чарговая Святая Імша і сустрэча перад Божым Нараджэннем  для ...

Читать далее »

Поўная відэаверсія перадкаляднай прэс-канферэнцыі біскупа Алега Буткевіча

12 снежня ў Віцебску адбылася перадкалядная прэс-канферэнцыя біскупа Віцебскай дыяцэзіі Алега Буткевіча.  Прапануем Вашай увазе поўную відэаверсію сустрэчы іерарха з журналістамі свецкіх і каталіцкіх СМІ.

Читать далее »

Расклад святочных Імшаў у парафіях Віцебска на Божае Нараджэнне

24-25 снежня 2014 г. Св. Барбары (вул. Ленінградская, 29): Вігілія (24.12) — 23.00; Свята (25.12) — 9.00, 12.00, 18.00. Св. Духа (вул. Чкалава, 5а): Вігілія (24.12) — 24.00; Свята (25.12) — 9.00, 10.30. Св. Антонія (вул. Гагарына, 26а): Вігілія (24.12) — 24.00; Свята (25.12) — 12.00. Езуса Міласэрнага (вул. В.Інтэрнацыяналістаў, 28): Вігілія (24.12) — 22.00; Свята (25.12) — 11.00, 18.00.

Читать далее »

Касцёл святой Барбары ў Віцебску перажыў чарговы рамонт

У гэтым годзе касцёл святой Барбары ў Віцебску перажыў сваю чарговую частку рамонту. Гэтая праца была фінансавана польскім міністэрствам культуры, а таксама польскай правінцыяй ордэну айцоў дамініканцаў. Адбылася рэнавацыя цэглаў усходняй сцяны паўночнай нефы, а таксама паўночнай сцяны вежы. Вернікі цешацца, што так значны не толькі для гораду, але і для дзяржавы помнік архітэктуры можа быць захаваны ў належным стане. ...

Читать далее »

Таямнiчы святы Мiкалай завітаў да маленькіх віцебскіх вернікаў

На святую Iмшу для дзяцей у касцёл Святой Барбары, што ў Вiцебску, завiтаў святы Мiкалай. Дарэчы, завiтаў ён не адзiн, а разам са сваiм верным паплечнiкам, аленем. Як высветлiлася пазней, гэта быў не паўночны, а турэцкi алень. Айцец Павел, якi цэлебраваў Iмшу, пазнаёмiў прысутных са знакамiтым госцем i растлумачыў, што святы Мiкалай ехаў здалёк i не паспеў на сваю ўрачыстасць, ...

Читать далее »

У Віцебску пройдзе ХІІІ Фестываль «Дні хрысціянскай культуры»

З 20 снежня па 9 студзеня ў Віцебску адбудзецца ХІІІ Фестываль «Дні хрысціянскай культуры». Праграма 20 снежня, 12.00 — выстава прац дзіцячай творчасці «Божы свет вачыма дзяцей» (вучні СШ №40 і СШ №45, педагогі С.В.Жэлінская, Л.Н.Швед) Катэдральны касцёл Езуса Міласэрнага (г. Віцебск, вул. Воінаў-Інтэрнацыяналістаў, 28) 24 снежня, 15.00 — выстава прац дзіцячай творчасці ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і ...

Читать далее »