Архив меток: вінаграднік

Сустрэча «Вінаградніка» адбудзецца ў Оршы

«Старыя мяхі». Магчыма, не раз для многіх з нас гучала гэтая тэма, і нехта не пачуе нічога новага, тым не менш, у духоўным жыцці гэта тэма мае асаблівае значэнне і таму ёсць неабходнасць пра яе гаварыць. Справа ў тым, што многае, што запланаваў для нас Бог, што падрыхтаваў і чаго ад нас чакае, не мае перспектывы пакуль мы не прымем ...

Читать далее »

«Вінаграднік» і курс для старшакласнікаў «Закхей» пройдуць у Оршы

Рэкалекцыйны дом айцоў-марыянаў чакае вернікаў на апошні кастрычніцкі ўік-энд і восеньскія канікулы на запланаваныя мерапрыемствы. 27 кастрычніка  адбудзецца чарговы «Вінаграднік» на тэму «Навучыцца чакаць». Пачатак у 10.30, заканчэнне а 21-й гадзіне. З 29 кастрычніка па 2 лістапада пройдзе курс «Закхей» для старшакласнікаў (9-11 класы). Пачатак у панядзелак у 13.00, заканчэнне ў пятніцу ў 13.30. Запіс абавязковы да 26 кастрычніка. Уся дадатковая ...

Читать далее »

«Распаліць астылыя сэрцы»: 26 мая «Вінаграднік» у Оршы

«З-за таго, што пашырыцца беззаконне, любоў многіх астыне» (Мц 24,12). Многія задаюць сабе пытанне куды дзеўся духоўны запал, каторы быў на пачатку. Хрыстос кажа, што гэты запал знікае па прычыне беззаконня, па прычыне граху. Ці гэта адзіная прычына? А можа гэтага запалу і не было, можа гэта былі толькі эмоцыі, толькі спецыфічны самападман? Што рабіць, каб распаліць астылае сэрца, якое ...

Читать далее »

«Вінаграднік» у Оршы пройдзе 21 красавіка

Тэма чарговай сустрэчы «Вінаградніка», якая адбудзецца ў Оршы 21 красавіка, будзе — «Чалавек — святыня Духа Святога»  Якая роля святароў у нашым жыцці? Некаторыя веруючыя не разумеюць таямніцу святарства і для іх святар — гэта толькі больш ці менш удалы лідар або арганізатар. Іншыя ж наадварот — ім здаецца, што ў духоўным свеце святар павінен усё ведаць, павінен не грашыць ...

Читать далее »

Малітоўнае спатканне «Вінаграднік» адбудзецца ў Оршы

13 студзеня па адрасе вул. Савецкая, 6 пройдзе чарговая сустрэча «Вінаградніку» на тэму: «Пакланенне ў духу і праўдзе». Езус кажа ёй: павер Мне, што настане час, калі і не на гары гэтай, і не ў Ерусаліме будзеце пакланяцца Айцу. Але настане час, і настаў ужо, калі сапраўдныя паклоннікі будуць пакланяцца Айцу ў духу і праўдзе, бо такіх паклоннікаў Айцец шукае Сабе. ...

Читать далее »

«Вяртанне ў дом Айца»: 11 лістапада «Вінаграднік» у Оршы

Прыпавесць пра блуднага сына і міласэрнага Айца заўсёды была крыніцай натхнення для многіх хрысціянаў. Таму можна здзіўляцца і не здзіўляцца таму, што чарговы і чарговы раз да яе вяртаемся і нібы кожны раз па-новаму. Гэтым разам асабліва звернем увагу на тое, што не толькі малодшы сын, вядомы нам як грэшнік, павінен вярнуцца ў дом Айца. Старэйшы сын таксама павінен вярнуцца, нягледзячы ...

Читать далее »

Чарговая сустрэча «Вінаградніка» пройдзе 30 верасня

Жніво, сейбіт, збіранне плёнаў, зерне… Гэтыя вобразы даволі распаўсюджаныя ў Бібліі. Яны часта гучаць з вуснаў прапаведнікаў. Многія з нас, магчыма, чулі гэтыя тэмы на мінулых «Вінаградніках». Асабіста для мяне выклікае здзіўленне, што чарговы раз, хоць і па-новаму, буду казаць пра тое самае. Але, з іншага боку, разумею чаму. Богу важна не столькі нашыя веды, колькі канкрэтныя плёны і вынікі. ...

Читать далее »

«Вінаграднік» на тэму «Хрысціянства і страх перад смерцю» пройдзе ў Оршы

Усіх сардэчна запрашаю на чарговую сустрэчу «Вінаградніку», якая адбудзецца 3 чэрвеня. Тэма чарговай сустрэчы: «Хрысціянства і страх перад смерцю». Смерць з’яўляецца неад’емнай часткай нашай чалавечай прыроды. Раней ці пазней, усе мы з ёй сустрэнемся. Страх і роспач перад надыходзячай смерцю абсалютна апраўданы, але для людзей, якія не вераць у жыццё пасля смерці, для якіх з хвілінай смерці сканчваецца ўсё добрае. ...

Читать далее »

«Бог, каторы са мной»: у Оршы адбудзецца чарговы «Вінаграднік»

«Бог, каторы са мной» — для многіх з нас назва чарговай сустрэчы «Вінаградніку» даволі дзіўная. Ідзе размова пра тое, што многія шукаюць асаблівых месцаў, дзе будзе больш Бога, або будзе неяк прасцей у плане веры. Пісанне нам выразна паказвае, што Божыя людзі заўсёды былі з Богам, на любым месцы і пры любых абставінах. Ім не было проста, як няпроста і ...

Читать далее »

Бліжэйшы «Вінаграднік» пройдзе ў Оршы 28 студзеня

У Евангеллі мы сустракаем словы Езуса: «Хто любіць мяне, той захоўвае запаведзі Мае». А якія запаведзі? Мы добра ведаем дзесяць запаведзяў Старога Запавету. А колькі запаведзяў Езуса Хрыста? Некаторыя даследчыкі Бібліі прабуюць знайсці ў Новым Запавеце адпаведна дзесяць запаведзяў Божага Сына. Аднак гэта штучныя пошукі, таму што такой лічбы запаведзяў Хрыста няма. Дык якія яны, запаведзі Новага Запавету?  Айцы-марыяне сардэчна ...

Читать далее »